схадзіць, паглядзеці. Каменка. 2. Частка плыта, у якой звычайна налічваецца 24 бервяна. У плыце бывае 20 i больш лавак. Загорцы. Лаўкі звязваюцца шварцугамі, каб маглі выгінацца, выкручвацца на загібах. Дарашэвічы. Лафа' ж. Выгода. Кончыласа вам лафа, пагулялі i досыць. Лаша. Лаханда' ж. Жанчына, якая многа, без толку гаворыць; балбатуха. 3 гэтай лахандо'ю лепей ні сустракацца, як развядзе неку нуду, та німа на што i слухаць. Саломенка. Лах м. 1. Старое паношанае адзенне. Hi трасі тут сваімі лахамі. Зарыца. 2. Абарванец, дрэнна апрануты чалавек. Ішоў пад гарой некі лах, але я i не падумаў, што гэта наш сваяк. Зарачанка. Лахі пад пахі — у значэнні: забраць свае рэчы i пайсці прэч. Бяры свае лахі пат пахі i ідзі, каб я цібе ні бачыў. Жукевічы. Лахма'н м. 1. Паношаная, падраная вопратка. Трэбо лахманэ ўсе перасушыць, та будзям на зіму ўлей уцяпляць. Гарны. Скідай гэты лахман, надзень новы каптан: дзісяй свято. Кузьмічы. 2. Дрэнна апрануты чалавек /зневаж./. 3 гэтым лахманом ні адна дзеўка гаварыць ні будзя. Рудавіца. ЛахмьГтка ж. Неахайна адзеты чалавек. Чаму ўжэ гэта ты, як лахмытка ходзіш, здаецца, i зарабляяш добро? Жытародзь. Лахна' ж. Toe, што i лаханда. Як дзве лахны ззыдуцца, та іх i вадой ні разжанеш. Пагараны. Лаху'дра ж. Прайдзісвет, неахайны чалавек. Калі жонка лахудра, та ні паможа i пудра /прымаўка/. Круглікі. Ла'яць незак. Ганьбіць, абражаць. Ён яго лае, а той i вухам ні вядзе. Галавачы. Лгун м. Ілгун, хлус. Ён лгун, ніколі праўды ні скажа. Лойкі. Леваты'га ж. Клізма. Як бывае запор, та я раблю дзецям леватыгу з мылам i ўсё праходзіць. Лікоўка. Ле'гчы зак. Легчы, прыняць ляжачае гарызантальнае становішча. Ляжу гэта я ў разоры ў бульбы, аж бачу: адзін немец у хлеў пашоў. Скідаль. Легчы банкам — у значэнні: легчы i болей ні ўстаць /лаянк./ Каб ты банкам лёг, людзі робяць, а ён ляжыць. Рагачы. Легчы крыжам — у значэнні: памерці, сканаць. Крыжам лягу, a сваго ні ўступлю. Парэчча. Ле'да ж. Прылада ў выглядзе трох змацаваных апораў, калаўрота i жалезнага тросіка для падымання бярвенняў. Маючы леду, i аднаму можно палажыць штуку на воз. Азяркі, Грандзічы. Ле'дво прысл. Ледзь, ледзьве, чуць. Стары ледво шчарапкаўсо на печ. Bepцялішкі. Да гэтаго марозу ледво бульбу кончылі выбіраць. Малая Капліца. Ле'днік м. Халадзільнік. Сваго ледніка німа, та стаўлю ў леднік кватаранткі. Зарубічы. Лежабо'к м. Гультай, лодыр. Шыферу трэбо дастаць на хлеў, а гэты лежабок i ў голаву сабе ні бярэ. Лікоўка. Ле'і мн. Леі, нашыўкі з другога матэрыяла на кавалерыйскіх штанах у месцах, якія датыкаюцца да сядла. 3 леямі ганавіцы ні так драліса, пойдзяш да краўца i нашыяш сабе. Белева. Ле'мях м. Лямеш, частка плуга. На нашай зямле лемях тупіцца хутко, каменяў много. Кавалічы. Лень выкл. Глянь, паглядзі. Лень, гэта што за людзі ідуць, адкуль яны? Ферма. Лепята'ць незак. Лепятаць, гаварыць невыразна, нязвязна /пра мову дзяцей/. Наш Топікужэ нешто ляпеча, але ні разбярэш што. Карозічы. Ле'рка ж. Дэталь калаўрота ў выглядзе металічнай пласцінкі для мацавання шпулькі. Як выпадзе лерка, та ўжэ прасці ні будзяш, шпулька станя. Кругл ікі. Ле'тась прысл. У мінулым годзе. Летась добро бульба ўрадзіла, німа чаго казаць. Лужкі. Ле'ташні прым. Мінулагодні. Саломы ў гэтым року хопіць, ашчэ леташняя ў стагах ляжыць. Батароўка. Ле'тні прым. 1. Летні, які мае адносіны да лета. Летні дзень рок корміць /прымаўка/. Жукевічы. 2. Цеплаваты, крыху падагрэты. Вада яшчэ летняя, добро
Дадатковыя словы
дзяцейі, лахандою, лаяць, леватыга, леда, леташні, ізневаж, ілаянк, іпра, іпрымаўкаі
4 👁