Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ляпня'к м. Клейкі, няўдала спечаны хлеб. Хлеб як ляпняк, але, як кажуць, хлеб ні нівеста, які ўдаўсо, такі i з'есца. Горніца. Ля'рва ж. Здаровая гультаяватая жанчына, якая жыве за кошт працы іншых. Гэтай лярве адно ў галаве: кап смашно паесці i добро пагуляць. Свіслач. Ля'ска ж. Папярэчныя планкі ў драбінах ад воза. У драбінах лясак ні хватая, павыпадвалі, трэбо новыя ўстаўляць. Кругляны. Ляската'ць незак. Ляскатаць. Во як caмалёт ляскоча, мусі, падымацца будзе. Караліно. Ляскаце'ць незак. Стукацець, бразгацець. Што ты ўсё ляскаціш, ужэ ў галаве ат тваго лёскату звініць. Грыўкі. Ля'скаць незак. Ляскаць, стукаць. Heхто брамкай ляснуў, мо хто ідзе? Каўпакі. Ляскаць языком — гаварыць без толку. Прывыкла языком ляскаць i ляскаяш, пакуль хто ні асадзіць. Казіміроўка. Ля'снуць незак. 1. Стукнуць. Але ж i ляснуў пярун дзесьці, аш шыбы зазвінелі. Бычкі. 2. Перан.: прапасці марна; згінуць. Але i бульбы ляснуло ў полі гэтым ма розам. Жытомля. Лята'рня ж. 1. Ліхтар. Некалі ні адзін гаспадар без лятарні ў хлеў, як сцямнея, ні ішоў, гэта ціпер усюды аляктрычаство. Цвіклічы. 2. Перан.: вялікая галава. Hy, i ласая кабыла, так i садзіць сваю лятарню, каб гламянуць што. Баранава. Лято'к м. Ляток. Як велька спёка, та я ляткі ў вуляях зусім адчыняю. Сыпаная Гара. Ляце'ць незак. 1. Ляцець, рухацца ў паветры. Рой як ляціць, та ўжэ здалёк чуваць, аж звініць паветра. Табольская Будка. 2. Перан.: хутка ламацца, ірвацца, расходавацца. Якія яму туфлі ні купі, усёроўна ляцяць, хібо каб якія жалезныя купіў. Рагачы. У каго дочкі, та грошы ляцяць, як у прорву, ні накупляяшса ім. Баранава. Ляцець куралём — вельмі хутка ўцякаць, ляцець без аглядкі. Міхась як узяў кій у рукі, та ўсе куралём с хаты ляцелі. Рагачы. Ляцець стромгалоў — тое, што i ляцець куралём. Мы як наперлі іх, та яны стромгалоў ляцелі аж да самай рэчкі. Сухая Даліна. Мабы'ць пабочн.слова. Напэўна, мусіць, відаць. Мабыць, у гэтым року пачнем строіць нову хату. Навасёкі. Ма'гель м. Прымітыўны прас; кустарнае прадпрыемства для прасавання сукна. На магель ў Скідаль вазілі, там маглявалі сукно. Загорцы. Маге'рка ж. Магерка, круглая, высокая мужчынекая шапка з лямцу, якую насілі сяляне. Кажуць, што гэтыя матерю насілі i ў нас, але я ўжэ ні помню. Селюкі. Маглява'ць незак. Прасаваць, разгладжваць. Жаляскаў ні было, маглявалі бялізну валкам i качалкам; качаяш, пакуль глаткай ні станя. Клачкі. Вазьмі жаляско дый маглюй плаце, заўтро свято велька. Галаўнічы. Магля'нін м. Жыхар вёскі Магіляны. Ля, маглянін прышоў. Чаго яго нічыста прыперла? Круглікі. Маглянін да Надзі ў прымаке прыстаў. Баброўнікі. Магляўні'ца ж. Драўлянае прыстасаванне для разгладжвання, качання бялізны; качалкі. У нашых i ціпер магляўніца есць, плаце маглююць. Клачкі. Магра'нт м. Эмігрант. Я ведаю, што ён магрант, а як называўсо — ні помню. Зарубічы. Мадэ'ля ж. Гатунак бульбы /устар./. Мадэля — бульба такая была, кругленькая, яе рано трэбо было садзіць. Верцялішкі. Бульбу мадэлю разводзілі, добро разварваласа, рассыпчаста была. Цыдовічы. Мадэ'рыя ж. У значэнні: невялікая, нескладаная справа. Ну i што, велька
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесца, лярва, ляскацець, ляснуць, лятарня, магляваць, мадэрыя, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶