Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
каб вечарам тры разы голая пралезла прас кросна. I, ведаеця, памагло. Селюкі. Лі'хо н. Няшчасце, зло, бяда, гора. A цібе якое ліхо сюды прыперло? Малахавічы. Ліхта'р м. 1. Ліхтар. Як кароткі дзень зімою, та тато часто i з ліхтаром малаціў. Занявічы. 2. Падсвечнік.У нашай цэркві ліхтар быў вісячы, блішчачы такі, з медзі. Табольская Будка. У нас у хаці i ціпер есць ліхтар, баба ў ім свечкі ставіць. Яскевічы. Лі'чко н. Тварык. Дала яму бела лічко i карыя вочы /нар. песня/. Мількаўшчына. Лі'шка ж. Няцотны лік, няпарная колькасць прадметаў у гульні. «Лішка,»скажаш, a зноў там цот, пара — i праіграў гарэхі, аддавай. Клінчаны. Ло'гавіско н. Логава. Як гоўца пасьвілі, та пат карчом знайші воўча логавіско з ваўчанятамі. Караневічы. Ло'жачка ж. Дыхавіца. Нечаму баліць пад ложачкай, як дыхнеш, та аш коля. Прыгодзічы. Ло'жачнік м. Прыстасаванне для сушкі ложак. Нат палічкай тут быў прыбіты ложачнік, у яго ложкі ўтыкалі. Караневічы. Ло'жка ж. Лыжка. Пасля вайны лошкі самы рабілі, вылівалі з люменю, цынку. Капцёўка. Ло'жко н. Ложак. Да вайны, помню, былі дзеравяныя ложкі, рыссоўваліса, па чалавек пяць можно было спаць. Баброўнікі. Ло'каць м. Старая мера даўжыні, роўная прыблізна 0,5 метра. Купіла пяць локцяў паркалю дзецям на сукеначкі. Пракопавічы. Лом м. Завал, металічны прут для запірання дзвярэй. Як прыехалі з бежанства, та дзверы бралі на лом, кап коней ні пакралі. Стрэльчыкі. Ло'нскі прым. Мінулагодні. Яны ашчэ лонскі хлеб ядуць, жыто маюць старое. Батароўка. Лот м. Старая мера вагі, роўная прыблізна 12г. У лоці тры залатніка. Клачкі. Ло'таць ж. Балотная расліна з жоўтымі кветкамі. Як лотаць зацвіце, та аж у гачах трамціць. Свіслач. Лотаць каровы ні ядуць, ад яго малако прападая. Карозічы. Ло'ўка прысл. Спрытна, умела. Але i лоўка абкруціла яго цыганка, ён нават i ні здагадаўсо. Лойкі. Лоц м. Костка пры гульні ў бабкі або шашкі, якая ўпала на землю выпуклым бокам. За лоц больш выігрывалі грошай, чым за жох. Каўпакі. Ло'цман м. Чалавек, які адказвае за стан усіх плытоў. Вунь лоцман паехаў на чайцы, плытэ будуць ісці. Дарашэвічы. Луб м. Накрыўка ў рыбацкім чоўне. Haцягні луб, бо дошч начыная крапацець. Пагараны. Лубін м. Лубін. Лубін натто цяжко рваць, чысто рукі i ногі папораш. Бакуны. Лу'бянка ж. Каробачка для ягад, зробленая з кары. Поўную Лубянку цётка вішняў дала, ні скупая. Клачкі. Луг м. Раствор для мыцця бялізны, прыгатаваны з попелу, залітага варам; шчолач. Самы моцны гэта луг з лазоваго попелу. Дарашэвічы. Лугу трэбо наварыць, хусця много назбіраласо. Караневічы. Лугава'ць незак. Мыць бялізну пры дапамозе лугу. Некалі плаце лугавалі: зальюць лугам, пастаіць, a тады мыюць. Струбка. Лудзі'ць незак. Пакрываць паверхню палудай. Да нас прыязджалі цыганэ, стаялі каля рэчкі, катлэ лудзілі.Трычы. Лука'ж. Дугападобны паварот ракі; мыс, які абгінаецца ракой. У луцэ альшына расла, вербалоз, у тую вайну коні хавалі, каб у абоз ні ўзялі. Кунцаўшчына. Лу'начка ж. Маленькі загончык зямлі, градка. Луначку цыбулі пасадзіў, будзя на зіму. Зарубічы. Лу'нка ж. Круглы посуд з лубу для вымярэння збожжа. Лунка — гэта пудовая мера будзя. Бакуны. Лупа'ты прым. Пра чалавека з тоўстымі губамі. Ля, некі хлопец лупаты ў клуб прышоў. Брузгі. Лу'паць незак. Лыпаць. Стаў, узіраецца i тулько лупая вачыма. Пракопавічы. Лупа'ч м. Чалавек з тоўстымі губамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ложка, ложко, локаць, лубянка, лугаваць, лудзіць, лукаж, луначка, лупаць, лупач, песняі, інар
7 👁
 ◀  / 329  ▶