Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
каштаваў, a ціпер нікому ні патрэбны. Свіслач. Мане'ра ж. Манера, спосаб дзеяння, прыём, прывычка. Што гэта ў цібе за манера пляваць, дзе трэбо ці ні трэбо, yce плюе. Кунцаўшчына. Мане'рка ж. Біклага. У нас манерка ашчэ с той вайны, малако добро ў поле браць. Каленікі. Манё'бры мн. Манеўры. Відаць, манёбры пачаліса, войска наттаж много. Гінавічы. Манжэ'ты мн. Манжэт. Манжеты, абшыўка рукава кашулі, блузкі. Манжэты былі размаітыя, вышываныя, рознаго колеру. Эйсманты. Манігра'нт м. Эм i грант. Дохтар у Індоры быў манігрант, фаміліе забыў, дачка мо помніць. Навасёлкі. Мані'с м. Гатунак тытуню, які цвіце чырвоным цветам. Некалі маніс сеялі, як закурыш, на ўсю хату пах ідзе. Лікоўка. Мані'ць незак. Угаворваць. Ты яе мані, кап хаця ні здумала ісці ў Іванаўцы праз лес. Радзевічы. Мані'шка ж. Манішка, нагруднік з белай тканіны, прышыты да мужчынскай кашулі. Ён толькі адзін у вёсцы манішку насіў, франтам хадзіў. Клачкі. Манке'ты мн. Манкет м. Манжеты, абшыўка рукава кашулі. Манкетаў шляхта ні вышывала, вышываныя былі толькі ў мужыкоў. Занявічы. Маню'ка м. Хлус, абманшчык. У нас быў чалавек, які абмануў аш трох маню'каў. Дарашэвічы. M a'p a ж. Прывід, здань. Нека мара лазіць па балоці, стаіць бела. Сапоцкін. Гэта што там за мара паўзе? Рацічы. Марасі'ць незак. Імжыць, імжэць. Пагоды німа, дождж марасіць ужэ другія суткі. Баброўнікі. Ма'рац м. Сакавік-месяц. Радаваўсо стара ц, што пражыў марац, а як прыйшоў май — ды паняслі ў гай /прыказка/. Пагараны. Мардава'ць незак. Мардаваць, знясільваць цяжкай працай. Hi трэбо мардаваць так хлопцаў, ні ганяй іх. Квасоўка. Маркаве'не н. Маркоўнік, сцёблы морквы. Маркавене чысто на марозі памерзло, ні прыкрылі. Кунцаўшчына. Марка'ч м. Маркач, баран-вытворнік. За весну маркач чысто па гоўцах зб'ецца, ледво ногі валачэ. Лойкі. Маркач маркіча — гавечак кліча /прыказка/. Рагачы. Маркіта'ць незак. Пра перыяд цечкі ў авец. Гаўца маркітаць стала, усе бегая, бляе. Баранавічы. Маркіту'н м. Маркач, баран-вытворнік. Маркітун нігды да хаты ні прыдзя, усе бегая за гоўцамі, ні нойдзяш яго. Панямунь. Мармо'ліць незак. Невыразна гаварыць. Ён зроду такі быў, толькі маці i магла разабраць, што ён мармоліць. Скідаль. Мармыну'ць зак. Знікнуць, згубіцца. Недзе як мармыне, та i за свечкай яго ні знойдзяш. Вялікая Жорнаўка. Мармыта'ць незак. Мармытаць, гаварыць ціха i невыразна; бубніць. Сядзіць i нешто сабе пад носам мармыча, зубамі скрыпіць. Балічы. Мармыту'н м. Той, хто мармыча, невыразна гаворыць. Мармытун, спяваць ні ўмея, мармыча сабе пад нос. Гліняны. Марнатра'ўство н. Марнатраўства, неразумная, марная трата. Жыто чысто дзеці зорысалі, гэта ж марнатраўство, глум. Лугавая. Марна'тка ж. Уцепленая мужчынекая куртка. Аддай сваю марнатку хлопцу, ён ужэ вырас. Лікоўка. Маро'каць незак. Наракаць, выказваць крыўду, нездавальненне. Во, на яго людзі марокаюць, а ён сабе жыве i ў вус ні дуя. Рагачы. Мару'дзіць незак. Марудзіць. Ён нігды ні спяшаяцца, марудзіць, яго работа — як мокра гарыць. Адным словам, маруднік. Свіслач. Марцава'ць незак. Пра цечку /гон/ у катоў. Кошка марцуя — весну чуя / прыказка/. Рудавіцы. Катэ пачалі марцаваць, усю ноч дзяруцца, ні заснеш. Кунцаўшчына. Марцыпа'ны мн. Марцыпаны. Штонебудзь вельмі смачнае, адмысло
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збецца, збрысалі, манкеты, манюка, манюкаў, маніць, мармынуць, марнатка, марокаць, прыказкаі, ігоні, іпрыказкаі
6 👁
 ◀  / 329  ▶