Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
расліна сямейства архідных. Кажуць, цешча любчыку яму дала, та ён i ўзяў, а так бы сядзела ў дзеўках. Забагонікі. Лю'дзі мн. Людзі, у значэнні: народ, люд. Гэй да, людзі едуць па ляшчыну, а я еду па дзяўчыну /нар. песня/. Ліхачы. Што ты робіш, хлопец, ад людзей будзя брытко, на смех падымуь. Літвінкі. Людке' мн. Людзі /ласк./. Во, людке мае', наслаў Бог на нас кару такую. Занявічы. Лю'дскі прым. Добры, харошы; такі, як трэба. Хлопец лю'тскі, за такім будзеш жыць i Бога хваліць. Капцёука. Лю'тская пагода стаіць. Лакно. Лю'дско прысл. Добро; так, як трэба; адпаведна патрабаванням. Лютско зрубілі майстрэ хату, будзя век стаяць. Дзекалавічы. Людцэ'мн. Людзі /ласк./. Людцэ мае, што тут казаць, каб ні ваша падмога, та мы, дальбох прапалі б. Лаша. Лю'лі — ў значэнні: спаць /дзіцяч.слова/. Можа,люлі пойдзяш, сыночку? Свіслач. Люлі, люлі, дзіця, спаць, адна матка, бацькоў пяць /прыказка/. Адэльск. Люлі-лю'лі выкл. Ужываецца пры закалыхванні дзіцяці; прыпеў у песнях-калыханках. Люлі-люлі-люлі, yce дзетачкі паснулі, а наш Пецік ашчэ не, а ён зарас дый засне /з нар. песні/. Кунцаўшчына. Люме'нь м. Алюміній. Гэта ж люмень, ні медзь, хіба ты ні пазнаеш? Свіслач. Лютава'ць незак. Лютаваць, пая'ць. Лютаваць катлы ні так просто, трэбо мець практыку. Кунцаўшчына. Лютае'ж м. Той, хто дрэнна есць, не мае апетыту, худы. Ён у міне лютаеж, як стаіш з лошкай каля роту, та яшчэ з'есць што. Віцькі. Свінчо ні ўдалосо — лютаеж, яду яму хоць на вушы вешай. Дарашэвічы. Лютае'жны прым. Пра таго, хто дрэнна есць; схуднелы, змарнелы. Купіў якуюсьці лютаежную карову, адкуль у яе малако будзя. Малая Альшанка. Лю'фцік, люхцік м. Фортка. Адчыні люфцік, хай па'ра ззыдзя. Лікоўка. Люцы'пар м. Чорт, д'ябал. У Ру'цявым балоці чэрці водзяцца, а над імі самы старшы Люцыпар. Селюкі. Лю'шка ж. Чыгунная круглая накрыўка, якой закрываюць праход у коміне. Прычыні люшку, каб цяпло с печы ні выходзіло. Кавалічы. Лю'шні мн., ж. 1. Дэталі ў возе /іх дзьве/, якія, апіраючыся на канцы задняй восі, надаюць устойлівасць драбінам. Без люшняў снапоў у драбы ні наложыш, бо ручкі ні вытрымаюць. Рагачы. 2. Прылада ў выглядзе дзьвух скрыжаваных жардзін, прымацаваных да задняй восі, якая прымяняецца пры перавозцы доўгіх бярвенняў. Як вязеш доўгу штуку дзерава, та без люшняў ні абысціса, бо зад воза будзя круціцца. Бакуны. Ля прысл. Вунь, глядзі, паглядзі. Ля, як камбайн глатко зжаў, усёроўна як патстрыг. Гібулічы. Ляво'ш м. Далёкія ад сядзібы палеткі ворнай зямлі, на якія цяжка было даставіць угнаенне. На нашым лявошы нічого ні расло, былі рокі такія, што нават ні верняш насеня. Эйсманты. Лягаві'ско н. Логава. Мы тады знайшлі ў асінніку лягавіско, але ваўчанят у ім ні было. Зарубічы. Ляга'ры мн. Доўгія лагі, якія кладуць аднымі канцамі ў ваду пад плыт, a другімі на бераг; па лягарах коньмі бярвенне выцягваюць на бераг. Па мокрых лягарах лепей куляць дзераво. Хамякі. Ляга'ць незак. Лажыцца. Трэбо ўжэ лягаць спаць, позно, ні ў каго агню ні відаць. Батароўка. Лягумі'ны мн. Прысмакі, ласункі. Pacпешчана дзіця, на адных лягумінах жыве. Кунцаўшчына. Ля'да ж. 1. Прылада для падымання бярвенняў у выглядзе трох змацаваных апораў, калаўрота i жалезнага тросіка. Ляда, браце, гэта добра штука, любую калоду можно палажыць, нават аднаму. Сабаляны. 2. Скрынка ў сячкарні, па якой падаецца салома для рэзкі. Як сячкарня на маторы, та тулькі паспявай лажыць салому ў ляду, так рэжа. Табала. 3. Віка, кармавая расліна. Ляды пасеяў мо з паўгактара, будзе што каровам да сечі прырэзваць.Табала. Лядава'ць незак. Падымаць, класці
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзьвеі, дябал, зесць, людско, людскі, людцэмн, лютаежны, лютская, лютскі, люшка, люшні, лягары, лягуміны, лядаваць, пара, паяць, песняі, песніі, руцявым, словаі, ідзіцяч, іласк, інар, іпрыказкаі, ііх
3 👁
 ◀  / 329  ▶