ны дзень. Ці ты ведаяш, што назаўтро нам калейка каровы пасвіць? Клачкі. Назі'мка ж. Азіміна, рунь, пасевы азімых збожжавых культур. Назімка ў гэтым року добра, глядзі, рунь аш паслаласа. Ліхачы. На'зіркам прысл. Пазіраючы ад часу. Лесу ні ўпільнуяш назіркам, трэбо добро пільнаваць, кап парупкі ні было. Зарубічы. Іван ішоў першым, а я за ім назіркам. Малая Жорнаўка. Назо'ўтра прысл. Назаўтра, на наступны дзень. Назоўтра, казалі, знайшлі бурку на дарозі, ніхто з дзеда яе ні здымаў, сам згубіў. Копанікі. Наканава'но дзеепрысл. Вызначана лесам; наканавана. Яму ўжэ даўно наканавано было скруціць голаў, i скруціў. Свіслач. Наказа'не н. Кара, пакаранне; бяда, гора. Во наказане з готым хлопцам, вучыцца аніяк ні хоча. Каўпакі. Наказа'ць зак. Наказаць, паведаміць. Трэбо нашым наказаць, хай у госці прыедуць. Каўпакі. Накажыця нашым, хай прыедуць выбіраць бульбу. Баранава. Накара'ць зак. Пакараць, падвергнуць пакаранню. Ідзі накарай яго, а то ніяк ні слухая мацеры. Сухаўляны. Накіда'ць незак. Накіда'ць, накладаць. Пойдзем гной накідаць, во, фурманкі ўжэ прыехалі. Чашчаўляны. Накла'д м. Накладка з сухіх карэнняў пырніку на верх страхі. Я, бала, як зраблю наклад, прывяжу жэрткамі, та ніяка бура ні ззарве. Казіміроўка. Нако'нт прыназ. Наконт /каго-чаго /. Наконт тых грошай, браток, ні пытай, прапалі дый годзі. Лойкі. Наладава'ць зак. Налажыць, накласці, напакаваць. Наладаваў поўны воз збожа, глядзі, конь ні пацягня. Каўпакі. НалажьГцца зак. Налаўчыцца, набыць навык, навучыцца. Але ж i панамэнчыўсо, пакуль налажыўсо вырабляць гаўчыны, ціпер зусім другое. Сухая Даліна. Наліза'цца зак. Напіцца дап'яна /неадабр./. Здаецца, трохі выпіў бы, а то наліжацца, як свіня, i паўзе дахаты. Зарубічы. Налы'гацца зак. Наесціся больш, чым трэба /груб./. Налыгаўсо клецак, a ціпер хварэяш, жвот баліць. Тужаўляны. Наляга'ць незак. 1. Налягаць, націскаць, навальвацца. Стол можаш паламаць, налёг, аш трашчыць. Рагачы. 2. Haстойваць, дамагацца. Каб ні налягаў на яго, та ён інстытута ні кончыў бы. Кунцаўшчына. На'маразні мн. Намаразні, падоўжныя брускі, якія набіваюцца на капылы ў санях. Як моцны мароз, та намаразні аш трашчаць у санях. Карозічы. Haмаразні на капылэ набіты, каб ні pacходзіліса. Каленікі. На'маразь ж. Намаразь, асадак снегу, падобны на шэрань, які ўтвараецца ў сырое надвор'е. На дзераве намаразь велька была, галіны паламаліса, ні вытрымалі. Галаўнічы. Намаўля'ць незак. Падгаворваць, падбухто рваць, навучаць. Hi трэбо дзіцей намаўляць, каб біліса, гэдак ніхто ні робіць. Гібулічы. Намы'рснік м. Пралада ў выглядзе шырокага раменьчыка з замацаванымі вострымі цвічкамі, якую надзяваюць цяляці на мысу, каб не магло ссаць карову. Надзень намырснік цяляці, а то i зноў ссе карову. Забагонікі. Намэ'дрыкі мн. Набэдрыкі, набедрыкі, набадры. Намэдрыкі заказвалі ў рымара, самы ні шылі. Круглікі. Намэдрыкі надзявалі на каня, кап хамут на шыю ні налазіў, як з гары едзяш. Пагараны. Папраў намэдрыкі, а то могуць з'ехаць. Рыдзялі. Намэ'трыкі мн. Набэдрыкі, набедрыкі, набадры. Помню, як тато намэтрыкі прывёз ca Скідаля, там заказваў. Свіслач. На'нач прыс. Нанач, на ўсю ноч. Бывало, дасі коням, каровам нанач, a тады ўжэ ідзеш да мушчын на пасядушкі. Лікоўка. Нані'ц прысл. Зусім, цалкам. Як узяўса, та хлопца наніц збіў, аш шкада стало. Путна. Нао'тляй прысл. Наводмаш, з размаху. Казюк ішоў, a потым як урэжа наотляй
Дадатковыя словы
дапяна, зехаць, надворе, накараць, наладаваць, налыгацца, налізацца, ігруб, ікаго, інеадабр
4 👁