Мя'дзгало м. Няўклюда, непаваротлівы чалавек. Мядзгало нека, ні можа прайсці, каб ні зачапіцца за штонібудзь. Карозічы. Мядзя'нка ж. Мядзянка, неядавітая змяя бурага колеру. Я сам раз у лесі наступіў на мядзянку, тулькі бліснула пад нагой. Зарубічы. Мядні'ца ж. Таз. Мядніцаў ніякіх ні было, мыліса ў балеі, уліеш трошкі вады i мыяшса. Лугавая. Мядуні'ца ж. Медуніца, травяністая расліна з дробнымі пахучымі кветкамі. Мядуніцы як зацвітуць, здалёк учуяш, натта пахнуць. Гродна. Мязга' ж. 1. Мязга, мяккая частка дрэва паміж карой i драўнінай; мяккі стрыжань асобных дрэў. У чорным бэзі мязгі много, пасвісцёлы рабілі. Кунцаўшчына. 2. Maca ў гарбузе, у якой знаходзіцца насенне. Гарбуз тоў добры, у якім мязгі'много. Балічы. Мязі'нец м. Ме'зенец, пяты, самы малы палец на руцэ. Мязінец сярпом як абрэзала, та i ціпер шнар есць, ні зарастая. Сухая Даліна. Мякі'нніца ж. Мякіннік, памяшканне, ў якое ссыпаюць мякіну. I нас мякінніцаў ні ў каго ні было, a ў другіх вёсках былі. Свіслач. Мя'кіш м. Мякіш. Стары наштулькі мякіш есць, скарынкі ні ўкусіць. Круглікі. Мя'ло м. Няўклюда, непаваротлівы чалавек. 3 гэтым мялам толькі мэнчышca, ўсё самой трэбо, нідзе ні дойдзя. Індура. Мя'мліць незак. Невыразна i вяла гаварыць. Нешта пачне мямліць, нічого ні разбярэш. Грыўкі. Мя'нёк м. Мянёк, мянтуз. Як малымі былі, мянькоў пат карчамі рукамі лапал!, столькі іх было. Кавалічы. Мянто'вы прым. Мятны. Мянтовыя дукеры файныя, але, кажуць, ні здаровыя для хворых на сэрца. Занявічы. Мянту з м. Мянтуз, мянёк. Мянтуз як пападзе ў волак, та ні трапешчацца, як плотка, спакойны. Пагараны. Мянтузоў пат каменьмі лапа'лі. Жылічы. Мянці'ць незак. Мянціць, вастрыць мянтошкай касу. Hi кожны ўмея мянціць косу, a ні памянціўшы, касіць ні будзяш. Брузгі. Мяню'шка ж. Мянушка. Гэты чалавек кожнаму мянюшку даў, але i яму далі. Зарыца. Мяркава'ць незак. Меркаваць, разважаць, абдумваць. Трэбо ашчэ мяркаваць, ці выйдзя з гэтаго куска каптан, можа, мало будзя. Свіслач. Мярні'чы м. Каморнік, спецыяліст па межаванню зямельных надзелаў. У нас мярнічы ні быў, а там быў, дзе рабілі футара'. Карозічы. Мясае'д м. Мясаед, перыяд пасля каляд, калі, па закону праваслаўнай царквы, дазвалялася есці мяса. Ждала мясаеду — думала паеду, мясаед прайшоў — i ніхто ні зайшоў. /прыказка/. Клачкі. Мя'со н. Мяса. Хто мясо тое калісьці еў, гэта ціпер кожны есць. Літвінкі. Kaшырна мясо — ялавічына, якую дазвалялася ўжываць яўрэям па рэлігійнаму закону. Кашырна мясо даражэйша было, але ўсероўна куплялі. Індура. Мясці'цца незак. Мясціцца, займаць зручнае месца, уладкоўвацца. Курыца месціцца, мусі, нясціса хоча. Хамякі. Мя'та ж. Мята, травяністая расліна з мощным пахам. У гародзі на мяжэ — тры кусточкі мяты, а хто дзеўку пацалуе, той будзя багаты / з нар. прыпевак/. Свіслач. Кругла мята — гатунак мяты, якая мае круглыя лісткі. У нас круглая мята расце ў гаротчыку, натта пахучая. Верцялішкі. Кудлата мята — гатунак мяты з падоўжанымі варсістымі лісточкамі. Кудлата мята ў кожнаго была, натта ш людзі любілі, так файно пахла. Пяслі. Папрова мята — гатунак мяты. Як унясеш папрову мяту, та на ўсю хату пахня. Клінчане. Халодна мята — гатунак мяты з мощным пахам, з доўгімі лісткамі.Халодна мята — гэта такая, як возьмяш на язык, та холад ідзе. Верцялішкі. Мята'цца незак. Кідацца, мітусіцца. Паглядзеў бы я, як ты мятаўса б, кап папаў у такую бяду. Лаша. Мятаецца i сам ні ведае, што рабіць. Пагараны. Мятлі'ца ж. Мятліца, пустазелле з сук
Дадатковыя словы
лапалі, мезенец, мядуніца, мязгімного, мяло, мянюшка, мятацца, прыпевакі, іпрыказкаі
3 👁