Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ла'патнік м. Бедны, кепска апрануты чалавек /пагард/. 3 гэтым лапатнікам ніхто гаварыць ні хацеў, a ціпер, глядзі, якім чалавекам стаў. Лаша. Лапа'тнік м. Куток каля печы, у які ставілі хлебную лапату. У нас у лапатніку стаяла качарга, a таксамо i памяло. Бандары. Лапату'ха ж. Выгіб у лязе касы ў выніку няправільнага кляпання. Лапатуху, мусі, у касу ўвагнаў, касіць ні будзя. Агароднікі. Ла'паць незак. Хапаць, мацаць рукамі. Прывыкмаладымбаблапацьдаі ціпер дур у галаве сядзіць. Падкрыжакі. Лапа'ць незак. Лавіць. За ім гестапо ганяласо, паліцаі лапалі i ні маглі злапа ць. Аульс. Ла'піць незак. Латаць, ставіць латкі. Што гэты кажух лапіць, тут лата на лаці i шва ні знаці. Дубаўка. Лапо'ўка ж. Хабар. Ён, кажуць, лапоўку даў солтысу, каб у Германю дочку ні вывязлі. Індура. Лапсярда'к м. Доўгая мужчынекая вопратка. Кажуць, яшчэ дзед мой насіў лапсярдак. Азёры. Лапта' ж. 1. Дзіцячая гульня ў мячык дзвюма партыямі. Як малымі былі, у лапту ўсё гулялі, набегаясса, та ледво дахаты паўзеш. Лікоўка. 2. Лапатка, якой б'юць па мячы ў гэтай гульні. Лаптой як урэжаш мячык, та ляціць чортяго ведая дзе. Кунцаўшчына. Лапта'ш м. Лапаць; разбіты, растаптаны абутак. Скідай свае лапташэ, у іх ні да людзей, а да жывіны тулькі хадзіць. Лікоўка. Лапунэ' мн. Невялікія круглыя аладкі з цёртай бульбы, запраўленыя макам i цукрам. Адвары' лапуноў на вячэру, даўно ні елі. Бакуны. Лапу'х м. I. Лопух. У нас на лапухах хлеб пяклі. Вішнявец. Як у каго рана, та лапухамі ўкладвалі, каб гавіласа. Балічы. 2. Бесталковы чалавек /зневаж./. Ён такі лапух, што яго кожны вакол пальца абвядзе. Дарашэвічы. Лапушы'сты прым. Шырокалісты. У гэтым року натта ш капуста лапушыста, пакруціласа ў галаўке. Жукевічы. Лапшы'вы прым. Абжорлівы, пражэрлівы. Ён такі лапшывы, што сырое еў бы. Баброўнікі. Лапянда' ж. Жанчына, якая многа i без толку гаворыць; лапатуха, балбатуха. Hi аднаго талковаго слова ні скажа, бо лапянда есць лапянда. Рагачы. Ла'сіца ж. Ласка, ласіца. Мы забілі яе, бо думалі, што шашок, a дзядзько сказаў: ласіца. Свіслач. Ла'сне уводн.сл., прысл. Уласна. Ласне, ці я табе ні назала, што гэтак будзя? Славічы. 2. Хіба, няўжо, ці. Ласне гэта праўда, што людзі пра яго кажуць. Балічы. ЛастажьГць незак. Лупцаваць, біць, хвастаць. Каб жывіну так ластажыць, гэта трэбо зверам быць. Свіслач. Ластама'нм. Крывадушны, ліслівы чалавек, падхалім. Але ж i ластаман, глатко сцеля, цвёрдо спаць, як той казаў. Кунцаўшчына. Ла'стаўка ж. Ластаўка. Першая ластаўка вясны ні чыніць. Капцёўка. Ластаўкай віцца — перан.: дагаджаць, наравіць, падлошчвацца. Цешча ластаўкай уецца каля яго, а па натуры -чорт, ні баба. Зарыца. Ла'стаўка ж. Клін, вузкая трохвугольная ўстаўка ў адзенні. Hy i каптан сшыў -рукі ні падняць, мусі, ластаўку ні так уставіў. Бычкі. Ла'сы прым. Ласы, падкі, ахвочы, прагны. Ласы, як кот на каўбасы /прыказка/. Луцкаўляны. Ла'та ж. 1. Жэрдка. Я загарадзіў 6ы гарод, але латаў німа дзе дастаць. Баброўнікі. 2. Кавалак матэрыяла, якім залатана дзірка. Новы кажух, a ўжэ лату трэбо ставіць, парваў. Скраблякі. Латажы'ць незак. Лупцаваць, біць. Сам вінаваты, а каня давай латажыць, кап спытаць — за што? Горніца. Латве'й прысл. Зручней, ямчэй. Тут будзе латвей пераехаць праз рэчку, ні глыбоко. Занявічы. Ла'тка ж. Кавалак тканіны або скуры, якім залатана дзірка. Кажушная латка як родная матка /прымаўка/. Свіслач. Ла'ўкаж. I. Лаўка, невялікі магазін.Учора ў лаўку прывязлі много тавару, трэбо
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, лапоўка, лапушысты, ластаманм, лаўкаж, ізневаж, іпагарді, іпрыказкаі, іпрымаўкаі
4 👁
 ◀  / 329  ▶