Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ні нагрэласа, німа як дзіця купаць. Дарашэвічы. Ле'ха ж. Кавалак ворнай зямлі. Цэлу леху зямлі захапіў, жыто пасею. Зарубічы. Згараў у дзве лехі ніву. Малая Альшанка. Ле'шка ж. Невялікі кавалак ворнай зямлі. Цэлу лешку пасеяў грэччыны, хоць жарства, але павінна вырасці. Парэчча. Лё'гкі прым. Здатны, спрытны да хады. Хто з ім ззыдзяцца, ён лехкі, як хорт. Трычы. Лё'ды мн. Марожанае. Пойдзям, зафундую табе лёдаў. Пракопавічы. Лёз м. 1. Зазор, запас, люфт, прамежак. У боці замного лёзу, нага шлыгаяцца. Жылічы. Калясэ ходзіць, лёз завелькі, трэбо мутру паткруціць. Горніца. 2. Вольны, свабодны час. Ён мае больш лёзу, чым я, таму i рыбу ловіць. Пагараны. Лё'кай м. Лакей. Міхась спачатку служыў лёкаям у пана, a потым купіў фальварак, сам стаў жыць. Рагачы. Лё'кайская ж. Пакой, у якім жыў панскі лёкай. Лёкайская нідалёко панскаго пакоя была, каб бліжэй пана. Бяляны. Лё'нка ж. Затычка, металічны шпянёк, які ўтрымлівае кола воза. Заткні лепяй лёнку i прывяжы, каб ні выпала ў дарозі. Лаша. Лё'скат м. Лёскат. Раней на шашы толькі лёскат ішоў, як фурманкі на торг да Індоры ехалі. Луцкаўляны. Лё'стачкі мн. 1. Ліслівыя словы. Яна лёстачкамі чалавеку душу дастаня, ты яе ні ведаяш. Баброўнікі. Ён усё лёстачкамі да яе падходзіць, далікатне. Бакуны. 2. Прымітыўная медыцынская шына ў выглядзе двух вузкіх змацаваных планачак. Як я руку паламала, та яе ў такія лёстачкі бралі, кап косць зрасласа. Свіслач. Лё'шчаткі мн. 1. Toe ж самае, што i лёстачкі. Хлопец нетто ногу навярадзіў, та ў лёшчаткі ўзялі, каб усталяваласа. Сухая Даліна. 2. Дзве планачкі ў кроснах, звязаныя шнуркамі, для раздзялення асновы. Лёшчаткі павінны быць глаткія, каб ніці ні чапляліса за іх, ні рваліса. Круглікі. Лібязі'ць незак. Ліслівіць, падлізвацца. Я прад ім так ні лібязіў, я ні такі чалавек. Дарашэвічы. Ліме'невы прым. Алюмініевы. Ліменевы дрот ні мая такого прыцяжэня, як жалезны. Зарубічы. Лі'нка ж. Жалезны трос. Адзін раз лінка не вытрымала, пэнкла, та паром ледво затрымалі, так нясло. Жылічы. Ліпатэ'нт м. Упаўнаважаная асоба. Мой дзед ліпатэнтам у пана Клімашэўскаго быў, меў давер кіраваць ўсімі лясамі. Скідаль. Ліпе'ць незак. Ледзьве трымацца, існаваць. Калхоз тады ледво ліпэў, якія там трудадні былі. Гарны. Стары наш ліпіць неяк, яшчэ дэбая каля хаты. Хамякі. Лісі'чка ж. Лісічка. У мінулым року грыбоў было мало, адны лісічкі. Казіміроўка. Лісі'чыкм.Лісічка.Лісічыкітаксамо можно сушыць, як i кожны грыб. Ліхачы. Лі'ска ж. Лісічка. Ліскі самыя здаровыя грыбы, іх чэрві ні ядуць. Узбераж. Ліст м. Ліст, пісьмо. Напісаў Хведару ліст, ні ведаю, як ён там жыве. Струбка. Літасці'вы прым. Літасцівы, спачувальны, спагадлівы. Толькі Бог літасцівы можа дараваць нам нашы грахі. Лабна — Агароднікі. Лі'фік м. Бюстгальтар, ліфчык. Раней дзёўкі ніякіх ліфікаў ні ведалі, a ціпер кожна ў ліфіку ходзіць. Галаўнічы. Ліхама'нка ж. Узбуджаны, трывожны стан. Цібе куды гэта ліхаманка нясе? Круглікі. Нека ліхаманка на чалавека напала, бегая, як шалёны. Васілевічы. Ліхі' прым. Дрэнны, паганы, нядобры, злы. Гэты чалавек ліхі, ён як у хаці, так i за хатай нічого добраго нікому ні зрабіў. Ферма. Ліхі бок — адваротны бок адзення, матэрыялу. Глянь, на ліхі бок надзеў сарочку. Балічы. Ліхое воко — нядобры погляд, які, па павер'ю, не прыносіць дабра. О, у гэтаго чалавека ліхое воко, ён на жарабя гляня — так тое i ссохня. Загараны. Марыся як глянула сваім ліхім вокам на кросна, так я ніяк ні магла ткаць: сяду за кросна i сплю. Гэтак мэнчыласа тры дні, пакуль баба Гануля ні сказала
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

леха, лешка, лёгкі, лёды, лёнка, лібязіць, ліпець, ліска, лісічыкм, паверю
3 👁
 ◀  / 329  ▶