ва прыгатаванае. Хлопяц зусім pacпесціўсо, на адных марцыпанах жыве. Лаша. Марша'лакм. Кіраўнік вясельнай цырымоніі. Маршалах глядзіць, каб на вяселі ўсё добро было, у парадку. Клачкі. Марына'рка ж. Пінжак. Марынарку як пашыў, та i ціпер ходзіць. Малая Жорнаўка. Раней марынаркі сваей работы насілі, ніхто іх ні купляў. Адэльск. Марэ'ніць незак. Хіліць да сну. Пра'сьці ні магу, марэніць, кап хоць на мінутку прылегчы. Бандары. Марэ'шка ж. Гафт, від ажурнай вышыўкі. Я сама марэшку рабіла: навыцёпкваяш ніці, а тады апкідаяш. Свіслач. Юста натта ш марэшку ўмела рабіць, у яе ва ўсіх падушніках была марэшка. Свіслач. Масліно'ўка ж. Хустка бела га колеру з кветкамі. Масліноўкі ні дарагія былі, дзяўке i бабы насілі. Казловічы. Ма'сло н. Масла. Як масло жоўта, та ляпей людзі купляюць. Каўпакі. Маслю'к м. Масляк, казляк. Маслюке таксамо можно сушыць, як i белыя грыбэ. Зарубічы. Масля'нка ж. Маслёнка, вадкасць, якая застаецца пасля збівання масла. Шляхта скупая была, на адной маслянцы жыла, з бульбай усе елі. Балічы. Мастава'я ж. Маставая, брукаваная вуліца. Як у гаўторак, та маставая аж звініць ат фурманак, едуць на торг. Сухмяні. Мастыкава'цца незак. Масціцца, зручна размяшчацца, уладкоўвацца. Улез ў аўтабус i давай маетыкавацца, каб утульней сесці. Свіслач. Мастыко'ліцца незак. Масціцца, уладкоўвацца. На вяселі кожны мастыколіцца, каб бліжэй да маладых сесці. Рацічы. Мастыко'ліць незак. Прымерваць. Што ты тут мастыколіш, усероўно гэта дошка закаротка, нічого ні выйдзя. Сцяцкі. Масцеравы' прым. Умелы, здатны да работы чалавек; майстар на ўсе рукі. Ён чалавек масцеравы, сам усё можа зрабіць, ні трэбо нанімаць. Гінавічы. Масці'сты прым. Масцісты, чыстай, добрай масці. У яго коні былі масцістыя, каштанкі, цягавітыя натто. Лаша. Масці'цца незак. Масціцца, уладкоўвацца, зручна размяшчацца. Што ты тут мосцісса, тут месца i так німа. Дубоўка. Ма'та ж. Мата, пляцёнка з саломы, травы. Каб цяплей у хаці было, та мы дзверы завешвалі матай. Зарубічы. Матаві'ло н. 1. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі'. У нас ручного матавіла ні было, шпульке разматвалі на стаяча матавіло. Свіслач. 2. Перан.: высокі, нязграбны чалавек. Ля, i зноў матавіло палез недзя, перавальваяцца з боку на бок. Круглікі. Матаі'дло н. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. Круцяча матаідло ні так просто зрабіць, яго заказвалі ў майстра. Капцёўка. Матаі'лка ж. Матавіла, прыстасаванне для змотвання нітак у маткі. I міне мата ілка ашчэ бабіна была, натта лёхко матала. Пяслі. Матарза'к м. Скручаная вузкая палоска тканіны для завязкі. Патпяра'жацца некім матарзако'м, аш смех бярэ, i ходзіць так. Адэльск. Матаро'ўка ж. Маторная лодка. Да вайны ніякіх матаровак ні было, ніхто на іх ні ездзіў. Кашэўнікі. Мата'чка ж. Маталка, прыстасаванне для змотвання нітак. 3 маткоў ніці зматвалі на матачкі, а тады ўжэ снавалі. Рагачы. Ма'тачнік м. Матачнік, вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. Раі'цца пчолы будуць, во аж сем матачнікаў залажылі. Грынёўка. Ма'тка ж. Матка, пчаліная самка. Старая матка: ніроўно чарвіць, ні па паратку кладзе яйца. Зарыца. Матня'ж. 1. Прарэх у штанах, шырынка. Стары стаў, матня ні зашпіляна, так i ходзіць. Клачкі. 2. Куль, задняя частка рыбалоўнай снасці ў выглядзе мяшка. Рыба як дала ў волак, та аж матня парваласа, ні вытрымала. Клачкі. Мато'р м. Рыбацкая прылада ў выглядзе прамой тонкай палкі для падпіхвання чаўна. Матор трымаяш у адной руцэ
Дадатковыя словы
маршалакм, марынарка, маслянка, масліноўка, мастыкавацца, мастыколіць, матарзаком, матароўка, матачка, матаілка, матняж, патпяражацца, прасьці, раіцца
4 👁