ца, а на самай справе такі, як i другія. Баранава. Мо'нчка ж. Цукравы пясок. Той рок за бураке добро далі, аж па сто кілё мончкі. Адэльск. Морг м. Морг, старая зямельная мера /0,71 гектара/. Ён самы бедны быў у вёсцы, у яго, можа, маргоў два зямлі было. Завадзічы. Мо'рда ж. Твар /груб./. Ты дзе сваю морду суняш, ні бачыш, што натварыў. Іванаўцы. Мо'рдачка ж. Тварык /дзіцяч./. Хадзі, дзетка, я табе мордачку памыю, здатнейшы бузяш. Забалаць. Мо'тар м. Доўгая палка /2—3 м/, якой наганялі рыбакі ў сетку рыбу. Мотар возьмям ды як пачнем пляжыць ім па вадзе, так рыба i дае ў невад. Кавалічы. Мо'ташно прысл. Моташна, млосна, нядобра. Аж моташно стало, як убачыў, што яны вырабляюць. Круглікі. Моцж. Моц, фізічная сіла. Німа тае моцы ў руках, што некалі была, стары стаў. Галынка. Мо'шка ж. Нейкае маленькае насякомае. Мошка такрок чысто гарох ззела, адны сцеблі засталіса. Сухая Даліна. Мрэц м. Нябожчык. Мрэц так i стаіць у гачах, баюсо на двор выходзіць. Рудавіцы. Мудо'хацца незак. Мучыцца, мардавацца. Кінь ты мудохацца, усероўно да вечара ні кончыш. Кунцаўшчына. Му'дрык м. Той, хто мудрагеліць, хітруе. Кап такіх мудрыкаў больш было, та свет перавярнуўса б. Аульс. Мужла'н м. Грубы, нявыхаваны мужчына; хам. Мужлан дый годзі, ён нікого ні паважае — ні старого, ні малого. Лапенкі. Мужы'к м. Муж, гаспадар. За добрым мужыком i свінка — гаспадынька / прыказка/. Літвінкі. Дзень хваляць, як слонца зойдзя, а мужыка — як памрэ / прыказка/. Свіслач. Муза' ж. Няўмела прыгатаваная страва. Некай музы наварыла, паставіла i кажа:"Ешця, госцікі". Рацічы. Музы'ка м. Музыкант. Hi з музыкі, ні з муляра век ні будзя гаспадара /прыказка/. Кузьмічы. Свіня ў рэпі, свіня ў репі, парасята — у рэццы, а музыка без языка сядзіць на гавеццы / з народ. прыпевак/. Свіслач. Мул м. Іл, глей. Як папаў ў мул, та ледво ногі выцягнуў, так i зацягвая. Азёры. Му'лко прысл. Цвёрда. На гэтым сянніку мулко спаць, баке паабмульваяш. Лаша. Мульта'н м. 1. Мультан, гатунак тытуню. Мультан ні моцны, тулькі натта ш файно пахня. Гродна. 2. Баваўняная варсістая тканіна. Шляхта насіла рубашкі з мультану, цёплыя такія. Эйсманты. Муля'к м. Мазоль. Намуляў муляк на назе, ніяк ісці ў ботах ні магу. Лэйгабалі. Му'ляць незак. Муляць, націраць, прычыняць боль. Myci, хамут муляе, конь ніяк ні можа ісці. Лапенкі. Мурава'ны прым. Мураваны. У каго мураваны будынак, та пажар ні страшны. Лесніца. Мура'г м. Густая трава. Мураг гэты перашкаджае капаць магілу, вазьмі дый выкінь. Пагараны. Му'рза м., ж. Неахайны, мурзаты чалавек. Вядзі гэту му'рзу да рэчкі, стварэня на ім ні знаць. Славічы. Мурло' н. Тоўсты i шырокі твар /груб./. Ты куды садзіш свае мурло? Лікоўка. Мурлы'га м. Чалавек з тоўстым i шырокім тварам /груб./. Мурлыга такі, хто паверыў бы, што яго смерць возьмя. Панямунь. Муро'к м. 1. Выступ над прыпечкам ў печы. Маці паставіць газоўку на мурок i бульбу скрабе. Круглікі. 2. Мурожная сенажаць. На мурках расце руціца, гарошак, добрая трава. Клачкі. М /р ын м. Негр; смуглы, цёмнай скуры чалавек. Мурыну гэтаму вада ні паможа, мый, ні мый — усероўно чорны. Круглікі. Мус прысл. У знач. выкл. 1. Неабходна, патрэбна. Нам гэта мус зрабіць, іначай адсюль ні выберамса. Грандзічы. 2. Павінен, абавязан. Я мус гэта сказаць, каб ён ведаў. Пагараны. Myci пабочн.сл. Напэўна, пэўна. Myci, я табе надаеў, ні да каго, а усе да цібе іду прасіць. Занявічы
Дадатковыя словы
гектараі, мончка, мордачка, мурзу, прыказкаі, прыпевакі, ігруб, ідзіцяч, іпрыказкаі
6 👁