Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
хлопцы з дзяўчатамі збіраліса, вянкі на Нёман пускалі. Свентаянск. Но'чвы мн. Доўгае карыта з бервяна для захоўвання мяса, сала.У ночвы ўлазіло ўсё мясо i сланіна, такія велькія былі. Гібулічы. Нуда' ж. 1. Нуда, сум, туга. На хлопца нека нуда напала, начамі ні спіць, высах у трэску. Лаша. 2. Перан.: нудны, прыдзірлівы, надакучлівы чалавек, ныцік. Адчапіса ад міне, нуда, ляпей на сабаку глядзела б, чым на цібе. Дарашэвічы. Ну'даль м. Скнара, скупердзяй. Гэты нудаль сам сабе есці шкадуя, ні толькі камудасць. Кунцаўшчына. Ну'дзіць незак. Нудзіць /пра млосны стан, які бывае перад рвотай/. Нудзіць нешто, мусі, бляваць буду. Пяслі. Нешто нідобрае ззеў, цэлу раніцу нудзіло, аш пакуль ні вырвало. Гарны. Ну'днік м. Скнара, скупердзяй. Нуднік ты, чалавек табе добро зрабіў, а ты нават паўбутэлькі ні паставіў. Гібулічы. Ну'ртам псысл. Ніцма, тварам уніз. Myci, лёг нуртам, бо храпе на ўсю хату. Caлаўі. Кап ты лёг нуртам ды ні ўстаў / праклён /. Кавалічы. Нутра'к м. Нутрэц, самец жывёлы, які мае анамалію ў развіцці палавых органаў Нутрака ні выхарашаеш, у яго адно яйцэ ўнутры. Каленікі. У нас у аднаго быў нутрак, та рады ні было, так лез да кабылаў. Кунцаўшчына. Нутраны' прым. Нутраны, вынуты з нутра. Мы нутранае сало ні топім, a таўчэм i ложым у бойку. Луцкаўляны. Нутро'н. Нутро, унутраныя органы; вантробы. Hi магу вытрымаць, ён мне ўсе кішке, усё нутро пераеў. Балічы. Ны'тко прысл. Млосна, нядобра, моташна. Myci, страва нісвежа была, неяк нытко стало, ныдзіць. Малая Альшанка. Ныць незак. Ныць, балець. Сэрца пачало ныць, як на ўсё гэта паглядзела. Гожа. Нэк м. Заіка. Ад гэтаго нэка нічого ні даб'ешса, будзе c паўгадзіны табе нэка ць, пакудь што скажа. Усенікі. Нэ'маць незак. Красці. Відаць, i зноў недзя нэмаць пачаў, пакуль ні пападзецца. Індура. Прывык нэмаць, так i паглядая, дзе што нідобро ляжыць. Кунцаўшчына. Нэ'ндза ж. Галеча, беднасць. Што i казаць, пасля вайны людзі доўго ў нэндзы жылі, потым ўсё паправіласо. Капцёўка. Ню'ні мн. Слёзы /дзіцяч. слова/. Ты чо гэта нюні свае паказваеш, скрывіласа? Рагачы. Распусціць нюні — расплакацца, разжаліцца. Брытко, такая велька дзеўчына, a нюні распусціла, як дзіця. Зарубічы. Ню'хаўка ж. Нос /груб./. Зараз як дам у нюхаўку, та дзісятаму закажаш. Балічы. Ты дзе гэта сваю нюхаўку суняш? Рагачы. Нядба'йліско м., ж. Нядбайны, бесклапотны, лянівы чалавек /пагард./. Падло, нядбайліско гэты, каб ні цесць, та прапаў бы. Бычкі. Нядба'йліца ж., м. Нядбайны, бесклапотны, лянівы чалавек /пагард./. Нядбайліцу неку ўзяў, ніц ні робіць, тулькі спіць. Казіміроўка. Нязбу'так м. Валюш, валюшня, майстэрня, у якой валяць сукно, шэрсць. Да нязбутку ўсе ездзілі сукно валіць, i я з гэтам ездзіў. Кругл ікі. Ня'маць незак. Есці /дзіцяч. слова/. Ціхо, дзецятко, зараз нямаць будзяш, кашкі дам. Кашэўнікі. Нямко' м. Нямы, пазбаўлены здольнасці гаварыць чалавек. Нямко як пачне з гэтам гаварыць, на мігі паказваць, та мы аж заходзіліса ат смеху. Круглiкі. Нямчу'р м. 1. Немец, фашыст /пагард./. У канцэ нашаго палетка нямчур некі ляжаў забіты, та дзед потым закапаў. Баяры. 2. Негаваркі, маўклівы, замкнуты чалавек /зневаж./. Ён такі па натуры нямчур, будзя сядзець дзень i да свае жонкі ні акажацца. Гарны. Нямчуры'ско м. Немец, фашыст /пагард./. Вязла прадацьтрошкі яец i масла, та халернік нямчурыско перапыніў, усё забраў. Каўпакі. Ня'ня ж. Мяса варанае /дзіцяч. слова/. Hi стэнкай, я табе няні зварыла, хадзі, будзяш нямаць. Панямунь. Нясу'шча прым. Якая нясе шмат яек
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дабешса, нутрон, нэндза, нюхаўка, нядбайліца, нязбутак, няня, нясушча, рвотайі, словаі, ігруб, ідзіцяч, ізневаж, іпагард, іпра
6 👁
 ◀  / 329  ▶