Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
козы — прывялі маладую ў слёзы / прыказка/. Брузгі. Малатабо'ец м. Малатабоец, рабочы ў кузні, які працуе з вялікі молатам. Антось у кузні малатабойцам рабіў, але які з яго малатабояц. Зарубічы. Малахо'льны прым. Недаразвіты. Малахольны чалавек, што аб ім казаць, нечаго ні дастае. Свіслач. Малаці'льнік м. Малацьбіт. Малацільнікі лупяць цапамі, тулько лёскат ідзе. Балічы. Малача'й м. 1. Малачай, адуванчык, дзьмухавец. Малачай як зацвіце, та аж у гачах трамкаціць. 2. Грыб з шырокай белай шапачкай. Малачай — самы смашны грыб, хрупкі такі. Зарубічы. Мале'начкі прым. Маленькі. Маленачка рэчка цячэ, а як называяцца, ні скажу, ні ведаю. Ліхачы. Анелячка, Анелячка, плача дзіця маленачка /з нар. песні/. Свіслач. Малё'гавацца незак. Настойліва прасіць, выпрошваць. Як пачне малёгавацца, ну як тут яму аткажаш, ні дасі. Карозічы. Малі'наўка ж. Малінаўка, сорт летняй яблыні. Малінаўкі — такія нівелькія, чырвоныя яблыкі, у сярэдзіні ружовыя, смашныя. Солы. Малістава'не н. У значэнні: уніжальнае выпрошванне. Іля гэтаго маліставаня было, як тут яму аткажаш! Сапоцкін. Малістава'ць незак. Выпрошваць, настойліва вымольваць. Маліставаў, маліставаў, ледво вы'маліставаў у гэтаго скнэры. Сухая Даліна. Ма'ло прысл. Чуць, ледзь. Мало ні парвалка ат смеху, так рагаталі з яго. Галынка. М ало'дзьво н. Малодзіва, вадкасць падобная на малако, якая выдзяляецца ў каровы да ацёлу i пасля ацёлу. Маці напячэ малодзьва ў місцы, як яешня, яно густое, смашнае. Кунцаўшчына. Мало'дка ж. Малодка, маладзіца. Дзякуй табе, малотка, кап табе Бог даў здароўе, як ты мне памагла. Аульс. Мало'ць незак. 1. Малоць, ператвараць зерне ў муку. Тато малоць вазіў да Гаркоўскаго, мяхко малоў. Свіслач. 2. Перан.: балбатаць, балабаніць, гаварыць абы-што, малоць языком. Прывык малоць языком i меляш бес толку. Віцькі. Мало'чна даро'га. Млечны шлях. Паглядзі, як малочна дарога працягнуласа, бела якая. Забагонікі. Мальдава'ць незак. Даносіць, рабіць данос, дакладваць. Сабака быў, так i стараўсо мальдаваць паліцыі, гэта такі ўжэ чалавек. Рацічы. Мальё'н м. Нейкае паўзучае зелле, якое расце ў агародах. Зялён-мальён ды на падворку паслаўсо /з нар.песні/. Верцялішкі. Малю'пасенькі прым. Малюсенькі, вельмі маленькі.Такі малюпасенькі, што i гокам ні згледзіш. Лабна-Агароднікі. Ма'маві ж. Мама, маці. Мамаві наша нешто занемаглі, зусім аслабелі. Рацічы. Ма'мліць незак. Невыразна гаварыць, мямліць. Нешто мамліць, нічого ні разбярэш, чаго ён хоча. Рагачы. Ма'мля ж., м. Той, хто невыразна гаворыць. Мамля, ні хочацца з ім сядзець, ні толькі што гаварыць. Сухая Даліна. Ма'мо, ма'му ж. Мама /ужываецца пры звароце/. Мамо, ідзеця сюды, нешто пакажу. Жукевічы. Мана'рка ж. Куртка, верхняя мужчынская кароткая вопратка. Манарку сабе файну пашыў, будзя ў чым да людзей выйсці. Галаўнічы. Мана'ткі мн. Рэчы, нажыткі, скарб. Забірай манаткі i цякай да сваёй хаткі / прыказка/. Рудавіца. Манджэ'во н. Лістоўніца, хвойнае дрэва з мяккай, ападаючай на зіму ігліцай. Да нас адзін пан манджэво c Францыі прывёз, с той пары i расце ў лесі. Зарубічы. Мандрэ'й прысл. Разумней, талкавей. Гэты добро сказаў, а той ашчэ мандрэй. Гушчыцы. Мандуля'цыя ж. Завіўка. Здурэла, ужэ i яна зрабіла мандуляцыю, глядзець німа на што. Пагараны. Мане'ж м. Сельскагаспадарчая прылада з перадатачным механізмам, якая прыводзіць у рух малатарню або сячкарню; конны прывод. Ля, на гародзі манеж, некалі велькія грошы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

алодзьво, вымаліставаў, звароцеі, маленачкі, маліставане, маліставаць, маму, манарка, мандуляцыя, песніі, прыказкаі, іужываецца
6 👁
 ◀  / 329  ▶