у другой — вясло, i так едзяш. Пышкі. Мату'з м. Скручаная вузкая палоска тканіны або шнурок для завязкі. На, хоць гэтым матузом мяшок завяжы, мо ні развяжацца. Загорцы. Матыгава'цца незак. Разважаць, меркаваць, раздумваць, прымервацца. Што тут доўго матыгавацца, кожны ведая, як рабіць; як зробіш, так i добро будзя. Кунцаўшчына. Маты'жыць незак. Матычыць. У гародзі буду матыжыць пасолю, а то пырай пашоў. Свіслач. Маты'ліца ж. 1. Маты'ліца; захворванне, выкліканае лічынкамі стужачных глістоў. Гоўца як каля рэчкі ходзяць, та на матыліцы будуць хварэць. Кунцаўшчына. Гаўца кашляя, мусі, матыліцы. Свіслач. 2. Васкавая моль. Матыліца чысто вашчыну паела, тулько парахно засталосо. Батароўка. МатьГлька ж. Маты ль, матылёк. Матылькі лётаюць, цяпло ўжэ будзя, вясна. Пагараны. МатьГчка ж. Матыка. Як гостра матыка, та i добро матыкаваць, усю траву ссячэ. Пагараны. Матэ'йка ж. Цімафееўка. Канюшыну добро з матэйкай сеяць, тады яна ні паляжа. Гушчыцы. Маўля'ў часц. Маўляў. Ужываецца пры ўскоснай перадачы чужой уяўнай мовы. Пачакайце вось тут міне, маўляў я зараз прыду. Круглікі. Маўчу'н м. Маўклівы, негаваркі чалавек. Маўчун, ён нават з жонкай мало калі гаворыць, усе маўчыць. Карозічы. Ма'хер м. Жулік, ашуканец /неадабр./. Ого, ён добры махер, я яго даўно знаю. Індура. Махлява'ць незак. Жульнічаць, ашукваць. Ён так махлюе, што другі i праўды так ні скажа. Стральцы. Махля'р м. Жулік, ашуканец. Я i тады казаў, каб з гэтым махляром ні звязваўса. Пракопавічы. Махо'рка ж. 1. Махорка, тытунь ніжэйшага гатунку. Махорку прадавалі пачкам!, дарагая была, ні кожны мох сабе купіць. Рагачы. 2. Перан.: размазня, слюнцяй, нерашучы, слабавольны чалавек. Махорка ні мужчына, ні курыць i ні п'е, сміюцца ўсе з яго. Карозічы. Махра'чка ж. Гатунак бульбы. Махрачка зусім ніўрадліва бульба, пат кальвам много, але як гарэхі. Кавалічы. Махрачэ'мн. 1. Махры, свабодна звісаючыя ніткі, шнуркі па краях тканіны. Як настольнік з махрачамі, та ён i глядзіцца ляпей, як такі. Адэльск. 2. Карэнні, якія маяць вялікую колькасць дробных пабегаў. Бульбы німа, як вырвяш кальво — адны махрачэ. Рагачы. Махра' мн. Махры, свабодна звісаючыя ніткі па краях тканіны. У харонгвях такія махрэ звісаюць, бэнтаюцца. Адэльск. Маца' ж. Маца, тонкія сухія праснакі з пшанічнай мукі, якія выпякаліся паводле яўрэйскага абраду да вялікадня. На свой вялікдзень, пэйсах, яўрэі мацу пяклі, дзевяць дзён на адной мацэ жылі. Пракопавічы. Мацава'ць незак. Пробаваць моц велікоднага яйка, пастукваючы аб зубы. На вялікдзень хлопцы ззыдуцца пат хату біць яйца, мацуюць, якае мацнейша. Бакуны. Маца'к м. Моцнае велікоднае яйка. Як пападзецца мацак, та любое яйцэ паб'еш. Лаша. Ма'цаць незак. Мацаць, распазнаваць дотыкам; шукаць вобмацкам. Прывык мацаць рукамі, вачам сваім ні верыць. Агароднікі. Мацё'ра ж. Свінаматка. Добра была мацёра, шторок парасят прыводзіла, грошы былі. Лікоўка. Мацу'накм. Моц, насычанасць, канцэнтрацыя. Hy i віно, ніякого мацунку ні мая. Кунцаўшчына. Мацыкле'т м. Матацыкл. Hi хочаш жыць — купі сабе мацыклет, та галаву скруціш. Галынка. Мацыя' ж. Справа. Белька тут мацыя, я i сам гэта патраплю зрабіць. Лікоўка. Мацюга'цца незак. Лаяцца матам. Як табе ні брытко, прывык мацюгацца, дзіцей ні ўстыдаяцца. Монькаўцы. Мацюгі' мн. Маты, брыдкая лаянка. Ад яго тулькі адны мацюгі i чуяш, слова добраго ні скажа. Малая Альшанка
Дадатковыя словы
махляваць, махрачэмн, мацаваць, мацунакм, пабеш, інеадабр
8 👁