паліцыянту па мадзгаўні, та той i паляцеў. Зарубічы. Напа'д м. Нападзенне чужых пчол на Булей з мэтай грабяжу. Я к напад, та бяда, трэбо ратаваць, іначай засякуць пчол j мёд забяруць. Батароўка. Нападарэ'ндзі прысл. Побач, паблізу, пад рукамі. Hi руш, хай стаіць войдзяка, нападарэндзі, каб можно было ўзяць. Лікоўка. Напа'рнікм. Напарнік, сябра. Ашчэ мой напарнік жыве, што разам рабілі на бровары. Гібулічы. Напаро'цца зак. Сутыкнуцца, сустрэцца неспадзявана з кім-небудзь нежаданым. Ішлі мы тады доўго лесам, баяліса, каб на немцаў дзе ні напароцца. Жукевічы. Напа'сці зак. Натрапіць, набрысці, вападкова знайсці. Той рок у лесі як напал! на ягады, та па цэламу вядру набрал!. Зарубічы. Наперако'р прысл. Наперакор, насуперак. Ну i баба, что ні скажы, яна табе ўсё наперакор. Гібулічы. Напіры'ць зак. Набіць, налупцаваць / груб./. Здаецца, напірыў, як каня, а ён усероўно свае робіць. Хамякі. Напі'хач м. Той, хто многа есць; абжора. Некі напіхач, жарэ ні ў свае духе, i ўсе яму мало. Свіслач. Напо'зранкі мн. Ранішняя пасьба. Ашчэ жаўруке ні спяваюць, а мы ўжэ коні вядзем напозранк!. Кунцаўшчына. Напрало'м прысл. Напралом, не л!чачыся з перашкодамі. Кінуўса напралом, як шалёны які, старых параспіхаў. Каленік!. Напу'гацца зак. Нахлябацца, насёрбацца /груб./. Дзеці мае напу'гаюцца вечарам зацеркі i спяць, як забітыя. Круглікі. Напу'дзіць зак. Напалохаць, напужаць. Іван як напудзіў яго, та той уцякаў, аш шапку згубіў. Тарусічы. Напу'чыцца зак. Утаропіцца, уставіцца позіркам. Сядайце, цётку, чо на міне так напучыліса, я тут ні прычом. Ласосна. Напяхо'ту прысл. Пяшком, пеша. Мне некалі напяхоту ні страшно было хадзіць, а ціпер i аўтобусам ні магу ехаць. Гарны. Нараві'сты прым. Наравісты, упарты, з норавам /пра коней/.У бацькі наравісты конь быў, дэраж; як станя, ані з месца, хоць ты яго забі. Рацічы. Нараві'ць незак. Наравіць, старацца дата джаць. Наравіць усім — ні ўнаровіш, усероўна будуць казаць, што кепская была. Шчэчынова. Нара'зе прысл. Пакуль што, нейкі час. Наразе пахадзі ў старым каптане, a потым зробім новы. Хліставічы. Hi руш, хай наразе тут пабудзе, a потым перавядзем у другі хлеў. Рацічы. Нарака'ць незак. Наракаць, выказваць крыўду, нездавальненне; скардзіцца. Яму на сваіх дзіцей німа чо наракаць, яны i так задобрыя да яго. Адэльск. Купляй, добра карова, наракаць ні будзяш. Вялікая Жорнаўка. На'расць ж. Нарасць, нараст, ненармальнае патаўшчэнне. Моцна ўдэрыўсо нагой, мусі, нарасць будзе якая. Няцечы. Нарвава'ць незак. Раздражняцца, нервавацца. Табе ні можно нарваваць, а то i зноў даўлене патскочыць. Адэльск. Н аро'г м. Нарог, частка плуга, якая падразае зямлю знізу; жалезны наканечнік у сахі. Нарог зусім у каменях ступіўсо, ні гарэ. Селюкі. На'рты мн. Лыжы. Нарты як натрэш воскам, та зусім іначай ідуць, ні чуваць пад нагамі. Занявічы. Наружава'цца зак. Падмалявацца, падфарбавацца. Марыся як ішла на сход, та наружуецца i сядзіць на першай лаўцы. Лікоўка. Нарця'рка ж. Від зімовай шапкі /устар./. Некалі шапку-нарцярку купіў, во, та i ціпер нашу. Рацічы. Нарыва'ць незак. Нарываць, апухаць i нагнойвацца. Пята пачала нарываць, ужэ трэцю ноч ні сплю, мэнчусо. Л ойкі. Нарэ'чанька ж. Танец, быў пашыраны на Гродзеншчыне да вайны. Помню, усе нарэчаньку скакалі i сабе падпявалі: «Выйду я на рэчаньку, гляну на сяло — усе людзі гуляюць, мне ні весяло «. Гарны
Дадатковыя словы
конейі, напарнікм, напасці, напозранкі, напугацца, напугаюцца, напудзіць, напучыцца, напірыць, наружавацца, нарцярка, нарэчанька, ігруб, іпра, іустар
6 👁