Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Не'йдзе прысл. Недзе, дзесьці. Нейдзе чуў звон, ды ні ведае, дзе ён /прымаўка/.Хамякі Неймаве'рны прым. Неймаверны, неверагодны, небывалы, незвычайны. Чалавек ён быў неймавернай сілы, кажуць, кабылу падымаў. Сухая Даліна. Не'кі займ. Нейкі, якісьці. Ля, некі чалавек да нашых прышоў, стаіць пат хатай. Горніца. Не'ктар м. Некта'р. У тым року грэччына цвіла, але ні адна пчала ні села: халадно было, нектар ні выдзяляўсо. Сыпаная Гара. Немажлі'ва прысл. Немагчыма. Гэта немажліва, каб ён чужое ўзяў, ён ні такі чалавек. Кузьмічы. Не'мач ж. Недамаганне, хвароба. Каб цібе немач узяла ды каб ты ні вытрымаў /праклён/. Круглікі. Не'мчык м. Дэталь у калаўроце ў выглядзе лапкі, якая прыводзіць у рух вялікае кола. Як спадзе немчык, так Каляев i стане, прасці ні будзяш. Лікоўка. Не'мы прым. Нямы, пазбаўлены здольнасці гаварыць. У нас быў немы каваль, нямком празывалі. Круглікі. Непасе'да ж. Непаседа, рухавы чалавек. Яна як была, так i ціпер непаседа, хоць i старая, усе недзе бяжыць, нетто робіць. Дарашэвічы. Непасе'длівы прым. Непаседлівы, рухавы. Ён непаседлівы, дзе яго чорт ні насіў, усю Сібір аб'ехаў. Кунцаўшчына. Непуцё'вы прым. Бесталковы, недарэчлівы. Гэта чалавек некі непуцёвы: як станя гаварыць, та сто вёрст да нібёс ды ўсе лесам. Лаша. Не'раст м. Нераст. Як нераст настаня, та шчупаке каля берагоў просто стаяць, хоць рукамі бяры. Баброўнікі. Не'рат м. Нерат, сплеценая з лазовых дубцоў рыбалоўная снасць у выглядзе доўгага конуса, ве'рша. Папаўсо ў нерат — ні ўзад ні ўперад /прымаўка/. Свіслач. Ціпер нератам рыбы ніхто ні ловіць, ні можно, надзор забараніў. Селюкі. Неўзнача'й прысл. Незнарок, выпадкова, ненаўмысна, ненарокам. Hi гневайca, я цібе ніўзначай піхануў, ні бачыў. Бяляны. Не'хлюй м. Неахайны чалавек. От нехлюй, рук нават ні памыя, так за стол i прэцца. Кунцаўшчына. Не'чаго займ. Нечага. Нечаго хочацца з'есці, i сама ні ведаю чаго. Барбарычы. Нібо'йсь, нібось часц. у значэнні пабочн. сл. У значэнні: напэўна, відаць; ужо ж, вядома /ужываецца для ўзмацнення зместу/. Нібось, пазнаяш гора, як таткі ні будзя. Ферма. Нібойсь, ты думает, што табе цёнгля гэдак будзя: прыдзяш — i ўсё гатова? Свіслач. Нібойсь, мінуліса тыя рачке, што выпіралі бачке. Хамякі. Ні'ва ж. Сялянскі надзел зямлі. У ніве дванаццаць дзісяцін зямлі, a ў нікаторых вёсках, як у Агародніках, — па дзевяць. Квасоўка. Ніве'стка ж. 1. Нявестка, жонка сына. Хлеб ні нівестка, які ўдасца, такі i з'есца /прыказка/. Рудавіцы. Разам жывем у адной хаці з нівесткай i сынам, ашчэ ні разу ні пасварыліса. Свіслач. 2. Нейкая пакаёвая кветка. Нівестка нетто зацвіла, уся ў белянькіх кветачках. Рагачы. Ніво'тлы прым. Слабы, хваравіты. Стася наша нівотла была, да трох рок ні хадзіла i ні гаварыла. Свіслач. Бычок некі нівотлы, yce каровы пойдуць, а яго трэбо падганяць. Дарашэвічы. Нівы'гадно прысл. Нявыгадна. Перадойку-карову нівыгадно дзяржаць, малака ні будзяш мець. Віцькі. Ні'гды прысл. Ніколі. Нігды таго ні было, кап скакало памяло /прымаўка/. Няцечы. На святыя нігды — у значэнні: ніколі, ні ў які іншы час. Гэта было на святыя нігды. Кунцаўшчына. Ніге'глы прым. Кволы, слабы, няўдалы. Такое ўжэ ўдалосо нігеглае дзіця: чуць што — так i зноў хварэя. Пагараны. Нідалэ'нга м., ж. Слабы, хваравіты чалавек. Ён зроду такі нідалэнга, што вы хочаце ад яго. Баранава. Нідара'йда ж., м. Някемлівы, няўмелы чалавек, недарэка. Нідарайду гэтаго i да войска нават ні ўзялі, нідзе ён ні служыў. Рагачы. Нідаро'стак м. Нідаростак, чалавек нізкага росту. Які з яго кавалер, ашчэ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаў, верша, зесца, зесці, зместуі, неўзначай, ніва, нігеглы, нідарайда, іпраклёні, іпрыказкаі, іпрымаўкаі, іужываецца
5 👁
 ◀  / 329  ▶