Наса'джваць зак. Насаджваць, насаджаць. Бураке чамусці нікаторыя засохлі, трэбо новыя насаджваць. Няцечы. Насаке'рыцца зак. Варожа наставіцца. Я, здаецца, нічого яму ні сказаў, a ён, бачу; насакерыўсо, глядзіць воўкам. Кунцаўшчына. Наса'ч м. Чалавек з вялікім носам /зневаж./ Кап хто люцкі насміхаўсо б, а то гэты насач. Баброўнікі. Насе'нка ж. Насенная бульба. Насенка добра, бо много ямачак на кожнай бульбіне. Дарашэвічы. Мы кожны рок насенку ў капец сыплем i добра з зімы выходзіць, сухая. Квасоўка. Насе'ннік м. Насеннік, расліна або плод, пакінуты на насенне. Гурке ўсе выбрал!, тулькі во адзін насеннік жоўты ляжыць, даспявая. Каўпакі. Насе'нніца ж. Старая насенная бульба, якая праляжала ў зямлі да восені i не згніла. Я ніяк ні магу адрозніць насенніцы ад новай бульбы, разам кідаю ў кошык. Свіслач. Насе'нны прым. Насенны. Чысто рукі паапорваяш, пакуль насенны лубін парвеш, так цяшко было рваць. Фенькава. Насі'лу прысл. Насілу, з вялікімі цяжкасцямі, ледзь-ледзь. Насілу дахаты дапоўз, думаў: ні дайду. Пракопавічы. Наскава'ць зак. Нацкаваць. Як наскаваў сабаку на свіней, та чысто вушы паабрываў. Старая Дубавая. Наскро'зь прысл. Наскрозь. Як даў дождж, та наскрозь прамок, сухой нітачкі на ім ні было. Цвіклічы. Наско'кам прысл. Мімаходам, наездам, выпадкова. Вот, часам наскокам, заглянет да бацькоў, а так ўсе часу німа. Балічы. Наскраба'ць зак. Наскрэбсці. Бульбы наскрабаць ні цяшко, возьмет ды наскрэбяш, пакуль маці прыдзя. Лугавая. Наслядзі'ць зак. Наслядзіць, набрудзіць. Падлогу вымыла, а ён прайшоў i зноў наслядзіў, узірацца німа як. Зарыца. Насме'х прысл. Для смеху, жартам, насмяхаючыся. Гэта я сказаў насмех, а ты ўжэ i паверыў. Лікоўка. Ён ўсё робіць насмех, абы жывей, абы-як. Кавалічы. Курам насмех — дрэнна, абы-як. Пабудаваў адрыну курам насмех, ці ж гэта адрына? Баяры. Насо'ўвацца незак. Нахадзіцца. За цэлы дзень насоўваяшса каля хаты, ног ні чуяш.Тумашы. Насталі'ць зак. Загартаваць, надаць цвёрдасць /пра жалеза/. Як добро насталіць нож у плузі, та ні так сядая, ні туліцца. Кавалічы. Наста'рчыцца зак. Настарацца, забяспечыць. Дзецям аднаго тулькі абутку ні настарчышса, ні тулькі чаго. Рагачы. Настая'шчы прым. Сапраўдны. Бярэця, гэта настаяшчы ліповы мёд, ні падроблены, каб я так здарова была. Круглікі. Насто'льнік м. Настольнік, абрус. У нас настольнікі ткалі ў пяць нічальніц, харошыя такія. Лойкі. Настольнікам усе хлеб накрывалі, каб мухі ні лезлі. Сухары. Настра'мак м. Невялікі воз сена, caломы. Якое там сено было на Грайні, прывязеш настрамкаў два i ўсё. Кунцаўшчына. Настру'г м. Струг, нож з дзвума ручкамі для вырабу клёпак. Наструг з добрай сталі, та зусім іначай стругаць, другая работа. Азеркі, Грандзічы. Настрэ'нчыць зак. Нараіць, параіць, парэкамендаваць. Я табе настрэнчыў добраго чалавека, будзяш век ycпамінаць міне. Няцечы. Настыбу'рчыцца зак. 1. Адтапырыцца. Каўнер кравец некі ніўдачны зрабіў, настыбурчыцца, ніяк ні прылягая. Жукевічы. 2. Варожа аднесціся, паставіцца. Чаго ты настыбурчыўсо, цібе ж ніхто ні чапае? Лікоўка. Насты'рлівы прым. Настойлівы, напоp ы сты. H асты p л i ва д зеў ч ы н a, тр ы pa з ы i паступала ў нісцітут, аш пакуль сваго ні дабіласа, паступіла. Кунцаўшчына. Насты'рны прым. Настойлівы, напорысты. Чалавек настырны быў, што ні задумая, так i зробіць. Аульс. Насу'піцца зак. Насупіцца, прыняць пахмурны выгляд. Ты чо гэта насупіўсо, ні падабаецца, што маці сказала. Дубаўка
Дадатковыя словы
жалезаі, насакерыцца, насенніца, наскаваць, насоўвацца, настарчыцца, настрамак, настрэнчыць, настырлівы, ізневаж, іпра
23 👁