Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
У нас аднаго лупачом празывалі, бо меў велькія лупы. Каўбасіна. Лупі'ць незак. 1. Знімаць, абдзіраць. Аблупі тату яйцэ, хай з'есць. Рудавіцы. 2. Моцна біць, лупцаваць. Я яго i ўгаварваю, i луплю — нічого ні памагая. Рагачы. Лупцава'ць незак. Лупцаваць. Міне тато ні лупцаваў, a Геніку часто даваў лупцоўку. Стральцы. Лу'пы мн. Губы /груб./. Ты чо гэта на міне лупы надуў, глядзіш, як на воўка. Брузгі. Лупяня'тка мн. Губкі /дзіцяч., ласкальн./. А мае ж вы лупянятка, а чаго ж вы надуліса, ці ж можно на маму злавацца? Свіслач. Лу'ста ж. Луста, адрэзаны вялікі плоскі кавалак. Пастуху на палудзень да вал i лусту хлеба i бутэльку малака, рэтко хто скварку. Луцкаўляны. Лучко' н. Дугападобная ручка ў маленькім сіце. На, патрымай за лучко сітко, кісель працэдзіць трэбо. Кунцаўшчына. Лучо'к м. Ручка на кассі /касільні/. Лучок трэбо прымацаваць пат свой рост, тады i касіць спраўней. Ферма. Найлепшы лучок з вербалозу. Ён як высахня, та такі лёхкі, моцны. Гарны. Лыга'ць незак. 1. Ілгаць, хлусіць. Змалку прывык лыгаць i ціпер лыжэ. Бычкі. 2. Глытаць. Кап меў час, та яшчэ што лыгнуў бы, а то коні стаяць на гародзі. Лікоўка. Лыгу'н м. Ілгун, хлус. Ой, ні магу цярпець, як гэты лыгун выступая. Жылічы. Лы'жбы мн., ж. 1. Лыжы. Ціпер на лыжбах ездзяць i старыя, i малыя. Пышкі. 2. Самаробныя драўляныя канькі, падбітыя знізу дротам. Як дзецьмі был i, та самы рабілі лыжбы, па лёдзі ездзілі. Копанікі. Лы'ко м. Расколатая надвое лазіна з выструган ым стрыжнем; палоска кары ліпы, вяза. Найлепшыя лыкі гэта с правялянай лазы, як яна дні два-тры паляжыць. Круглікі. Пасталы ў нас плялі з ліпавых лыкаў, а лазовымі шылі сявенкі, карабке. Караневічы. Лы'мя н. Вымя. Натта ж у каровы лымя цвёрдае, рукі адбярэ, пакуль выдаіш. Каўпакі. Лы'нда ж. Гатунак бульбы белага колеру з ружовымі плямкамі, якую разводзілі ў Заходняй Беларусі. У нас лында добро радзіла, але потым звяласа. Брузгі. Лы'ндаць незак. Бадзяцца, сноўдацца, швэндацца, хадзіць без справы. Як пойдзя зраня, та лындая цэлы дзень, толькі вэчарам прыходзіць. Рагачы. Лы'нды мн. Доўгія ногі /груб./. Ты дзе гэта свае лынды садзіш, тут i так цесно. Балічы. Біць лынды — гультаяваць, бяздзейнічаць. Цэлымі днямі лынды б'е, а работа стаіць. Лаша. Лы'тка ж. Лытка. Наша Агата ніяк ні магла ботаў сабе падабраць, натта ж лыткі тоўстыя мела, халявы разрэзвалі. Кунцаўшчына. Льсні'ць незак. Блішчаць, адсвечваць. Якконьдобродагледжаныдаскура на ім аж льсніць, такая глаткая. Квасоўка. Лэ'бусь м. Маленькі хлопчык /жарт./. На работу трэбо ісці, лэбуся сваго німа с кім пакінуць, хоць ты плач. Сухая Даліна. Лэ'мнуць зак. Знікнуць, прапасці. Недзе як лэмне, та цэлы дзень ні відаць. Аульс. Лэ'нда ж. Гультаяватая жанчына, якая многа без толку гаворыць. Казалі: ні бяры яе, а ён узяў лэнду, ціпер хай сам за ею бегая. Лаша. Лэ'нтух м. Вялікі жывот /груб./. Ён з-за сваго лэнтуха зямлі ні бачыць, ледво цёгае. Канчатка. Лэ'па ж. Гатунак бульбы белага колеру з сіняватымі ямачкамі сярэдняга памеру. У нас была картофля лэпа, урадліва натта, много пат кальвам. Сапоцкін. Лэ'хаць незак. Прагна i многа есці, жэрці. Удачны паршучок гэты рок, што ні дасі, лэхае, аж вушы трасуцца. Верцялішкі. Лэ'хтаць незак. Піць, жлукціць /неадабр./. Ён добро лэхча гарэлку, німа таго дня, каб мокры ні быў. Аульс. Любі'вае прым. Худое, поснае, без тлушчу /пра мяса /. Аніяк ні магу сытаго мяса есці, толькі любівае магу. Балічы. Лю'бчык м. Чараўнік, шматгадовая
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, лупіць, лыко, лындаць, лэбусь, лэмнуць, лэнда, лэхаць, лэхтаць, любчык, ігруб, ідзіцяч, іжарт, ікасільніі, інеадабр, іпра
3 👁
 ◀  / 329  ▶