пра птушак/. Кубатаркі надаедлівы, але затое нясушчыя куры. Свіслач. Няўдо'бкі мн. Няўдобіца; зямля, малапрыгодная для сельскагаспадарчых культур. Якая там у Берштах зямля, адны няўдобкі. Азёры. Няўжэ' часц. пытальн. Няўжо, хіба. Няўжэ гэта праўда, што ты развёўсо? Быльчыцы. Няўло'мак м. У значэнні: здаровы, дужы чалавек. Ты i сам няўломак, можаш зрабіць, а то спадзяесса, што за цібе хто зробіць. Бандары. Няўме'ка м. Няўмелы, няздатны да работы чалавек. Няўмека, кап штокольвячы ён сам мог зрабіць, а то нічого ні ўмея. Лікоўка. Няўро'кам прысл. Ненаўмысна, выпадкова. Я тут няўрокам да вас заехаў, ні думаў заязджаць. Квасоўка. Няўрокам кажучы — каб не сурочыць, каб не ўрачы. Няўрокам кажучы ты добро выглядаеш на свае годы. Пяслі. Няхлю'йство н. Неахайнасць, неакуратнасць.Няхлюйство ў іх страшна, у хату носа ні ўсуняш. Вялікая Альшанка. О выкл. 1. Вокліч, пры дапамозе якога выказваецца пачуццё здзіўлення, захаплення, абурэння. О, кап кожнаму так пажыць! Асташа. 2. Ужываецца для ўзмацнення эмоцыі выказвання. 0, як харашэ на дварэ, у хату ні хочацца заходзіць! Чарток. О ля — у значэнні: вось глядзі. 0 ля, які ты чалавек, гаварыў адно, a робіш другое. Хамякі. О'бад м. Вобад, вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына. Обад на адным калясе зусім з'едзіўсо, трэбо новы нацягаць. Індура. О'берлюхт м. Верхняя рама акна, якая адчыняецца для праветрывання хаты. Адчыні оберлюхт, хай дух свежы ў хату надыдзе. Аленічы. О'бруць, гобруць ж. Аброць, прадмет вупражы, які надзяваецца каню на галаву. На гэтаго каня i обруць трэбо добру мець. Адэльск. Жарабяці яшчэ німа, а на яго обруць шыюць /прыказка/. Лікоўка. О'бцасам прысл. Нахабна. Ты што, здурэў, обцасам лезяш на людзей, ні глядзіш ні вока ні бока. Рацічы. О'вад м. Авадзень. Гарачыня, гоўца збіліса ў горбу, овад нападая. Пагараны. О'гер м. Жарабец, непакладаны конь. Огер стаенны быў у пана, на ім ніхто ні ездзіў. Рагачы. О'гнік м. Скураная хвароба ў дзяцей, пачырваненне скуры. Огнік кабеты самы лячылі: набярэ ў кузні вады, што раска'лянае жалезо кладуць, памыя, i огнік прападзе.Сапоцкін. Огнік лячылі самы, выпякалі лёнам. Лаша. Ого' выкл. 1. Вокліч, які выказвае здзіўленне, захапленне. Ого, як ты выpac, ні пазнаць. Баброўня. 2. Ужываецца пры выказванні пярэчання. Ого, ёй сам чорт ні ўнаровіць, як ні рабі, та ўсё ні так. Агароднікі. О'дведы мн. Адведкі, наведванне бацькамі засватанай дзяўчыны сям'і жаніха, знаёмства з яго гаспадаскай. Хадзілі ў одведы да маладого, паглядзелі, што мае. Караневічы. О'дпуст м. Парафіяльнае свята ў католікаў, фэст. На отпуст да Казловіч народу ўсялякаго збіраласо, фурманак ні было дзе паставіць. Батароўка. О'дур м. Адурэнне, зацменне свядомасці, дурасць. Некі одур старому чалавеку ў голаў улез, пляце нешто дурное. Канчатка. О'жах м. Асмалены кіёк, якім мяшаюць у печы прысак. Зараз як вазьму ожах, дам па руках, будзяш ведаць, як рабіць. Яскевічы. Ожахам баба гочы можа выпараць, ні лезь да печы. Копанікі. О'зеро н. Возера. У нас ніякаго озера ні было, тулько сажалка. Вялікая Альшанка
Дадатковыя словы
зедзіўсо, одпуст, озеро, птушакі, раскалянае, сямі, іпрыказкаі
6 👁