Ку'пча ж. Купчая крэпасць /дакумент аб куплі i продажы нерухомай маёмасці ў царскай Pacii/. На гэту землю мы даўно купчу зрабілі, німа чо баяцца. Лесніца. Купча'сты прым. Купчасты. Купчасту астру сабе завяла, глядзі, як файно цвіце. Баранавічы. Кура'й м. Курыны гермафрадыт, які мае адзнакі абодвух палоў. Курай, мусі, ні курыца, ні пятух; чорт ведае, што купіла. Радзевічы. Кура'к м. Туга звязаны i запалены пучок саломы. Як смалім паршука, та тато курак запаліць, i ён курыць; як трэбо агню, падуе i загарыцца, ні трэбо запалкаў. Квасоўка. Кураке' мн. Гнілыя, спарахнелыя кускі драўніны, якія кладуць у дымар для падкурвання пчол. Бяда, кураке вышлі, ідзі i зноў дзе шукай, німа з чым да пчол падысці. Караліно. Курале'й м. Toe, што i курай. У нас быў адзін рок куралей, ні спяваў, яец ні нёс, та маці зарубала. Путрышкі. Кураня' н. Кураня. Кураняці нешто зрабіласо, нацюпіласо, стаіць адно, нічого ні есць. Агароднікі. Кура'ўка ж. Прымітыўны дымар для падкурвання пчол. Дымароў такіх ні было, скруціш ганучку, патпаліш — во i кураўка, да пчол ідзеш, паткурваяш. Ахрымаўцы. Кура'ціна ж. Кураціна; мясо курыцы. C курацінай крупнік толькі хворым давалі, здаровыя яго ні елі. Агароднікі. Кура'чы прым. Курыны. Курачы гной трэбо вадой разбіраць, я кожны рок разбіраю, а так можа папаліць цыбулю. Свіслач. Курачы зносак моцны, любое яйцэ можа пабіць. Грыўкі. Ку'рачка ж. Нейкая невялікая балотная птушка. У лузі много дзікіх курачак вялосо, ціпер нешто ні відаць. Сухая Даліна. Курашчу'п м. Пра мужчыну, які правярае курэй-нясушак /пагард./ Во, да чаго дажыўсо купашчуп гэты, сам курэй шчупая, жонцы ні давярая. Рудавіцы. Курая'й м. Toe, што i курай. I ў міне быў кураяй, маці прадала за курыцу. Казіміроўка. Курбан-байра'м м. Рэлігійнае свята ў скідзельскіх татараў. На Курбан-байрам заўсёды бычка татары рэзалі, па кавалачку разносілі па хатах, бедным аддавалі ногі i рошкі. Скідаль. Курве'ль м. Распуснік, мужчына амаральных паводзін. Гэты курвель ні дзіцей, ні жонкі ні трымаўо, пакуль голаў ні скруціў. Літвінкі. Курга'н м. Курган, высокі старадаўні магільны насып. Напроціў сяла курган на полі быў, кажуць, швэтскі. Кунцаўшчына. Курду'пель м. Недаростак, карлік. Курдупель, ніяк ні расце, i па ком ён ўдаўсо. Лаша. Ку'ркнуць зак. Курлыкнуць, падаць голас /пра птушку/. Ашчэ ні адна птушка ні куркнула, а ён ужэ палетак абышоў, усё агледзяў. Бакуны. Курмя'ўка ж. Аўсянка, неялікая рыба сямейства карпавых. Кажуць, на курмяўку добро фарэль браласа. Бакуны. Адных курмявак налапаў, якая там рыба. Чэхаўшчына. Курмя'ўкаць незак. Ствараць гукі, падобныя на «курмяў" /пра катоў/. Я к настаня марац, так катэ i пачнуць курмяўкаць, драцца. Гожа. Курна' ж. Скруціць у курну — скруціць у крук, у барані рог. Як схапіў Гарцёма, так i скруціў у курну, той ні адагнуўсо. Кунцаўшчына. Ку'рны прым. Курны, думны; закураны, задымлены. Нека курная галавешка ў пячэ засталаса, курыць i курыць. Pyдавіцы. Курная хата — хата, якая ацяпляецца печкай без коміна; курніца. Мне было ракоў 16 — I7, та ўсе хаты ў Жарослаўцы былі курныя, лічы, аж да 1903 року. Навасёлкі. Куро'пка ж. Курапатка. Куропкі, як настаня вечар, так за адрынамі i крычаць, бегаюць па полі. Скамарошкі. Курпе'ль м. Недаростак, карлік, заморанае дзіця. Курпель мусі, ні вырасце, зусім замарыла мачаха. Баброўнікі. Ку'рта ж. Жывёліна з кароткім хвастом
Дадатковыя словы
paciiі, катоўі, курачка, курашчуп, куркнуць, куропка, курта, птушкуі, ідакумент, іпагард, іпра
5 👁