Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Насы'пка ж. Насыпка, ніжняя навалачка падушкі. На насыпкі набрала, а то зусім парваліса, пер'е вылазіць. Клачкі. Натармо'ліць зак. Наліць чаго-небудзь звыш меры. Натармоліла ў зацерку аднаго малака i кажа: еш! Каўпакі. Нато'ўп м. Натоўп, грамада. Глядзі, на гуліцы некі натоўп людзей, мусі, здарыласо нешто. Белева. Натрапа'ць зак. 1. Набіць, палупцаваць. Енчыў на ўсю хату, пакуль ні натрапала, ціпер во спіць. Хамякі. 2. Нагаварыць няпраўду, напляткарыць. Ты ей ні вер, яна табе натрэпля чаго хочаш, гэта такая баба. Кавальцы. Натрусі'ць зак. Параскідаць, натрэсці, насмяціць. Натрусіў на падворку саломы, a пазбіраць німа каму. Балічы. Нату'ра ж. Натура, характар. У Івана добра натура: колькі жывем, ні разу ні пасварыліса. Зарубічы. Наты'хмяст прысл. Неадкладна, тэрмінова. Ідзі i натыхмяст мне прынясі тое, што ўзяў, бо кепско будзе. Каўпакі. Наўга'д прысл. Наўгад, не будучы цвёрда ўпэўненым. Наўгад сказаў i якраз папаў у тахт, як трэбо. Лаша. Наўза'вады прысл. У значэнні: галопам, хуткім алюрам, наўскач. Як вадзілі пасвіць коні, та часто наўзавады ездзілі, хто каго перагоніць. Кунцаўшчына. Наўздаго'н прысл. Наўздагон. Нека хурманка наўздагон палямкацела за абозам. Лаша. Наўзна'к прысл. Дагары, на спіне тварам угору. Ляж, сынок, наўзнак, можа, заснеш, будзя ляхчэй. Рудавіцы. НаўмьГсне прысл. Наўмысна, наўмысля, з намерам, свядома. Нідавярак, yce робіць наўмысне, кап толькі прычыну знайсці, пасварыцца. Рацічы. Наўпрастке' прысл. Нацянькі, па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; наўпрост. Калі пойдзяш наўпрастке, сцежачкай, та брод тут нідалёко. Занявічы. Наўра'д прысл. Наўрад, мала верагодна. Наўрад ці праз гэта балото можно прайсці, тут такая калма'ччына, дзікія качке адны водзяцца. Верцялішкі. Наўро'д м. У значэнні: упарты, напорысты, настырлівы /пра дзіцей/. Наўрод некі ні дзіця, як надумаяцца чаго — рады німа. Баброўнікі. Наўрэ'цца зак. Захацець. Як наўрэцца займець джынсы, та будзя за табой тыдзянь хадзіць, пакуль ні купіш. Круглікі. Наўскася'к прысл. Наўскасяк, па дыяганалі. Дарога на Балічы ішла наўскасяк рэчкі, а ты пашоў просто. Кунцаўшчына. НаўстьГдзіць зак. Пасароміць. Ідзі наўстыдзі яго, можа цібе паслухае, старэйшаго, ні будзя так рабіць. Круглікі. Нафурава'ць зак. Налажыць, накласці звыш нормы. Нафуравалі на воз столькі збожа, а як яго давязці па такой дарозі? Рагачы. Але ж i нафураваў хварасту, глядзі, каб ні вывернуўса. Лаша. Нафуфы'рыцца зак. Прыбрацца, прыхарашыцца з выклікам. Нафуфырыўсо, як паўлін, i прышоў на гуляне. Лікоўка. Нахваро'бу прысл. Нашто, для якой патрэбы. Нахваробу ёй такі мужык здаўсо, каб на яго ашчэ рабіць. Ферма. Нахля'цца зак. Нахлябтацца, напіцца гарэлкі, віна /груб./. Бяда з ім, нахляяцца кожны раз i лезя, людзей ні ўстыдаяцца. Гродна. Наце'шыцца зак. Нацешыцца. Дзіця, мусі, нацешыласо цацкай, калі кінуло. Бычкі. Нацкава'ць зак. Нацкаваць. Надаелі гэтыя суседскія свіня, трэ сабакамі нацкаваць, хай папаганяюць. Палаткова. На-цю-на! часц. Вокліч, якім падзываюць сабаку. На-цю-на! На-цю-на! — хадзі, Жучок! Малая Жорнаўка. Наця'віч м. Бандарная прылада для нацягвання жалезных абручоў. Быў у міне добры нацявіч, але зламаўса, а гэты — ні тое. Бандары. Наця'гіч м. Бандарская прылада для нацягвання абручоў. Як добры нацягіч, та габруч сам на месца сядая. Азеркі, Грандзічы. Начава'цьміце незак. У значэнні: думаеце начаваць. Ужэ позно ехаць, у нас начавацьміце? Мігова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзіцейі, калмаччына, натармоліць, натрапаць, натрусіць, нафураваць, нафуфырыцца, нахляцца, пере, ігруб, іпра
6 👁
 ◀  / 329  ▶