Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
веццем у выглядзе мяцёлкі. Мятліца — хлёба палавіца /прыказка/. Кукалі. Мятля'ць незак. Кідацца ў розных напрамках. Ліса хітра, просто ні бяжыць, мятляя, кап след свой замясці. Жукевічы. Мяце'ж м. Мяцеж, стыхійнае ўзороенае паўстанне. Як мяцеж быў, казалі, што ўсе бабы з дзецьмі ў Крутым беразі хаваліса. Рудавіцы. Мяце'ліца ж. Хуткі народны танец. У натай вёсцы мяцеліцу скакалі, розныя іншыя полечкі. Бакуны. Мяшо'к м. 1. Лавушка, якую ўтварае сабе рыба пры спробе прайсці праз трохсценную сетку. Як паднялі трыгубніцу, так рыба ў мяшках i забеляхцела. Балічы. 2. Перан.: непаваротлівы, няспраўны, няўклюдны чалавек.У хаці i так цесно, дзе гэты мяшок тут паверняцца? Кашэўнікі. Мяшэ'чак м. Мяшэчак, мяшэчак, невял ікі мяшок. Прывёз цэлы мяшэчак скараспелкі, будзя на насеня. Жукевічы. Мяшэ'чнік м. Чалавек, які быў вымушаны хадзіць з мяшком па вёсках i здабываць сабе на пражытак. Пасля вайны, як голад быў, та мяшэчнікаў праз вёску чалавек сто пройдзя, i кожнаму трэбо было даць, бо людзі. Свіслач. Наабу'м прысл. Наўгад, не падумаўшы; як выйдзе, як прыдзецца. Ат, сказаў абы-што, наабум. Малая Жорнаўка. Нааклада'ць зак. Пакараць, набіць. Учоpa мой неслух аш пасінеў на рэчцы, та я наакладала яго i ціпер у хаці сядзіць. Лікоўка. Наапа'шкі прысл. Накінуўшы на плечы / пра вопратку/. Як закрычалі: «Пажар!», та я жывей кажух наапашкі i — на двор. Хліставічы. На'ба ж. Дэталь у калаўроце, на якой мацуюцца спіцы вялікага кола. Наба робіцца тулько з бярозы, кап спіцы добро трымаліса. Канюхі. Наба'кер прысл. Набакір, ссунуўшы на адзін бок. Ён ні сея i ні косіць, a набакер шапку носіць /выслоўе/. Верцялішкі. Набаке'рыцца зак. У значэнні: прыняць баявую позу, падрыхтавацца да сутычкі. Hi руш яго, глядзі, як набакерыўсо, можа ўдэ'рыць. Каўпакі. Набандзава'ць зак. Напоўніць, налажыць больш меры. Ці ж гэта парадак? Набандзуе поўна вядро малака, a тады нясе i разлівая. Баброўнікі. Набасо'нач прысл. Набасанож, на голую нагу. Пакуль што надзень боты набасонач i жывей у хлеў — карова на цялені. Малахавічы. Наба'хаць зак. Наліць звыш меры. Haбахала поўну балею халоднай вады i кажа: «На, мыйса «, — так сама мыйса! Кавалічы. Набі'льніцы мн. Набільніцы, драўляныя планкі з выемкамі ў кроснах, у якія ўстаўляецца бёрда. Як тчэш, та набільніцамі прыстукваеш, каб нітка добро прыставала. Зарубічы. Набіно'с м. Чалавек, які мае звычку лезці ва ўсе справы /жарт/. Такі набінос, усюды ён свае тры грошы ўсуня. Кунцаўшчына. Набінос усюды ўсадзіць свой нос /прымаўка/. Балічы. Набі'ць зак. 1. Напоўніць, напхаць. Але ж i набіў сяннік саломай, ні ўлежыш на ём. Грыўкі. Набіў поўну торбу сечкі, як завязаць толькі. Вішнявец. 2. Нанесці пабоі. Набіў хлопца i сам ні ведая за што. Баранава. Набіць аскому — нагнаць аскому. Набіў аскому кіслымі яблыкамі, у рот ні магу нічого ўзяць. Славічы. Набіць руку — набыць вопыт у справе. Ён ужэ на гэтым руку набіў, як па масле ідзе, нічого ні скажаш. Ферма. Набіць як завязаць — напоўніць поўнасцю. Набілі нем- цы поўну адрыну людзей, як завязаць, а тыя — у крык, лямант. Гарны. Набо'віч м. Бандарская прылада для
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вопраткуі, мятляць, мяцеліца, наакладаць, набакерыцца, набандзаваць, набахаць, набовіч, івыслоўеі, іжарті, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, ўдэрыць, ўзброенае
4 👁
 ◀  / 329  ▶