саломы, хто на снапу, a хто i па два дасць, каб мог жывіну пракарміць. Верцялішкі. Пагасі'ць зак. Пагасіць, патушыць. Дзе той пажар было пагасіць, калі i пажарнікі ні маглі даступіцца. Рыдзелі. Пагасі лямпу, спаць будзямо. Вострава. Пагі'баны дзеепрым. Пагнуты, сагнуты. Узяў некі кубак пагібаны, кінь, нашто ён здаўсо табе. Гібулічы. Пагі'бель ж. Смерць, гібель. Myci, пагібель прышла на паноў, відаць, адбалявалі свае, папапілі. Баранава. Паглумі'ць зак. Сапсаваць, змарнаваць, марна страціць, загубіць. Чысто сад дзеці паглумілі, бес пары аблупілі ўсе яблыкі. Чарток. Пагляда'ць незак. Паглядаць, паглядваць. Ён даўно на міне скрыва паглядае, а за што — ні ведаю. Трычы. Паглядзе'ць зак. Пабачыць. Паглядзімо, брат, што з гэтаго выйдзя, ашчэ чый верх будзя. Баранавічы. Пагно'йка ж. Шампін'ён, пячу'рыца. Пагнойка — такі грыб, бо на гнае расце. Скамарошкі. Паго'даж. 1. Пагода, надвор'е, стан атмасферы ў данай мясцовасці ў пэўны час. Пагода стаіць сухая, каб ні ўпусціць ды сено жывей высушыць. Малышчына. 2. Добрае надвор'е. Ну i гаспадарэ, як пагода стаіць, та яны засядаюць, а як дождж, та яны — ў поле, жаць. Мількаўшчына. Паграбе'ц м. Склеп. Паграбец як саломай добро абложыш, та мароз ужэ да бульбы ні дабярэцца. Салаўі. Пагры'мваць незак. Грымець час ад часу. Нетто пачало пагрымваць, каб якой буры ні нанясло. Вулькаўцы. Пагрэ'бкі мн. Зграбленыя рэшткі саломы пасля жніва. Адных пагрэпкаў прывязлі вазоў два, будзя каровам на зіму. Квасоўка. Падабе'д м. Падабед, другое снеданне бліжэй да абеду. Помню, як жалі, маці на падабед давала па кусочку каўбасы, часам па гурку альбо ладышку кіслаго малака. Рудавіцы. Падаго'нніца ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Падагонніцу папраў, а то хамут кабылі на голаў з'едзя. Гібулічы. Падаго'нь ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Без падагоні, брат, возам з тары ні з'едзяш, кабылі воз ногі паадбівая. Карозічы. Падако'ннік м. Дошка, устаўленая гарызантальна ў аконны праём знізу. У тым акне падаконнік зусім згніў, трэбо новы ўстаўляць. Капцёўка. На падаконнік панастаўляе вазонаў, нідарам ён гніе. Віцькі. Пада'лец м. Мядзянка, неядавітая змяя бурага колеру. Як ступіў, так з-пад нагі босай i выскачыў, вывярнуўса падалец. Зарубічы. Пада'не н. Заява. Злажыў падане, можа якой пажычкі дадуць на адбудову хаты. Хліставічы. Падапну'ць зак. Падвязаць, завязаць. Як да печы, та падапну сабе запонку i андарак чысты, ні завэдзгаеш. Будоўля. Падапрану'ць зак. Апрануць што-небудзь пад верхняе адзенне. Пад бурку падапранеш кажушок, i ўжэ ніякі мароз ні страшны. Бубны. Пада'рак м. Падарунак. На Новы год во які мне падарак дал i, во якія часэ. Рагачы. Падаро'жнік м. Падарожнік, трыпутнік. Як нага балела, та я прыкладала падарожнікам i, ведаяце, помагло. Александрова. Падасо'вік м. Падасінавік. Падасовікі я ні марыную, а сушу, з імі суп зімою добро варыць. Калбасіна. Пада'цца зак. 1. У значэнні: падаць несапраўдныя даныя аб сабе. Мікалай быў падаўсо, што ён з восьмаго року, а яму прызналі, што з дзісятаго. Белева. 2. Пайсці з намерам уладкавацца. Кажуць, Іван у начальнікі падаўсо, недзя прадсядацелям робіць. Баброўнікі. 3. Пайсці куды-небудзь. Гаспадар на падворку, але ўзяў сакеру i падаўсо ў лес. Лікоўка. 4. Перан.: прыкметна пагоршаць, пастарэць. Здаецца, наш тато i ні стары, а за апошні час зусім падаўсо. Асташа. Падая'нка ж. Перадача прадуктаў, рэчаў у турму палітзняволеным. Як
Дадатковыя словы
зедзя, зедзяш, надворе, паглуміць, паглядзець, пагодаж, пагрэбкі, падагонніца, падагонь, падапнуць, падапрануць, падацца, падаянка, пячурыца, шампінён
4 👁