Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў кучке ставілі, каб дождж ні намачыў. Кавальцы. Кучма' ж. 1. Пра пышныя, густыя валасы. Бало, як трасяне сваей Кучмой, як пойдзя скакаць галёп, та любо на яго паглядзець было. Рагачы. 2. Перан.: чалавек з неахайнай прычоскай /неадабр./. Кучму неку ўзяў з Белева, поўзая, як страшыдло. Луцкаўляны. Кушне'р м. Кушнёр, рамеснік, які вырабляе скуры на футра. Тато гаўчыны вырабляць вазіў да Скідзеля, там кушнер добры быў. Свіслач. Кушне'рка ж. 1. Шапка з футра такога самага колеру, як i каўнер адзежыны. Некалі шляхта ўсе кушнеркі насіла, такія дарагія шапкі. Эйсманты. 2. Зімовая шапка з казінага футра. Прыдбаў сабе кушнерку, i нідарагая, i даволі цёплая. Брузгі. Кушпе'ль м. Недаростак, карлік. Кушпель, гэта ж дваццаты рок ад мая пашоў, a ён ад зямлі ні адрос. Белева. Кыцы-кы'цы выкл. Вокліч, якім падзываюць ката. Кыцы-кыцы, Мурачка, хадзі малачка трошкі пап'еш. Жукевічы. Кэ'паль м. Галава /устар./ Калі кэпаль ні варыць, та i грошы ні памогуць. Індура. Лаба'сцікм. Хлопец з вялікім выпуклым ілбом. Лабасцік, у яго лоб, як тачыло. Кунцаўшчына. Лабахта'р м. Ілгун, хлус. Гэта лабахтар, як пачне лабахтарыць, та канца i берагу німа. Гліняны. Лабе'сіна ж. Лоб /груб./ Як сеў есці, та еш, а то заробіш лошкай па лабесіні. Кавалічы. Лабе'шка ж. Лоб, галава /груб./. Каб яго лабешку ды другому, та той міністрам стаў бы. Свіслач. Ла'ва ж. 1. Лава з поручнямі. У багатаго гаспадара i лава шырокая была. Лаша. У яго сваякоў, як наедуць, та ўсе лавы пазасядаюць. Сухая Даліна. 2. Вялікі абшар. Гэта ж цэлая лава жыта стаіць, пераспело ўжэ, i ніхто ні думая жац. Свіслач. Лавіча'нка ж. Даматканая спадніца з poзнакаляровымі палоскамі. Як маладзейша была, та больш усё лавічанкі насіла, c такімі палоскамі па краёх. Сапоцкін. Лагчы'на ж. Лагчына, нізіна. Дзе лагчына, там i хлеба асьміна /прыказка/. Рагачы Лад м. 1. Парадак, зладжанасць. Пры тым прадсядацелю ніякаго ладу ні было, што хто хацеў, тое i рабіў. Пяслі. 2. Манера, спосаб. Ён лад мае — просіць у госці, а ты лад май — ні ідзі. Віцькі. Дайсці да ладу — разабрацца, дабіцца толку. Там пакуль да ладу дойдзяш, та галаву зламаяш. Баброўня. На добры лад — па-сапраўднаму. Тут на добры лад i сварыцца ні было за што. Солы. Ладава'ць незак. Укладваць, лажыць. Як я ні ладаваў, усёроўна ўсяго сена ні забраў, прышлоса другі раз ехадь. Хамякі. Ла'дан м. Ладан. Пасля вайны, як ладану ні было, та ялаўцом бацюшка паткурваў у цэркві. Парэчча. Ла'дны прым. Зграбны, стройны, прыгожы. Хлопец ладны, ніц ні скажаш. Ланявічы. Ладо'ды мн. Галушкі з цёртай бульбы, закручаныя ў капусны ліст, запечаныя i залітыя тлушчам або макам з цукрам. Ціпер ладодаў ні пякуць, a некалі пяклі, я к дзяўчата c кудзелямі хадзілі. Калбасіна. Ладу'нак м. Груз, паклажа. Ладунку на возі, здаецца, ні много было, а конь аж упрэў. Агароднікі. Лады'га ж. Сцябло без лісця. Той рок чэрві ўсе яблыні аб'елі, адны ладыгі тырчалі. Рацічы. Лады'шак м. Гладыш, збанок без ручкі. У ладышку малако заўсёды халаднейша, бо ў ім палівы німа. Азёры. Лады'шка ж. Toe, што i ладышак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абелі, кушнерка, лабасцікм, лабесіна, лабешка, лавічанка, ладаваць, ладоды, ладунак, ладыга, ладышка, папеш, ігруб, інеадабр, іпрыказкаі, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶