На'гліца ж. Хвароба. Во, нека нагліца прыстала, начнет што рабіць — i ні можаш, сілы німа. Свіслач. Награмаздзі'ць зак. Нагрувасці'ць, бязладна накласці. Награмаздзіў на воз хварасту, ні ведаю, ці давязу. Вішнявец. Нагрумасці'ць зак. Нагрувасці'ць, бязладна накласці. Нагрумасціў на прыгумені некіх карчоў, да адрыны ні прайсці. Караневічы. На'дабнасцьж. Патрэба. Німа ніякай надабнасці мне туды ісці, абыдуцца i без міне. Славічы. Без дай на'дабнасці — без патрэбы. Без дай надабнасці пашоў туды, a ціпер во хварэяш, дзе ні трэбо — ні лезь.Свіслач. Надава'цца незак. Падыходзіць; быць прыгодным, прыдатным. Гэта скура якраз надаецца для вырабу хрому, чаравікі добрыя будуць. Карозічы. Надае'дны прым. Надакучлівы. Надаедны чалавек, як прыстаня — рады німа, ні адчэпісса. Гарны. Надакуча'ць незак. Дакучаць, назаляць. Надакучало ў хаці з дзяцьмі сядзець, пакуль хварэлі. Цвіклічы. Надалу'жыць зак. У значэнні: патраціць час. Устаць рано та ён устаня, але сваім абуванечкам надалужыць. Свіслач. Надарва'цца зак. Надарвацца, пашкодзіць свае здароўе ад празмерных намаганняў. Падымаючы мяшке, мусі, надарваўса, ні магу нагнуцца, сярэдзіна мэнчыць. Селюкі. На'даўоня ж. 1. На'даўбень, бервяно або рэйка, укапаныя ў зямлю як процітанкавая загарода. Каб немцы ў горад ні ўварваліса, капалі равэ, надаўоні ўбівалі ў землю. Гродна. 2. Перан.: няўклюдная, тупая жанчына. Неку надаўоню ўзяў, ні жонку, нічого рабіць ні ўмея. Балічы. Надау'міць зак. Навесці на думку, на poзум. Нарэшце ты міне надауміў, ціпер ведаю, што рабіць. Крыўляны. Надая'да м., ж. Дакучлівы, назойлівы чалавек. Надаяда ні хлопяц, як прыстаня, ні адчэпісса ад яго. Гібулічы. Надво'рны прым. Надворны, такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм. Гэты паршук у міне надворны, цеста ні даю. Кашэўнікі. Свіня пакуль надворна, мякіну даю з бульбай. Лікоўка. Надвячо'ркам прысл. Надвечар, пад самы вечар. Надвячоркам толькі з'явіўса, а так цэлы дзень недзі прападаў. Батароўка. На'дзелень прысл. У значэнні: зрываць недаспелым /пра садавіну/. Як у пасынку, та я грушы надзелень зрываю, пакуль зойдуць — якраз даспеюць. Каленікі. Надсе'сціса зак. Стаміцца, змагчыся, прыстаць. Можа ж i сам зрабіць, а то баіцца, каб надсесціса. Свіслач. На'дто прысл. Надта, звыш меры, празмерна, вельмі, у вялікай ступені. Натто цікавы, як Марцін да кавы /прымаўка/. Карозічы. Як я бачу, та ты натто ж мондры. Лапенкі. HaA/HAsiMMa зак. Напіцца /груб./. Дала цыцкі дзіцяці, та ў мэмант надундзіласо i во спіць. Дарашэвічы. Наду'цько м. Нездаволены, надзьмуты чалавек. Надуцько нейкі, ходзіць надуўшыса, нігды яму ні світая. Казіміроўка. Надэ'бацца зак. Нахадзіцца, натопацца. Баба каля хаты нічого цяжкаго ні робіць, а за цэлы дзёнь надэбаяцца, ледво ногі валачэ пад вечар. Кавалічы. Нае'сціса зак. Наесціся. Я ні стараюca наесціса, ні хачу, каб жвот рос. Малахавічы. Нажаня'та мн. Ножкі /дзіцяч. слова/. Ідзі да печкі, Пецік, нажанята свае пагрэй, а то скарчанеў чысто. Гарны. Нажачо'ны м. Кавалер, залётнік. У натай Гэлі нажачоны ўжэ есть, можа калі i вяселя будзя. Квасоўка. Нажу'тка ж. Верхняя жаночая вопратка /устар./. Помню, мажутку такую пакойніца мама насіла. Канчатка. Haжуткі аксамітныя былі, нікаторыя сінія, нікаторыя малінавыя, іх настаяшчыя дзяўке насілі.Казіміроўка. Назапа'сіць зак. Назапасіць, нарыхтаваць вялікую колькасць. Перат свято, бывало, стараемса назапасіць сечкі на цэлы тыдзень, каб святам ні рэзаць. Эйсманты. Наза'ўтро прысл. Назаўтра, на наступ
Дадатковыя словы
haaіhasimma, зявіўса, на'даўбня, награмаздзіць, нагрувасціць, нагрумасціць, надабнасцьж, надавацца, надакучаць, надауміць, надаўбень, надаўбню, надаўбні, надаўоня, надто, надэбацца, нажутка, назаўтро, садавінуі, словаі, ігруб, ідзіцяч, іпра, іпрымаўкаі, іустар
4 👁