Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
На'чай прысл. Інакш, іначай. Ціпер начай сталі людзі жыць, кожны мая свае грошы, можа зарабіць. Лаша. Начва'ч м. Чалавек з вялікім жыватом / груб./. Начвач гэты, жвот, як начоўкі, ледво паўзе. Жылічы. Начле'г м. Начлег, пасьба коней ноччу. Як малым быў, та нала любіў вадзіць коней на начлег, хоць тато ні пускаў. Лаша. Мой дзед казаў, што ён адзін валоў ганяў на начлег, ні баяўсо. Лікоўка. Начмуці'ць зак. Абмануць, увесці ўзман; адурманіць.Дзядзька гэты начмуціў, ні верце яму. Цыдовічы. Начо'вачкі мн. Начоўкі /памянш./ Найлепшыя начовачкі з ліпы i з асіны нікепскія, яны такія лехкія. Азеркі. Начо'ўкі мн. Начоўкі. Бывала, баба возьмя начоўкі, наліе вады цёплай з paмонкам i дзіця сабе купая. Эйсманты. Начэ'не н. Начынне, інструмент, прылада. Было столькі начэня, a ціпер німа, дзеці парасцягалі. Дзекалавічы. Нашарма'к прысл. Недобраякасна, абы-як, як папала, неахайна; нядбала. Ен ні майстар, усё робіць нашармак, абы грошы ўзяць. Батароўка. Нашто' прысл. Для чаго, для якой мэты. Нашто гэта рабіць бес патрэбы? Дубоўка. Нашто здацца — нашто спатрэбіцца. Нашто здаўсо мне гэты стары, я i без яго пражыву. Квасоўка. На'шча прысл. Нашча, не еўшы нічога. Кап кроў у голаў ні біла, та я ем нашча адну грушу i добра чуюса. Зарубічы. Неаспа'лы прым. У значэнні: той, хто мае звычку рана ўставаць i працаваць. Чалавек неаспалы, ашчэ чэрці на кулачкі ні сходзіліса, а ён ужэ нешто робіць. Жылічы. Неаха'йны прым. Неахайны, нячысты, брудны. Неахайна баба, лажке ні памыя, а так i падае дзецям. Баля Сольная. Небара'ка м., ж. Небарака, няшчасны чалавек. Небарака, сколькі бедаў перажыў, а ціпер ўжэ яму нічого ні трэбо. Дарашэвічы. Не'бо н. Неба. Глядзі, як небо завалаклі хмары, каб бура якая ні была. Кунцаўшчына. Не'вад м. Невад, вялікая рыбалавецкая сетка. Цэлы дзень як папацягаеш невад, та i рыбы той ні захочаш. Балічы. Невыбрэ'дны прым. Неразборлівы ў ежы. Ён у ядзе невыбрэдны, што ні дасі — ўсё з'есць. Рыдзелі. Негаджа'й м. Неахайны. Негаджай некі, каб ні жонка, та прапаў бы, згніў бы. Рацічы. Недавя'рак м. Бязлітасны, жорсткі чалавек; ліхадзей. Недавярак гэты пакінуў сваю сям'ю i павалокса па свету. Каўпакі. Гэты недавярак збыткуецца нат старымі; кажуць, есці ні дае. Пракопавічы. Недае'дкі мн. Рэшткі няз'едзенага; недаедзеныя кавалкі. Гэта нечыя недаеткі, есці ні буду. Жылічы. Недалэ'нга м., ж. Няўклюда, слабы, хваравіты чалавек. Недаленга нека, ні да танца, ні да ружанца, толькі таго што жыве. Казловічы. Недапе'чаны дзеепрым. Перан.: вялы, бязвольны, прыдуркаваты.У яе мужык некі недапечаны, ідзе i спіць. Круглікі. Не'дарадзьж. Недарод, неўраджай. Heдарадзь: каласэ ў жыці, як мухі, аткуль той умалот будзя. Барбарычы. Не'дарасль ж. Недаразвітая садавіна. Недарасль на яблынях найдаўжэй трымаецца, нават на зіму застаецца. Лаша. Недарэ'ка м. Слабы, хваравіты чалавек; няўклюда. Hi дзіця, а нека недарэка, на адных леках жыве. Хамякі. Недасе'к м. Загана ў даматканым матэрыяле, недабой бёрдам нітак ўтка'. Брытко каму паказаць кужаль, недасекаў нарабіла ткучы. Баброўнікі. Недасо'л м. Недасол, недастатковая салёнасць. Нідасол — на стале, a перасол — пад сталом /прымаўка /. Агароднікі. Недацё'па ж. Няўклюда, слабы, хваравіты чалавек. Яна сама бачыла, што недацёпа, але ж багаты быў, таму i вышла за яго. Свіслач. Незграбо'ця ж., м. У значэнні; нязграбны, няскладны чалавек. Бацькі пекныя, а яна вот нізграбоця, i ў каго ўдаласа? Баяры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, начмуціць, начэне, недаедкі, недалэнга, недарадзьж, незграбоця, нязедзенага, сямю, іпамянш, іпрымаўка
5 👁
 ◀  / 329  ▶