бамі i кіёчкамі, за якія паткручваеяш, кап тужэй аснова была. Кавальцы. На навой аснову накручваяш, а на другі — палатно. Жытародзь. Наво'круг прысл. Навокал, навокала. 0, гэтага прайдзісвета навокруг ведаюць, хто яго ні зная. Чэхаўшчызна. Наво'тляй прысл. Наводмаш, з размаху. Доўго ні чакаючы, адвёў яму навотляй i — i сам у ногі. Стрэльчыкі. Наво'чнікі мн., м. Скураныя шчыткі на вуздэчцы, якія не даюць пужліваму каню глядзець па баках. Натта ш конь палахлівы, гобруць з навочнікамі надзеняш, усероўно панясе, як антанабіль учуя. Кунцаўшчына. Наво'шчуп прысл. Вобмацкам, усляпую, наўздагад. Цёмно, ледво дзверы навошчуп знайшоў, вышаў з хаты. Верцялішкі. Навучыце'лька ж. Настаўніца. Навучыцелька той рок на кватэры ў нас была, ціпер у школі жыве. Кашэўнікі. Навучы'ць зак. Навучыць, перадаць навыку веды. Ці ж у цюрме чамудобраму навучаць? Аттуль ашчэ горшым верняцца. Жылічы. Навучыць праз качаргу скакаць — навучыць усяму, чаму толькі можна. Наша Жэня сваіх дзіцей хібо прас качаргу скакаць навучыць, так ужэ стараяцца вучыць. Пагараны. Навы'лят прысл. Навылет, навылёт, наскрозь. Гэта ні хата, a гнілоце адно, парнеш кійком i навылят сцену прасадзіш. Скрыннікі. Як даў касою ваўку, такжвот навылят прабіў. Зарубічы. НавьГперадкі прысл. Навыперадкі, стараючыся апярэдзіць. Кап ты з Бэркам навыперадкі пашоў /прымаўка/. Пракопавічы. Як коні вадзілі пасвіць, та часта навыператкі ездзілі, хто каго перагоніць. Жытародзь. Навы'пуск прысл. Навыпуск, не запраўляючы. Мой Міхась рубашку навыпуск усе насіў, так здаравей, казаў. Малая Жорнаўка. Навы'раст прысл. Навыраст. Я свайму Шурыку каптан навыраст шыла, каб ні на адзін рок быў. Стральцы. Нага' ж. Нага. За дурной галавой нагам ніспакой /прымаўка/. Індура. Без ног астацца — моцна стаміць ногі. Столькі папахадзіць за плугам, та можно i без ног астацца. Кунцаўшчына. Дагары нагамі — нізам уверх. Дзіцей як пакіняш адных у хаці, та ўсё дагары нагамі паставяць, нічого ні знойдзяш. Солы. Ногі адбіць — стаміць хадзьбой ногі. Ногі абіў, пакуль дастаў спраўку, аніяк п радея да цель ні хацеў даваць. Балічы. Нага'баць зак. Напаткаць, сустрэць. Ледво яго неяк нагабаў, а то ўсе стараўсо ні пападаць мне на гочы. Лаша. Нагавары'цца зак. Пагаварыць удоваль. Але ж i нагаварыліса, усіх паўспаміналі, дзе хто быў. Сапоцкін. Нагаві'цы мн. Штаны. Нагавіцы чысто абрындаў, ходзячы за плугам. Кулёўцы. Нагаво'рваць незак. Пляткарыць, узводзіць паклёп. Я ведаю, гэта яна ўсё на нас нагаворвая, настаўляя, кап сварыліса. Грандзічы. Нагадзі'цца зак. Трапіцца, выпадкова сустрэцца. Нагадзіўсо, такі ёй чалавек, ні паглядзеў, што пасагу ні мела. Талочкі. Наганя'ць зак. Навыворваць. Я ашчэ да ўсхода слонца ім наганяў баразён дваццаць бульбы, хай выбіраюць. Сцяцкі. Нагарава'цца зак. Набедавацца, зазнаць многа гора. За свой век нагараваласа, нацярпеласа, бедна, а ціпер нічого ўжэ ні трэбо. Сопоцкін. Нагарну'ць зак. Набраць, насыпаць. Жывей нагарні ў мяшэчак жыта i нясі сюды. Лаша. Нагатке' мн. Наготкі. Натта ж харашэ цвітуць у гаротчыку нагатке, аж у гачах жаўцяць. Кунцаўшчына. Нага'ўка ж. Калоша, калашына. Пашыў ганавіцы, надзеў, а зноў адна нагаўка чамусьці карочша. Клачкі. Нагі'хар прысл. Абы-як, на хуткую руку, няякасна. Стаханаўцы, брат, усё рабілі нагіхар, абы хучэй. Караневічы. На'гла ж. Хвароба, трасца. А нагла яго ведая, дзе ён прападая цэлы дзень, дзе яго бура носіць. Гарны. Нека нагла да чалавека прычапіласа i жыць ні дае. Чэхаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

навочнікі, нагабаць, нагаварыцца, нагаворваць, нагадзіцца, наганяць, нагаравацца, нагарнуць, іпрымаўкаі
28 👁