Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
рэлігійнае свята 6 снежя па ст.ст. На Міколу зімню да Лашы людзей много збіраласо. Ферма. Міні'сцерм. Міністр. Некалі сам мінісцер прыязджаў коні да войска браць. Зарубічы. Мі'рт м. Мірт, паўднёвая вечназялёная расліна. Даўней у кожнай хаці быў мірт, разводзілі ў вазонах. Пракопавічы. Мі'ска ж. Міска. Некалі елі з адной міскі ўсе разам i ні хварэлі. Лікоўка. Мі'тра ж. Мітра, пазалочаны i аздоблены галаўны ўбор вышэйшага духавенства. Як архірэй да нас прыязджаў, та быў у мітры, службу вёў. Лаша. Мітусі'цца незак. Мітусіцца. Німа чаго мітусіцца, палохацца: тут усе свае людзі. Жукевічы. МНгусня'ж. Мітусня. Нека мітусня ў хаці пашла, сам ні разбяру, штотут робіцца. Літвінкі. Мітыгава'ць незак. Намервацца, планаваць. Німа чо тут мітыгаваць, трэбо рабіць — i ўсё. Сухая Даліна. Пчала круціцца, мусі, мітыгуя за нос укусіць. Баброўнікі. Мішу'гін м. Вар'ят /жарт./. Hi звязвайса з гэтым мішугінам, ён што хочаш можа зрабіць. Пракопавічы. Мле'ўко прысл. Млосна, нядобра, моташна. Неяк млеўко стало, у галаве завярнуло ат слабасці. Пагараны. Млець незак. Млець, траціць прытомнасць, абміраць. Маці як убачыла сына, так i стала млець, ледво вадой адлілі. Заполле. Млё'н м. Млён, палка, якой круцяць жорны. Млён ад рук выгладзіўсо, аж блішчыць, сліскі стаў. Гліняны. Млі'н м. Млын. У Вайтаўшчыні вадзяны млін быў, a ціпер ні меля, закрылі. Кунцаўшчына. Мліна'р м. Млынар. У Гаркоўскім мліне млінара ні было, кожны сам малоў. Карозічы. Мло'сно прысл. Млосна, моташна. Слонца так напаліло за дзень, што аж млосно стало. Баброўнікі. Мля'во прысл. Вяла. Як пасядзеў каля печы, неяк мляво стало, ні мог устаць. Дуброва. Мля'вы прым. Млявы, вялы, пазбаўлены бадзёрасці. Конь чамусці млявы стаў, ледво ногі валачэ. Горніца. Мля'ўкі прым. Млявы, вялы, пазбаўлены бадзёрасці. Як гарачэ, та мляўкі станет, рабіць ні хочацца. Баброўня. Мляу'ш м. 1. Слабасільны конь. Гэтым млявушом i за двое сутак да Гродна ні заедзяш. Круглікі. 2. Мужчына, які многа есць, a сілы не мае. Мляуш некі, есць ні ў свае духе, а мяшка з воза ні падымя. Баранава. M o Увод.сл. Можа. Што сядзіш у хаці, пашоў бы ў калхоз, мо якого рубля зарабіў бы. Дарашэвічы. Мо'гліцы мн. Закінутыя могілкі. Могліцы зусім зараслі, на іх даўно ніхто ні хавае. Радзевічы. Мо'дзе Увод.сл. Можа. Модзе, i трэбо было ашчэ адну качку купіць, потым ні будзя. Свіслач. Мо'дзіцца незак. Франціць, прытрымлівацца моды. Нетто наш удавец модзіцца, з хлопцамі пачаў хадзіць. Абухавічы. Мо'жджар м. Медная ступка для расцірання спецый /устар./. Можджар i ў нас быў, перац маці церла. Кунцаўшчына. Мо'й займ. У значэнні: мой муж. Мой на дзіцей ні крычыць, яны i так яго слухаюць. Гібулічы. Мо'краць ж. Непагадзь, слата, хлюпата. На дварэ мокраць, з хаты ні хочацца вылазіць. Зарачанка. Мо'ліцы мн. Закінутыя могілкі. Hi пазнаць, что моліцы, ўсё зарасло лесам. Караневічы. Мо'мра м., ж. Той, хто невыразна гаворыць. Момра, нетто момрыць, нічого ні разбярэш, што хоча сказаць. Бяляны. Мо'мрыць незак. Невыразна гаварыць, мармытаць. Сказаць ён нічого ні скажа, толькі момрыць сабе нетто пад нос. Бакуны. Мо'ндры прым. Перан.: мудрагелісты, хітрамудры. Занатто ты мондры стаў, аткуль такі ўзяўсо? Гібулічы. Мо'ндрыцца незак. Мудрагеліцца, paзумнічаць, мудраваць. O, мондрыц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

варят, мнгусняж, мондрыцца, мінісцерм, іжарт, іустар
3 👁
 ◀  / 329  ▶