Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Куко'ль м. Куколь /аднагадовая расліна, пустазелле/. Некалі ў жыце таго кукалю было, што рады ні было, хлеп c кукалём елі. Грабяні. Куко'ўка ж. Зязюля. C кукоўкамі кукавала, у вішнёвым саду начавала, c caлавейкамі шчабятала /нар. песня/. Свіслач. Ку'кса ж. Кукса; астатак пакалечанай або ампутаванай рукі. Нашаго Аляксея куксай празывалі, бо палец ў сячкарню абрэзаў, с куксай хадзіў. Кунцаўшчына. Кукса'ч м. Чалавек з астаткам пакалечанай або ампутаванай рукі /куксай /. Куксач, правай рукой нічого ні мог рабіць, так i мэнчыўсо. Брузгі. 2. Мощны штуршок. Паліцман як патсадзіў куксача пад дыхавіцы, та аж дух заняло. Каленікі. Кула'га ж. Страва, прыгатаваная з жытняй мукі i вады. Я сама ела кулагу, яна такая чырванаватая з запаранай мукі, салоткая. Рудавіцы. Куле'ш м. Рэдкая страва з жытняй мукі. Я сама ні ела, тулькі мой дзет панашаў, як даўней варылі кулеш, постам елі. Калбасіна. Кулё'ўка ж. Машына для прамога абмалоту жыта ці пшаніцы. Кулёўкі былі толькі ў багатых гаспадароў, бедныя i цапамі ні мелі чаго малаціць. Баброўнікі. Куль м. 1. Куль, задняя частка рыбалоўнай снасці. Рыбы было много, як дастаняш волак, так плоткі i затрапешчуцца ў кулю. Лаша. 2. Тоўсты сноп выбранай няцёртай саломы, з якой робяць стрэхі. Бывала, як звяшаш куль саломы, та ні падымяш, такі цяшкі. Луцкаўляны. 3. Вялікі мяшок з рагожы. Той рок, як пшаніца прапала, тато цэлы куль мукі купіў, на зацерку было да новай. Сухая Даліна. Кульба'ка ж. 1. Палка з загнутым верхнім канцом. Помню, хлопцы на гуляне ўсе c кульбакамі хадзілі, модно было. Кругляны. 2. Прыстасаванне ў кроснах у выглядзе выгнутай палкі для падкручвання навоя з асновай. Як трэбо, кульбаку падымяш i колькі трэбо навой сабе падкруціш. Карозічы. Кульба'кі мн. Дэталі ў парным ярме ў выглядзе выгнутых палак i металічных прутоў. Як кульбакі ўставіш у ярмо, та вала ў баке ні будуць разыходзіцца, просто пойдуць, Крыўляны. Кульба'чка ж. Гладкая палка з сучком для мяшання стравы ў гаршку. У міне кульбачка была, як у бусла дзюба, добро было мяшаць у гаршках. Канчатка. Ку'льша ж. Бядровая частка нагі. Глядзі, з зімы ў каровы зусім кульшы павысыхалі, аткуль тое малако будзя. Старая Дубавая. У нашай Цацэлі вельмі такі тоўстыя кульшы, аж людзі сміюцца. Брузгі. Ку'ля ж. Кастыль, мыліца. Тады, як ён ногу зламаў, та, можа, месяцаў два на кулях хадзіў. Віцькі. Куля'са ж. Кастыль. Як адабрало чамусьці ногу, та Грыўко на кулясах пачаў хадзіць. Лікоўка. Куля'ць незак. Выцягваць коньмі бярвенні на бераг ракі. Во, плытэ прышлі, заўтро будзям куляць дзераво з Нёмна. Свіслач. Куме'каць незак. Разумець, цяміць, кеміць. Спачатку нічого ні разбіраўсо, тулькі потым стаў кумекаць, куды ён хіліць сваю справу. Парэчча. Куміса'цыя ж. Камасацыя, аб'яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян у адно цэлае; хутарызацыя. У нас кумісацыю правялі ашчэ да 1939 року, да той вайны, усе былі на калёнях. Караневічы. Ку'мкаць незак. Крактаць, квакаць. Жабы ў сажалцы кумкаюць, на цяпло, відаць, павярнуло. Кунцаўшчына. Кумпя'к м. Кумпяк; бядровая частка свіной тушы; шынка. У дзеда свая ванглярня была, кумпяке самы вэндзілі. Карозічы. Кумпя'та мн. Бёдры, сцёгны. Hi лезь у сад, а то кумпята паадбіваю, будзяш ведаць. Кавалічы. Ку'ндаль м. Сабака з доўгай шэрсцю. Кундаль некі прыбіўсо, ні адагнаць ат хаты. Занявічы. Купро' н. Месца па спіне ў каня, дзе канчаецца грыва. Як высокае купро ў каня, та i ехаць файно, ні ўпадзеш. Рагачы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне, кулага, кульша, кулёўка, кумкаць, кумісацыя, песняі, пустазеллеі, іаднагадовая, ікуксай, інар
3 👁
 ◀  / 329  ▶