Пабрыса'ць за к. Патаптаць, паблытаць / пра пасевы/. Ля, каля дарогі коні чысто жыто пабрысалі, як гэтыя людзі жаць будуць. Лікоўка. Па'ва ж. Назва велiкодай песні. У нас гало'кальнікі дзяўкам Паву спявалі, яна пачыналаса: "Ходзіць Пава па гуліцы, роніць па пярынцы, да віно — швіно зеляно...» Скраблякі. Пава'бны прым. Павабны, прывабны, прыемны. Павабна дзеўчына, нічого ні скажаш, i пасаг добры мая. Занявічы. Павадзэ'не н. Поспех, павага хлопца або дзяўчыны ў хлопцаў. У маладосці ён натто павадзэне меў, дзяўке за ім аш прападалі. Квасоўка. Павадо'к м. Пава до к, рэмень або ланцужок, на якім водзяць сабак. Бес паватка я яго ні выводжу, пакусаць каго можа, кідаецца на кожнаго. Гродна. Пава'льно прысл. Пагалоўна. Як з бежанства прыехалі, та ціф павально качаў, паўвёскі вымярло. Кунцаўшчына. Паве'смо н. Пасма нітак, валокнаў. За раніцу, бывало, павесмаў шэсць-сем лёну натрэш. Хамякі. Паве'тра н. Паветра. У Рагачах нека такое паветра было, што людзі на сухоты хварэл i. Лаша. Марова паветра — эпідэмія, мор. Ад голаду, во'йны i маровэ'го паветра выбаў нас, Пане /выслоўе/. Баранавічы. Той рок, мусі, на людзей нека марова паветра надышло, паміралі — ратунку ні было. Занявічы. Павіну'ццазак. 1.3'явіцца на кароткі час, на хвіліну. Здаецца, тут быў, павінуўса i зноў недзе прапаў, шукай яго. Балічы. 2. Павярнуцца. Панаставіць тут пад нагамі гаршкоў, павінуцца німа дзе. Коматава. Паво'й м. Бярозка, травяністая расліна сямейства бярозкавых. Павой у гародзі ўвёўсо, рады німа, усё заглушыў. Гібулічы. Паво'лі прысл. Паволі, няспешна, марудна. Чаго табе спяшацца, паволі ідзі, да вечара i так зойдзеш. Васарабы. Паво'льно прысл. Павольна, няспешна. Павольно ехаць тулькі наш татко любіў, нігды каня ні паджане. Васарабы. Паво'льны прым. Павольны, няспешны, марудны. Чым павольным канём ехаць, та ляпей пяшком ісці, рукі адбярэ паганяючы. Белева. Павуце'не н. Павуцінне, павуціна. Hy i гаспадыня, павуцене за нос у хаці чапляецца, а яна i ні бачыць. Вусенікі. Павыво'дзіцца зак. Павыводзіцца, знікнуць, перастаць існаваць. Такіх камандзіраў, як даўней, німа, павыводзіліса. Грандзічы. Павыдава'ць зак. Павыдаваць, выдаць усіх, многіх. Гэта ж табе ні шутка: трэбо было ўсіх дачок павыдаваць замуж, пасаг даць. Індура. Павыдзыга'ць зак. Павыскакваць. За'гаратку трэбо вышай зрабіць, а то парасята павыдзыгаюць. Вострава. Павэ'дзгаць зак. Папэцкаць, памаляваць абы-як; памыць абы-як. Гэта ні работа, павэдзгаў трохі сцены i кажа: «Ужэ гатова, памаляваў». Лаша. Павз'длуг прысл. Параўнальна, у параўнанні. Павэдлуг таго року та гэты рок ўсё ж лепшы, нават грэччына ўрадзіла. Гібулічы. Павярго'ня ж. Вазонная расліна з круглым! лісткамі i цёмна-чырвонымі «веткам!. Павяргоня ні пахня, але файно цвіце, яе трымаюць, каб моль ні разводзіласа. Свіслач. Павя'тка ж. Паветка, павець. Пад павяткай дровы добро трымаць, яны i сохнуць хутко, i зверху ні намокнуць. Парэчча. Павячо'ркі мн. Вячоркі. Помню, на павячоркі ўсе збіраліса ў нашай хаці, бо прасторна была. Галавачы. Пагало'ска ж. Пагало'ска, по'галаска, чутка. Пагалоскі ўжэ тады хадзілі, што вайна будзя, яно так i вышло. Бакуны. Паганя'ць незак. 1. Паганяць, прымушаць хутчэй рухацца. Паганяй жывей каня, а то атстанеш ат хурманак, ні дагоніш. Губінка. 2. Строіць з сябе, выдаваць сябе не за таго, кім ёсць. Што ты з сібе маладого паганяеш, табе зарас паміраць трэбо. Лаша. Пагарэ'лец м. Пагарэлец, той, у каго згарэлі будынкі, маёмасць. Як прыедзе ў вёску пагарэлец, та ўсе давалі
Дадатковыя словы
войны, галокальнікі, загаратку, маровэго, пабрысаць, павадок, павесмо, павздлуг, павыдзыгаць, павэдзгаць, павінуццазак, пагалоска, пасевыі, погаласка, івыслоўеі
5 👁