Мусо'во прысл. Неабходна, патрэбна. Нам мусово паехаць да ўнукаў, даўно ні бачылі. Ласосна. Му'сяць незак. Мусіць. У значэнні: быць абавязаным. Я мушу гэта зрабіць, бо даў слово. Карозічы. Ён мусіць заплаціць, нікуды ні дзеняцца. Ліпкі. Як прыпруць, та мусяць прызнацца, хто з іх узяў. Свіслач. Му'тарны прым. Заблытаны, цяжкі для рашэння. Гэта, брат, мутарная справа, тут сам чорт ні разбярэ. Мігова. Му'траж. Вялікая гайка, якая ўтрымлівае калясо на восі воза. Мутру добро ні закруціў, глядзі, кап калясэ ні спало. Баяры. Му'ха ж. Муха. Даўней мухі жыць ні давал!, ціпер i на вёсках німа. Карозічы. Белька муха — буйная муха цёмна-зялёнага колеру, вельмі рухавая. Белька муха як сядзя на мясо, так чарвей i наложыць. Забагонікі. Залаціста муха — буйная муха, цёмна-залацістага колеру. Залаціста муха трошкі менша ад велькай, але мясо i ад яе хавай. Солы. Гнаявая муха — муха невялікага памеру, якая жыве на гнаі. Гнаявая муха такая жоўценькая, ні велька. Кунцаўшчына. Сіня муха — тое, што i велька муха. Сіня муха чуя, дзе мясо, так i ўляціць у хату. Рацічы. Му'шля ж. Перлавіца, бяззубка /малюск/. Як пойдзямо на рэчку, панабіраям мушляў i гуляям сабе. Кузьмічы. Муштрава'ць незак. Муштраваць, мучыць несправядлівымі патрабаваннямі. Як пачне баба старого муштраваць, та аш шкада станя, як над ім збыткуяцца. Жылічы. Мша ж. Імша, каталіцкая абедня. Мшу закупілі ў касцелі па нібошчыку гэту, будзя рок, як памер. Эйсманты. Мы'за ж. Мыса, пыса. Цяля пойла ні п'е, толькі мызу памочыць i зноў мычыць. Зарыца. Мылі'ць незак. Абмінуць, абысці. Ляпей мылі'ць ліхого чалавека, чым з ім сустрэцца. Квасоўка. Мы'рса ж. Мыса, пыса, морда. Малако кепска: кот мырсу сваю ўсадзіў i ні п'е. Гінавічы. Мыслі'вец м. Паляўнічы. Бывае, мыслівец праходзіць цэлы дзень i пустым дахаты ідзе. Эйсманты. Мыш ж. Мыш. Мыш, мусі, у шафцы завяласа, грызе нешто. Салы. Лятучая мыш — кажан. Лятучая мыш раз як учапіласа дзеўчыні ў хусцінку, та ледво адчапілі. Мігова. Мышанё' н. Мышанё, мышаня. Кот сабе гуляе, а мышанё пішчыць, аш шкада. Свіслач. Мыша'сты прым. Мышасты, шэры. У нас конік мышасты быў, тато на кірмашэ яго купіў. Кунцаўшчына. Мышкава'ць незак. Перан.: разнюхваць, выведваць. Чо тут мышкуяш, тут тваго нічого німа. Нямейшы. Мэ'йсар м. Спецыяльны шавецкі нож. Вазьмі другі мэйсар, гэты дай пагастру. Індура. Мэ'нка ж. Мучэнне, пакута. 3 малымі дзяцьмі мэнка, а падрастуць, та ашчэ больш мэнкі. Квасоўка. Мэ'нтаць незак. Перакладаць рэч без патрэбы з аднаго месца на другое; у значэнні: забаўляцца чым — небудзь. Што ты мэнтаяш яе ў руках, палажы, а то ашчэ папсуеш. Падліпкі. Мэ'нчыцца незак. Мучыцца, цярпець мукі; пакутаваць. Хвароба аднекуль прычапіласа, тулькі мэнчыцца чалавек, ні жыве. Ферма. Мэ'рля ж. Марля, тонкая баваўняная тканіна. Я праз мэрлю кісель цадзіла, i добры выходзіў. Кульбакі. Мэ'тар м. 1. Цэнтнер, мера вагі роўная 100 кг. У мэтры лічыцца шэсць пудоў, ні менш. Ферма. Мы цэлы мэтар пшаніцы вальцавалі, было на зацерку i на піраге. Свіслач. 2. Кубічны метр дроў. Даўней yce торпай палілі, як купіш які мэтар дроў, та i ўсё. Пракопавічы. Мэ'шты мн. Хатні абутак. Недзе мэшты мае падзелі, ніяк ні знайду. Кунцаўшчына. Мядзьве'дзіца ж. Мядзве'дка, насякомае з тоўстым целам, якое жыве ў зямлі, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Мядзьведзіца ў зямлі жыве, вечарам туркаціць, як ціха пагода. Верцялішкі
Дадатковыя словы
мутарны, мутраж, мыза, мыліць, мырса, мышкаваць, мэнтаць, мэрля, мядзведка, імалюскі
4 👁