Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
У нашых су'чка была, курта, зайцоў добро лапала. Свіслач. Курта'ты прым. Кароткахвосты. У Міськевіча куртаты конь быў, бельгійскай пароды, натто ж бонкаў баяўсо. Кунцаўшчына. Ку'ртка ж. Куртка, мужчы некая верхняя вопратка. Куртка на ваці, цяпло хадзіць, ні змерзняш. Калбасіна. Кури м. Сутарга; рэзкае скарачэнне мышц, якое суправаджаецца вострым болем. Баюсо купацца: вада халодная, курч можа схапіць за ногі. Пышкі. Ку'рчык м. Сутарга /памянш./ Некі курчык у паясніцу ўлез, ні магу адагнуцца, так баліць. Круглікі. Ат курчыка лячыліса самы, воск вылівалі, бабы замаўлялі. Кругл ікі. Куры'ло н. Самаробны дымар для падкурвання пчол. Бес курыла да пчол ні суньса, засякуць. Азяркі, Грандзічы. КурьГны прым. Курыны. Курыны крупнік толькі панэ елі, а так ніхто ні еў. Рагачы. Курыная слепата — казялец, шматгадовая расліна сямейства казяльцовых. Па балоці адна курыная слепата жаўціць, травы зусім, німа. Кавалічы. Курынай слепаты каровы ні ядзяць, яна ядавіта. Курыная вош — дробнае насякомае, якое паразітуе на целе курыцы. Ат курыных вошай як ні ўратуяш курэй, та прападуць, заядзяць. Гібулічы. Курэ'йко м. Тое, што i курай. У міне курэйко быў; ні курыца, ні пятух, а яйца нёс, курэй душыў. Пад'ятлы. Кусо'к м. Кавалак. Адрэзаў кусок сала i с хлебам есць, вячэры ні можа дачакацца. Лікоўка. Кута'с м. Кутас, пучок нітак, звязаных разам на адным канцы, які служыць для ўпрыгожання. Рымар зробіць кутас, прычэпіць да гобруці i ўжэ харашэй. Эйсманты. Паясэ насілі такія пекныя, с кутасамі. Лаша. Ку'тні прыам. Кутні, які знаходзіцца ў куце. Кутнія зубы павыпадалі, тулькі сперадзі ашче сядзяць. Славічы. Куто'к м. Куток, кут. Захіліўшыса ў куток — па дзве чарачкі ў раток /выслоўе/. Пагараны. Ку'фар м. Куфар, вялікая скрынка з векам для захоўвання тканіны, адзежы. Багата дзеўка: у яе поўны куфар дабра ўсялякаго. Азяркі, Грандзічы. Куфэ'рак м. Куфэрак, невялікі чамадан. Як дзе ў дарогу, та куфэрак с сабой бяры, спатрэбіцца. Жукевічы. Ку'хальм. Куфель, бакал піва. Нікаторыя аш па тры кухлі піва могуць адразу выпіць, а я i аднаго ні магу. Індура. Ку'хан м. Булка з пшанічнай мукі. Скідальскія татары ўсе на свае свято куханы пяклі. Скідаль. Ку'хта ж. Дзяўчына легкіх паводзін /пагард./. Хто яе ні ведая, гэта ш кухта, з жаўнерамі круціласа. Круглікі. Куцава'ць незак. Тармасіць, тузаць. Сабака як дагнаў яго, так i стаў куцаваць, пакуль ні адагналі. Баяры. Ку'цю-куцю выкл. Покліч, якім падзываюць авечку. Куцю-куцю, гавечкі, пайшлі ў хлеў. Луцкаўляны. Куця' ж. 1. Куцця, урачыстая вячэра напярэдадні каляд. На куцю варажылі. Тато, бало, седзячы за стал ом, схаваецца за гаршчок c куцёй i пытаецца ў маткі: «Ці ты бачыш міне?" Маці казала: «Не, ні бачу.» Тады бацько казаў: «Дай, Божа ласкавы, кап ты ні бачыла міне летам за густымі снапамі.» Лаша. Куця в макам — каша з ячных круп з молатым макам, як традыцыйная, абрадавая яда. На куцю маці заўсёды варыла куцю з макам, салоткую такую. Лікоўка. Куця з кумпяком — урачысты вечар напярэдадні Новага года. У нашых была куця с кумпяком, елі ўсё скаромнае. Каўпакі. Ку'чка ж. 1. Невялікая куча. Жыто даўно пажалі, на полі тулькі кучкі саломы засталіса. Лікоўка. 2. Перан.: маленькая хата. Гэта ты ў такой кучцы да гэтай пары жывеш, ні мог добрай паставіць хаты? Жылічы. Ку'чкі мн. 1. Рэлігійнае свята ў яўрэяў у верасні, да якога кожны веруючы рабіў сабе кучку — буданчык, у якім праводзіліся абрады. Зададжыласо, мусі, яўрэйскія кучкі натходзяць. Пракопавічы. 2. Спосаб устаноўкі снопікаў грэчкі для прасушкі. У нас грэччыну
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

курыло, кухальм, кучка, падятлы, сучка, івыслоўеі, іпагард, іпамянш
6 👁
 ◀  / 329  ▶