Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Ой выкл. 1. Ужываецца ў якасці зачыну ў песнях. Ой, у полі гавёс вялікі парос, а ўтым гаўсе вяласа пташачка — перапёлачка /з нар. песні/. Свіслач. 2. Ужываецца пры выказванні пачуцця болю, страху, трывогі, захаплення i г.д. Ой, як страшно было глядзець, як людзі мэнчыліса. Жытаўшчына. О'йдзя прысл. Тут. Ойдзя нікого німа, сядай пастаруям, як жыць бес гэта. Л аша. О'йча м. Ойча, клічная форма ад слова "айцец'Уустар./. Hi карай міне ойча, я тут ні прычым, так палучыласо. Забагонікі. О'йчанько м. Тое, што i ойча /памянш./. Прыехаў мой ойчанько з Вярбова ды пытая, ці п'яніца дома / з нар. песні/. Свіслач. О'кунь м. Акунь. На окуня-жыўца шчупак добро бярэ. Сухая Даліна. О'лух м. Дурань, тупы чалавек. Олух цара нібеснаго /прымаўка /. Літвінкі. 3 олухам гэтым i гаварыць німа што. Сіўкава. О'парак м. Прашча, прылада для кідання каменняў. Опарак я сам сабе рабіў з вяровачак i раменьчыку. Зробіш i кідаяш каменя, аш свішчуць, ляцяць. Кунцаўшчына. О'птам прысл. Оптам, вялікай колькасцю, пры куплі i продажы тавараў. Усе яблыкі оптам закупіў, тайней вышло. Пракопавічы. О'рган м. Орган, установа, арганізацыя, якая выконвае пэўныя ўладныя функцыі. Органы савецкай уласці ім гэта ні дазволяць. Квасоўка. О'рдэн м. Ордэн, знак узнагароды. Гэта заслужены трактарыст, у яго ні адзін ордэн на грудзях, хто яго ні ведае. Путрышкі. О'рдэр м. Дакумент на атрыманне кватэры. Мы ўжэ маем ордэр на кватэру, зараз перабірацца будзем. Гродна. О'сілко н. Дужка вядра, чайніка, бітона. У гэтым вядрэ осілка німа, нехто адкруціў. Белева. От часц. Вось. От, нешто прышло ў голаў i гаворыць абы гаварыў. Карозічы. О'чы мн. Вочы. Hi трэба было, мая маці, чорных оч даваці, а трэба было, мая маці, шчасце-долю даці / з нар. песні/. Рудавіцы. Паабе'даць зак. З'есці абед. Паабедаў, а жвот i ні ведаў /прымаўка/. Зарыца. Паабдры'нданы дзеепрым. Заношаны, абтрапаны /пра вопратку/. Андарак паабрынданы, німа як да людзей выйсці. Кунцаўшчына. Паабшмэ'рганы дзеепрым. Абтрапаны, заношаны, забруджаны /пра вопратку/. На ім адзежа заўсёды паабшмэргана, 6о ў чым ходзіць, у тым i спіць, у чым у пасцелі, у тым i ў касцелі. Кунцаўшчына. Паадбудо'ўвацца зак. Адбудавацца нанава. У нас пасля пажару i зноў yce паадбудоўваліса, хаты нават чарапіцай пакрылі.Свіслач. Паасо'бку прысл. Асобна, не разам. Мы з бацькамі жывем паасопку, так ляпей, нашто нам сварыцца. Мігова. Паацё'пкваць зак. Растрапаць, паабіваць краі тканіны. Настольнік ні зарубіла, та чысто канцэ паацёпкваліса, німа як на стол заслать. Белева. Пабла'жка ж. Патуранне; нястрогія, паблажлівыя адносіны; уступка. Ён сваёй жонцы такую паблашку даў, што рады німа, што хоча, тое i вычаўпляе. Аульс. Пабла'жлівы прым. Паблажлівы, нястрогі, непатрабавальны; мяккі, велікадушны. Мой чалавек быў паблажлівы, з ім можно было жыць, каб ні вайна. Некрашы. Паблажэ'ць зак. Паблажэць, схуднець. Ганя натто хацела паблажэць, бо тоўста была, ні магла хадзіць. Бандары. Пабо'йвацца незак. Пабойвацца, адчуваць страх. Я адна пабойваюса туды хадзіць, усялякія случаі бываюць. Аульс. Пабра'цца зак. Пажаніцца; стаць мужам i жонкай. Мы як раз той рок пабраліса, як пажар быў, але хата наша ні згарэла. Кунцаўшчына
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

айцецуустар, вопраткуі, зесці, окунь, осілко, паабдрынданы, паабедаць, паабшмэрганы, паадбудоўвацца, паасобку, паацёпкваць, паблажка, пабрацца, песніі, пяніца, іпамянш, іпра, іпрымаўка, іпрымаўкаі
4 👁
 ◀  / 329  ▶