Напіўсо, як ліса з ладышкі /прымаўка/. Кавалічы Лажамэ'нт м. Ложак /груб./. Нічого ў яго ў хаці німа, адзін некі лажамэнт стаіць. Кунцаўшчына. Лажбі'на ж. Лагчына, нізіна. Веска наша ў лажбіні, у ёй зацішней, ні так вецер дуя. Галаўнічы. Лаза'нкі мн. Страва з парэзанага на квадрацікі тонка раскачанага цеста, запраўленая макам i цукрам. На першу куцю маці заўсёды лазанкі варыла, іх халоднымі елі. Балічы. Ла'зня ж. Лазня. У нас хоць i лес быў, але лазня рэтко ў каго была. Бакуны. Лазэ'нга ж., м. Бадзяга, валацуга. Лазэнга ты; цэлымі днямі недзе ўсё лазіш, у хаці ні прыпыняяшса. Гродна. Лайда'к м. Лодар, гультай. Лайдак, вецер страху ўсю паабырваў, a ён i ні думая крыць. Казловічы. Лакта'ць незак. Распіваць, жлукціць. Прывык гарэлку лактаць, i рады з ім ніякай німа. Рыбніца. Ламаві'к м. Ламавік, перавозчык цяжкіх грузаў. Усе цянжары тады перавозілі ламавіке, ніякіх машынаў ні было. Ласосна. Лама'к м. 1. Непаваротлівы, няўклюдны чалавек. Ламак некі, да яго нічого ні прыстае, ніякая культура. Капцёўка. 2. Прылада для першапачатковай апрацоўкі льну. Спачатку лён трэш на ламак, а потым ужа на церніцу. Лікоўка. Ламану'ць зак. 1. Кінуцца ўбок. Ён ішоў, ішоў, а потым як ламане за хату — тулько яго i бачылі. Хамякі. 2. Упасць раптоўна. Яны тады з чайкі ў Нёман як ламанулі, та ні адзін ні вышаў. Загорцы. Лама'нцы мн. 1. Печыва з раскачанага i спечанага цеста, запраўленае макам i цукрам. Ламанцы маці заўсёды на куцю рабіла, халоднымі падавала. Кунцаўшчына. Таму i ламанцы называлі, што спечаныя ламалі i запраўлялі макам. Рагачы. 2. Цёртая бульба ў выглядзе галушак, запечаная на капусных лістах. У нас у Капцёўцы некалі такія ламанцы пяклі, дзеці натто ж любілі. Капцёўка. Ламаста'ць незак. Варварскі рваць сада в іну; абдзіраць. Малым, бывало, як пойдзямо ламастаць па садах яблыкі, та пакуль хто ні напрэ, ламастуям. Пышкі. Ламата'ж. 1. Ламата, недамаганне. У нас даўней як у каго ламата ў касцях, та да балючаго месца прыкладвалі сінюю гліну. Селюкі. Ламата нека ў суставах, месца ні находжу. Малая Альшанка. 2. Непаваротлівы, няўклюдны чалавек. От ужэ ламата, шагу зрабіць ні можа, кап што ні разбіць. Свіслач. Лама'ць незак. Ламаць, крышыць. Ламаць ты навучыўсо, а хто ж за цібе рабіць будзя. Карозічы. Ламаць галаву — біцца над вырашэннем задачы, пытання. Нашто нам думаць, хай яны самы голаву ламаюць, ім за гэта грошы плацяць. Балічы. Лама'чка ж. Драўляная прылада для першапачатковай апрацоўкі лёну; прымітыўная церніца. Спярша лён ламалі на ламачках, a пасля ўжэ церлі на церніцах. Кавалічы. Ламашы'цца незак. Варочацца, неспакойна спаць. Як ляжа, та ламошацца, ламошацца, аж надаесць, пакуль засне. Квасоўка. Ламбучо'к м. Сцяблінка. Глядзі, якісьці ламбучок пасадзіў, а такое дзераво вырасло. Цыдовічы. Лані' прысл. У мінулым годзе, летась. Лані жыто ні такое палёглае было, як у гэтым року. Пагараны. Ланту'х м. Вялікі жывот /груб./. Наела лантух i ледво лазіць ціпер, нагнуцца ні можа. Казіміроўка. Ла'па ж. Шавецкая жалезная прылада, якая замяняе капыл. Як лапа ў хаці, та i сам можаш набойкі набіць.Рагачы. Лапа'тка ж. 1. Лапатка, плечавая частка мясной тушы. Які там баран, ужэ ўсяго з'елі, адна лапатка асталаса. Вішнявец. 2. Драўляная прылада для выкідвання торфу з канавы. Я сам як папавыкідаў лапаткай торпу, та назаўтро рук ні мог падняць. Круглікі. 3. Дэталь у калаўроце ў выглядзе лапкі, праз якую прыводзіцца ў рух махавое кола. Лапатку i самому можно зрабіць с планачкі, нічого тут цяшкаго німа. Казіміроўка
Дадатковыя словы
зелі, лажбіна, ламануць, ламатаж, ламашыцца, ігруб, іпрымаўкаі
4 👁