Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
нідаростак, ні адна дзеўка з ім ні пойдзя. Віцькі. Нідаростак хлопяц, аніяк рошчы яму німа, гэта ж дваццаты рок яму пайшоў. Пад'ятлы. Нідарэ'чны прым. Недарэчны, неразумны, бяссэнсавы. A колькі нідарэчнаго натварыла яго дурная галава i, глядзі, жыве i другіх ашчэ вучыць. Пракопавічы. Нідба'йлік м. Нядбайны, бесклапотны, лянівы чалавек. Як мужык— нідбайлік, гэта ашчэ паўбяды, а як п'яніца пападзе — зусім прападзеш. Балічы. A п'яніца-нідбайлік у карчме п'е, а як пры дзе дадому, жонку б'е /з нар. песні/. Свіслач. Нідзе'ля ж. Нядзеля. Знаем-знаем бес папа, што ў нідзелю свято /прымаўка /. Лікоўка. Правадная нідзеля — рэлігійнае свята, першая нядзеля пасля вялікадня. На правадную нідзелю трэбо яец нафарбаваць, на магілкі занясці. Зарубічы. Нідо'бро прысл. Дрэнна. Гэдак нідобро рабіць, людзі сміяцца будуць. Аульс. Табе, мусі, нідобро, дзетка, галоўка баліць? Лаша. Нізго'ршы прым. Нядрэнны, някепскі, неблагі, даволі добры. У гэтым року ўраджай нізгоршы быў, німа чо казаць. Каўпакі. Нізграбо'це н. Нязграбны, няўклюдны чалавек. Нізграбоце гэта, куды тут яму да хлопцаў раўняцца. Баранава. Нізгрэ'ба ж., м. Няспрытны, няўмелы, нязграбны чалавек. Нізгрэба хлопец, нічого да яго ні прыстае, адзежа i тая ляжыць ні так, як трэбо. Баркі. Нізда'ра ж., м. Той, хто пазбаўлены здольнасці да работы, няўмека. Гэты ніздара за ўсё бярэцца, а толкам нічого ні зробіць. Солы. Нізда'тно прысл. Непрыгожа, нядобра, непрыстойна. Гэдак ніздатно рабіць, ні па-людску. Лаша. Нізда'тны прым. Непрыгожы, непрыдатны. Купіла хусцінку, ды, кажуць, ніздатна, зацёмная. Вулькаўцы. Ні'зкі прым. Нізкі, малы па вышыні. Ён быў ніскі, але моцнага складу, любы мяшок на плечы браў i нёс. Каленікі. Нізкі на вочы — блізарукі. Ён ніскі на гочы, добро ні бачыць.Забагонікі Нікагу'сенькі займ. Нікога /узмацн./. У хату ні ідзеце, там нікагусенькі німа. Лаша. Нікагу'тко займ. Нікога /узмацн./. Ашчэ зусім рано, на гуліцы нікагутко ні відаць. Кунцаўшчына. Ніко'лечкі займ. Ніколькі /памянш. — ласк./. Ашчэ ніколечкі ні чула, каб мне ногі балелі, a ціпер баляць. Палаткова. Нікуды'шні прым. Нікуды не варты, дрэнны. У нас палова нікудышняй зямлі была, a ціпер вун там якая пшаніца расце. Белева. Нікчэ'мны прым. Нікчэмны, нігодны. Што i казаць, гэта нікчэмны чалавек, на што хочаш пойдзя. Хліставічы. Нілё'гкая ж. Ліха, нячыстая сіла. Куды гэта цібе нілёхкая прэ ў такую пагоду? Лаша. Нілю'бы прым. Нялюбы. Каго я люблю — лісточкаў німа, а ад нілюбаго шлюцца. /з нар. песні/. Свіслач. Нілю'дскі прым. Нялюдскі, дрэнны, кепскі. Хлеб некі спякла нілютскі, есці німа як, ліпняцца. Балічы. Выган у нас нілютскі, адны купіны, трава аніяк ні расце. Ліцвінкі. Німа' безас. у знач. вык.. Няма, не быць у наяўнасці, адсутнічаць, бракаваць. Купілі б лодку, але грошай німа, a ніхто задарам ні дасць. Дарашэвічы. Купіў бы вала, ды грошай німа /прымаўка/. Лаша. Німа адбою -у значэнні: занадта многа, больш чым трэба. Вядома, дзеўка багата, сватэ едуць i едуць, німа адбою. Літвінкі. Німа дурных /іран./ — не ашукаеш, не спадзявайся. Больш грошай ні пазычу, німа дурных. Віцькі. Німа зносу — доўга, добра носіцца. Добрыя купіў чаравікі, ужэ трэці рок нашу, німа ім зносу. Кашэўнікі. Німа інтарэсу — няма патрэбы. Туды ехаць ніка ніякаго інтарэсу, нічого там ні купімо. Славічы. Німа рады — не хапае сілы, магчымасці справіцца. Хлопяц пашоў у пустапаш, ні слухая нікого, німа з ім рады. Капцёўка. Ні'не прысл. Сягоння, сёння. Ніне абавясково трэбо гной прыгараць, каб ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

нідарэчны, ніздатны, нікудышні, нілюбы, нілюдскі, нілёгкая, падятлы, песніі, пяніца, іпамянш, іпрымаўка, іпрымаўкаі, іузмацн, ііран
5 👁
 ◀  / 329  ▶