Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
набівання абручоў на бочкі. Як добры набовіч каваль зробіць, та i габручэ спраўней набіваць. Бандары. Набо'жны прым. Набожны, веруючы ў Бога. Чамусьці каталіке больш набожныя, чым праваслаўныя, а вера адна. Баранава. Набожна як свіня падарожна /прыказка/. Адэльск. Набо'й м. Снег на дарозе, убіты /утрамбованы/ калёсамі. Набой на дарозі велькі, цяшко размыліцца, так i засядзяш, як з'едзяш у бок. Гарны. Набо'йка ж. 1. Бандарская прылада для набівання абручоў на бочкі. Габруч на месца ні сеў, i набойка ні памагая. Бандары. 2. Ніжні край абцаса. Haбойкаў ні настарчышса хлопцу, толькі наб'еш — ізноў паляцяць. Зарубічы. Набра'цца зак. 1. Напоўніцца. Соль зусім стала мокра, набраласа сырасці. Ферма. 2. Напіцца гарэлкі, віна /неадабр./. Кожны раз набярэцца недзя i лезя, як свіня, дахаты. Гродна. Набрыня'ць зак. Набрацца вільгаці, расшырыцца. Гарох набрыняў, храстке ўжэ пачыная пускаць. Талочкі. Дзверы набрынялі, ніяк ні зачыняюцца.Тапалёва. Набрэ'нкнуць зак. 1. Toe, што i набрыняць. Дошкі набрэнкнулі, трэбо cyшыць, бо ні пагаблюяш. Сухмяні. 2. Апухнуць. Ногі нечаму набрэнклі, у боты ні ўлазяць. Свіслач. Набутара'жыць зак. Нагрувасціць, бязладна накласці. Набутаражыў снапоў на воз i кажа:Вязі", але дзе тут іх давязеш. Балічы. Набы'так м. Уласнасць, маёмасць; тое, што прыдбана. Набытку поўны хлеў, a карміць німа чым. Каленікі. Набы'чыцца зак. Варожа наставіцца.Ты чо гэта набычыўсо, зеграчэ наставіў, думает, баюсо? Сыпаная Гара. Набэ'дрыкі мн. Набедрыкі, набадры, шлеі; частка вупражы, якая не дае з'язджаць хамуту. У яго нігды набэдрыкаў ні было. Як з тары едзе, та хамут кабылі аж на галаву з'язджаў. Няцечы. Нава'жыцца зак. Наважыцца, намерыцца нешта зрабіць. Стары нарэшце наважыўсо пайсці у горад да сына, але ці ўжывецца ён там. Сінявічы. Нава'ла ж. Бяда, няшчасце, непрыемнасць. Мае сэрца так i чуло, што на нас i зноў насоўваецца навала. Рудавіцы. Нава'лам прысл. Вялікай масай, натоўпам. Як нагнаў, та рыба навалам у невад ішла. Азёры. На'валач ж. Той, хто прыйшоў, з'явіўся аднекуль, нетутэйшы /зневаж./. Навалачы ўсялякай сюды панаязджало, німа як жыць. Віцькі. Тут тулькі навалач адна жыве, нікого люцкаго німа. Свіслач. НавалачьГ зак. I. Нацягаць у вял i кай колькасці. Мой навалачыў саломы ад стога, будзя карові на ўсю зіму. Свіслач. 2. Надзець, нацягнуць. Падло, навалачэ на се бурку, та i спіць у ёй, ні скідая. Літвінкі. НавалачьГць зак. Нанасіць. Хлопцы, бало, навалакуць сабе бульбавеня с поля i давай бульбу пячы. Грыўкі. Нава'льніца ж. Навальні'ца. Тады навальніца як дала з градам, та збожа зусім палажыло. Рацічы. Ну i навальніца дала, вада аж раве, рыштокамі ідзе. Лойкі. Наверадзі'ць зак. Натрудзіць. Жнучы чыста руку наверадзіў, пальцаў ні магу выпраставаць, баляць. Лапенкі. Навіна' ж. 1. Навіна, нешта новае, незнаёмае. Што старана, то i навіна / прымаўка/. Радзевічы. 2. Страва, звараная першы раз у сезоне. Навіна на вячэру будзя — крапівы маладой наварыла з бульбай. Кунцаўшчына. Наво'дзіць незак. Падбухторваць, настаўляць варожа аднаго на другога. Гэта ён наводзіў хлопцаў, каб яны яго набілі. Свіслач. Наво'дны прым. Нетутэйшы, чужы, прышлы. Ціпер больш наводных людзей, чым тутэйшых. Лікоўка. Нека наводна гаўца, мусі, адбіласа ад сваіх, бегая, бляе. Караневічы. Наво'дшыбе прысл. Наводшыбе, убаку, на некаторай адлегласці. Хата нашай бабы навотшыбе стаяла, да яе рэтко хто заходзіў. Каленікі. Наво'й м. Пярэдні i задні валікі ў кроснах. На навоі есць галава такая з зу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зедзяш, зявіўся, зязджаць, зязджаў, набеш, набрэнкнуць, набутаражыць, набытак, набычыцца, набэдрыкі, наверадзіць, наводзіць, навой, прымаўкаі, ізневаж, інеадабр, іпрыказкаі, іутрамбованыі
4 👁
 ◀  / 329  ▶