Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
перасох. Лікоўка. Ніне ніхто i ні паверыць, што некалі людзі хлеб з мякінай елі. Загорцы. Ніо'тлы прым. Слабы, хваравіты. Малой неотлая была, a ціпер бачыш, што за дзеўка вырасла. Свіслач. Ніпана'дны прым. Непрывабны, пазбаўлены прывабнасці. Хлопец ніпанадны, a глядзі, якую файну дзеўку ўзяў. Дубніца. Ніра'ха ж. Неахайны чалавек. Здаецца, i ў людзях недзе быў, а як быў нірахай, так i астаўсо. Баранава. Нітрыва'лы прым. Нетрывалы. Сіня цыбуля нітрывала, доўго ні ляжыць, гніе. Солы. Ніўзнача'й прысл. Незнарок, выпадкова, ненаўмысна, ненарокам. Піхануў ніўзначай i ні думаў, што ўпадзеш. Свіслач. Я i ні думаў, а тут ніўзначай у начальнікі папаў. Каленікі. Ніўня'тно прысл. Невыразна, незразумела. Нешто казаў ніўнятно, так я толкам i не разабраласа. Свіслач. Ніўпо'рны прым. Няўчасны, несваечасовы /пра роды/. У Ганулі перша дзіця ніўпорна было. Колькі яна з ім папамэнчыласа, што ні рабіла — усероўно ні выжыло. Карозічы. Ніўсто'йка ж. Няўстойка, устаноўлены дагаворам штраф за невыкананне адным з бакоў ўзятых абавязацельстваў. Я табе тады казала: ні пазычай грошай, a ціпер во ніўстойку плаці. Караневічы. Ніўтаймава'ны прым. Неўтаймаваны. Гэты конь малады, ніўтаймаваны, баюca ў воз запрагаць. Копанікі. Ніхаро'зны прым. Непрыгожы, непрывабны. Але ж i ніхарозны хлопец, i па кім ён пашоў. Славічы. Ніц займ. Нічога. Ніц ні будзя, мой галубок, с свае хаты нікуды ні пайду. Кузьмічы. Ніц ні бэндзе, пане сэндзя / прымаўка/. Квасоўка. Ні'ці мн. Ніці, тонка ссуканая пража. Як ткала, та ніці ў аснове натта ж рваліса, лён кепско спрадзены. Лугавая. Нічагу'ткі займ. Нічога /узмацн./. А-ей, Манячка, мы нічагуткі з ім тут ні рабілі, ніхто яго ні крыўдзіў. Пракопавічы. Нічагу'тко займ. Нічога /узмацн./. I хацела б даць што-нібудзь беднаму, але ў самой нічагутко німа, ледво жыву. Старая Дубавая. Ні'чальніцы мн. Прыстасаванне ў кроснах з прутоў i ніцей для раздзялення асновы на дзве часткі. Як дзяўкамі былі, та выбі'рыстыя ро'дна ткалі ў шэсць i нават у восім нічальніц. Віцькі. Нічы'сцік м. Чорт, нячыстая сіла. Дзед нам казаў, што нічысцікі найбольш у ветраках жывуць, памагаюць малоць. Грыўкі. Нішпо'ры мн. Вячэрняя касцельная служба. Ля, ужэ ў касцелі на нішпоры зазванілі, пара ісці. Адэльск. Нішчата' ж. Галеча, беднасць. У Забагоніках страшна нішчата была, ніхто бульбы свае ні меў. Забагонікі. Нішчы'мніца ж. Нішчымніца, бясхлебіца, голад. Тады нішчымніца душыла, ні мелі чаго ў гаршчок нават усы'паць, галодныя хадзілі. Эйсманты. Нішчэ'мніца ж. Toe, што i нішчымніца. Ціпер камбайнёрам на поле пачалі гарачыя абеды прывозіць, a некалі галодныя жалі, нішчэмніца мэнчыла. Сапоцкін. Нія'кі займ. Ніякі, які б ні быў. Мы елі хлеб траякі: белы, чорны i ніякі /прымаўка/. Пагараны. Но'жна мн. Ножны, вялікія нажніцы. У нас аш троя ножнаў было, што воўну стрыгчы, бо гавец много было. Ніжнія Пагараны. Но'саль м.Той, у каго вялікі нос/зневаж./. Але ж i носаль, яго нос на семярых рос, a аднаму дастаўсо. Кунцаўшчына. Но'та ж. Музыкальны слых, рытм, голас. Хацеў бы спяваці, дый ні маю ноты, кажушок падраны i дзіравы боты /з нар. песні/. Свіслач. У кампані з дзяўчатамі яна неяк цягне, a адна ні можа спяваць, ні мая ноты. Дзекалавічы. Ноч ж. Ноч. Тая ноч цяжкая была, ледво перажылі. Скраблякі. Свентаянская ноч — ноч з 23 на 24 чэрвеня ст.ст. у католікаў, /тое, што i купальская ноч/. Нашу вёску таму i Свентаянск назвалі, што тут у ноч свентаянскую
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

выбірыстыя, носізневаж, нота, ночі, ніотлы, нітрывалы, нічальніцы, ніўпорны, ніўстойка, песніі, прымаўкаі, родна, родыі, усыпаць, іпра, іпрымаўкаі, ітое, іузмацн
6 👁
 ◀  / 329  ▶