Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Мацярке'мн. 1. Частка канапель, з якой атрымоўваюць насенне. Мацярке ні цвітуць, з іх бывае семя. Пад'ятлы. 2. Ма'ткі. Ціпер i мацярке часамі атказваюцца ат сваіх дзіцей. Гродна. Мача'нка ж. 1. Страва з расолу з-пад селядцоў i мукі. У вялікі пост маці наварыць мачанкі, мы мачаям бульбу i ямо, аж вушы трасуцца. Белева. 2. Перан.: бязвольны, слабахарактарны чалавек. Мачанка ні мужчына, жонку крыўдзяць, a ён апусціўшы вушы стаіць. Сухая Даліна. Ма'чнікі мн. Вараныя піражкі, начыненыя макам i падсмажаныя на скаварадзе. Як c кудзелямі хадзілі, та мы часто мачнікі сабе пяклі. Путрышкі. Мачу'ла ж. Мачыльня, месца, дзе мочаць лён, каноплі. У нас каля зроя была мачула. Тумашы. Мачу'ло н. Мачульня. Мачуло было файнае, ніглыбока. Панабіваям колікаў i мочым лён. Копанікі. Мачымо'рда м. П'яніца, алкаголік /лаянк./. Мачыморда, спакою людзям ні дае, надаеў усім. Круглікі. Ма'чыха ж. Мачыха, мачаха.У міне мачыха з'едліва была, есці ні давала. Клачкі. Машо'нка ж. 1. Машна, мяшочак для грошай, скураны капшук /устар./. У багатаго заўсёды поўна машонка грошай, што хоча купіць. Рагачы. 2. Скурна-мышачны мяшочак, у якім знаходзяцца мужчынскія палавыя залозы. Hi папала пат карову, a папала пад быка, круціць, верціць за машонку — давай, дурню, малака /з нар. песні/. Свіслач. Маш ы'ць незак. Класці мох паміж бярвеннямі сцен /пры будоўлі/. Трэбо сцены добро машыць, та зімой будзяце сядзець у цяпле. Капцёўка. Ма'ялка ж. Дзіцячая гульня хлопчыкаў. Вырэзвалі маялку з аўчыны, прывязвалі круглы кусочак волава i — маялка гатова, падбівалі нагой i так гулялі. Гродна. Мгла' ж. Імжа, імгла. Пагоды німа, мгла нека на дварэ. Бакуны. Медавы' прым. Мядовы. Медавы пах ідзе ад дзяцеліны, пчолы аж звіняць. Батароўка. Медава'я раса — вадзяныя кроплі на калоссях даспяваючага жыта, якія ўтвараюцца ў цёплую раніцу. Як добра пагода, та пчолы з жыта медавую расу бяруць. Дубніца. Медаго'нка ж. Медагонка, машына для выкачвання мёду з сотаў. Медагонкі бываюць розныя, на дзве рамкі i на чатэры, у нас — на чатэры. Грынёўка. Мялі'ніс м. Млён, прылада, якой круцяць жорны. Мялініс з аднаго канца акуты, насаджана рэхвачка, i шпянёк убіты. Азёркі. Ме'нтка ж. Лапка ў калаўроце, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Ментка рамушком прывязваласа да панажа, каб мацней трымаласа. Яскевічы. Ме'рацца незак. Мерацца, супастаўляць, параўноўваць сябе з другім. Давай мерацца, хто большы з нас. Кунцаўшчына. Мерацца на кій — брацца на чарзе рукамі за кіёк, каб вызначыць, каму выпадзе вадзіць або выконваць вядучую ролю ў гульні. Давайця мерацца на кій, чый будзя верх. Копанікі. Ме'сячнік м. Лунацік, хворы на лунацізм. У нас быў адзін месячнік, у месячную ноч хадзіў па стрэхах. Пад'ятлы. Як месяц свеціць, та месячнік усю ноч ходзіць па дварэ, i дзіця плача. Цыдовічы. Ме'сячны прым. Месячны, які мае адносіны да месяца. Месячная ноч — можно голку знайсці. Каўпакі. Ме'цца незак. Мецца, мець намер. Дзісь меліса нашы прыехаць, i чамусьці іх німа. Навасёлкі. Ме'шкаць незак. Марудзіць, затрымвацца, траціць час. Ты доўго ні мешкай, што трэбо, зрабі i хучэй дахаты. Каленікі. Мешчані'н м. Мешчанін; асоба, якая належала да мяшчанскага саслоўя. Мяшчане ляпей жылі нават за шляхту, бо ў іх усё пад бокам было: зямля, крамы, i рынак быў. Індура. Міко'ла м., ж. Рэлігійнае свята 9 мая па ст.ст. Па Міколі ні сей ніколі /прыказка/. Зарубічы. Мікола зімня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

будоўліі, зедліва, маткі, мацяркемн, медавая, мешкаць, падятлы, песніі, пяніца, ілаянк, іпры, іпрыказкаі, іустар
6 👁
 ◀  / 329  ▶