Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
тут мадэрыя, я i сам магу гэта зрабіць. Свіслач. Маё'хас м. Гуляние, выпіўка /жарт./. А гэта ў вас што тут за маёхас? Пракопавічы. Мазгаўня' ж. Галава /груб./. Павярні сваю мазгаўню, ні заступай лямпы. Пагараны. Мазге' мн. Мазгі, розум. Адыдзі, а то як дам — мазге выляцяць. Пракопавічы. Hi хачу я мазге над гэтым сушыць. Белева. Мазу'рка ж. 1. Мазурка, парны танец. Мазурку ў нас скакалі, але ні так часто. Кунцаўшчына. 2. Здобная булка /устар./. Валаконнікам давалі i мазурку ні толькі яйка, як добро спявалі. Талочкі. Майда'н м. Вымашчаная каменнем яма для гною ў маёнтках. У майдан заяжджалі параконнымі вазамі гной браць. Свіслач. Майра'нак м. Зелле, якое ўжываецца як прыправа да мяса i сала. Майранак есць, то ўжэ ні трэбо ні перцу, ні лаўроваго ліста. Казловічы. Ма'йскі хру'шч м. Майскі жук. Ціпер майскіх хрушчоў ні відаць, a некалі як страсянеш гарабіну, та як гарох сыплюцца, падаюць на землю. Свіслач. МайстравьГ прым. Умелы, здатны да работы чалавек; майстар на ўсе рукі. Хлопяц майстравы, усё можа сам зрабіць. Каўпакі. Ма'йткі мн. Штаны, нагавіцы. Майткі хлопяц зусім падраў, ні настарчысса яму купляць. Квасоўка. Зашпілі шлейкі, а то майткі згубіш. Карозічы. Макаве'й м. Рэлігійнае свята, якое святкавалі 1 жніўня. АдМакавеязачынаўсо спасаўскі пост, усе посцілі. Клачкі. Макаве'не н. Макавіны, сцеблі маку. Heкалі, як дзіця кепско спіць, напараць макавеня, напояць, i спіць яно, ні разбудзіш. Зарубічы. Макаро'ны мн. Макароны. Маці рэтко макароны варыла, тулькі па святах. Рудавіцы Ма'каўка ж. 1. Макаўка, плод маку — каробачка, дзе знаходзіцца насенне. Макаўку страсяні — так мак i пасыпляцца. Рагачы. 2. Верхняя частка галавы. Абамберыў голаў, тулькі на самай макаўцы стырчыць трошкі валасоў. Лікоўка. 3. Аснова /корань/ конскага хваста, з якога растуць валасы. Хваста ў кабылы німа, адна макаўка асталаса. Каўпакі. Ма'каўнікі мн. Піражкі з пшанічнай мукі з макам. Макаўнікі — сама лепша яда была на куцю. Калбасіна. Макацё'р м. Макацёр, макатра, гліняная пасудзіна, у якой труць мак. Да вайны макацёры прадавалі ў Кузніцы, туды ездзілі купляць. Бакуны. Макацёр разбіўсо, німа ў чым маку змалоць. Лойкі. Макацё'рка ж. Макацёр, макатра. Я к маці малола мак, та я макацёрку трымаў, каб ні круціласа. Каўпакі. Макацё'рт м. Макацёр, макатра. Патрымай макацёрт, трэбо маку змалоць. Бандары. Макі'тра ж. Макацёр, макатра. Як свая макітра, та i добро, калі захацеў, тады маку i змалоў. Круглік. Макля'к м. Бязвольны, бесхарактарны чалавек. Макляк некі ні мужчына, ні ён, a жонка ім кіруя, што хоча робіць. Кунцаўшчына. Мако'тра ж. Макацёр, макатра. На макотру ў Рыдзялях кажуць: верцяха. Эйсманты. Макотру ойцец купіў, файно будзя мак малоць. Эйсманты. Мако'трэ ж. Макацёр, макатра. Макотрэ куплялі найбольш у Гродні. Азёры. Макры'ца ж. 1. Аднагадовае пустазелле з паўзучым сцяблом. Макрыца ўсюды расце, ад яе ні ўратуяшса i ў гародзі. Свіслач. 2. Макрыца, станожка, невялікая жывёліна, якая жыве ў сырых месцах. Камень як падымяш, так макрыцы i заходзяць. Карозічы. Макуха' ж. Макуха, рэшткі ільнянога або сланечнікавага насення пасля выціскання алею. Макуха такімі кругам! была, куплялі свіням. Гродна. Малаве'ля прысл. Нямнога, няшмат, трохі, крыху. Кап хоць малавеля што стараўсо рабіць, а то анічагусянькі ні робіць. Балічы. Малада'я ж. Маладая, нявеста. Забляялі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

макавей, макавене, макацёрка, макотра, ігруб, іжарт, ікораньі, іустар
6 👁
 ◀  / 329  ▶