бярвенні на воз пры дапамозе ляды. Мы з цесцям удвох лядавалі дзераво, удвох ашчэ спраўней лядаваць. Рыбніца. Лядаўні'ца ж. Металічная дэталь сячкарні, праз якую салома непасрэдна падаецца пад разакі. Як много наложыш, та салома аш трашчыць у лядаўніцы, так ідзе. Адэльск. Ляда'чы прым. Шкодны, злосны. Ой, i лядача баба, як з ей толькі мужык жыве. Лойкі. Ляда'шчы прым. Шкодны, злосны. Ну, i лядашчы чалавек, грызецца з усімі, як сабака. Гарачкі. Ля'до м. Скрынка ў сячкарні, па якой падаецца салома для рэзкі. Мы с гэтам заўсёды рэзалі сечку, ён круціў, а я падаваў у лядо. Канчатка. Ляжа'ць незак. Ляжаць. Як трэбо будзе, та грошы ляжаць у шуфлядзі, возьмяш сабе. Каленікі. Ляжаць лежмо, ляжаць логма — доўга ляжаць, не ўставаючы. О, ужэ гультай, як ляжа, та лежмо ляжыць, хопь ты воду пад я го падлівай. Карозічы. Ён з вясны як лёг, та логма i ляжыць, ні падымаецца, i дахтарэ ні памагаюць. Кульбакі. Ля'жка ж. 1. Сцягно. Фэйчарыца як дала ўкол у саму ляшку, та думаў, што ні вытрываю, кончуса. Скідаль. 2. Бядровая частка тушы, кумпяк. Ён i накарміў нас, i яшчэ на дарогу цэлу ляшку мяса даў. Дарашэвічы. Лязава'ць незак. 1. Змешваць едкую вапну з вадой, каб атрымаць будаўнічую вапну /гасіць вапну/. Чысто вапна рукі параз'ядала, пакуль лязаваў. Балічы. 2. Мясіць, пераціраць гліну. Гліну трэбо добро лязаваць, бо як апальваць, та цэгла пэнкаць будзя. Гліняны. Лязне'й прысл. Вальней, свабадней. Пасуньцеса наперад, можа, трошкі лязней будзе ў аўтобусі. Рацічы. Лякаце'ць незак. Дрыжаць, трасціся. Прайшоў той час, што перад кожным начальнікам трэбо было лякацець. Вялікая Альшанка. Ля'лька д. Лялька. Раней дзеці сабе лялькі з ганучак рабілі, а ціпер якіх хочаш лялёк купіш. Малая Капліца. Ля'ля ж. 1. Лялька. Паглядзі, якую лялю табе тато купіў, с сінімі вочкамі. Жорнаўка. 2. Малое дзіця /дзіцяч. слова/. Вун, якія лялі ідуць з цёцяй, можа, да цібе ў госці? Віцькі. 3. Перан.: распешчаная, не прывучаная да працы дзяўчына. Узяў такую лялю, што ціпер самому трэбо за яе гаршке мыць. Верцялішкі. Ляляса'ць незак. Голасна крычаць, енчыць. Як пачалі лялясаць, та я с хаты ледво ўцёк, там ні разбярэш, хто праў. Кавалічы. Ля'мант м. Лямант. 3-за вашаго ляманту цялявізара ні чуваць. Гібулічы. Лямантава'ць незак. Лямантаваць. Наша Марыська як убачыла цыгана, так i пачала лямантаваць на ўсю хату, ледво ўнялі. Свіслач. Ляме'х м. Лямеш, частка плуга. Лямех згараўсо, трэбо да каваля нясці, каб нагастрыў. Баброўнікі. Ля'мец м. Лямец. Лямец працёрсо ў хамуце, конь зусім зашмуляўсо. Балічы. Ляду'х м. Вялікі жывот. Як стаў начальнікам, так i ляндух вырас, а то i ганавіцы ні трымаліса. Батароўка. Ляндэ'рак м. 1. Маленькая каструля з ручкай. Вазьмі ляндэрак ды звары кашы дзіцяці. Васілевічы. 2. Чыгунны посуд у выглядзе міскі на трох нізкіх ножках. У ляндэрку толькі скварке скварылі, больш нічого. Індура. Ля'нішча н. Поле, на якім рос лён. На лянішча трэбо больш гною лажыць, бо лён усё высмактаў, нішто расці ні будзя. Галаўнічы. Лянту'х м. Вялікі жывот. Сама лянтух наела, a парасят замарыла, i ніхто купляць ні хацеў. Скідаль. Ля'па ж. Рот /груб./, пашча, зяпа. Ты чо гэта ляпу раззявіў, глядзі: варона можа уляцець. Круглікі. Ля'паць незак. 1. Удараць з ляскам, шумам. Я яму так ляпнуў, то ён дзісятаму закажа, як да людзей чапляцца. Рыдзялі. 2. Перан.: гаварыць неабдумана, глупства. Ён часамі што як ляпня, та хоць вушы затыкай. Капцёўка. Ляпе'й прысл. Лепш, лепей. Ляпей у зямле ляжаці, чым з немцам баляваці / прымаўка/. Капцёўка
Дадатковыя словы
вапнуі, лядачы, лядаўніца, лядух, ляжка, ляпа, ляпаць, паразядала, прымаўкаі, словаі, ігасіць, ігруб, ідзіцяч
3 👁