Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
нашы хлопцы сядзелі пры паляках ў Гродзенскай цюрме, та можно было ў месяц перадаць тулькі адну падаянку, больш ні прынімалі. Кавалічы. Падбаке'рыцца зак. Падбадзёрыцца, прыняць баявую постаць. Ён ні з палахлівых, падбакерыўсо i кажа: «A ну, падходзь па аднаму». Сухая Даліна. Падбаро'давішча н. Падбародак, падбароддзе. Што яму, есць i п'е, глядзі: падбародавішча абвісло, як у паршука. Баяры. Падба'ць зак. Змарнець, схуднець. Myci, хворы, за гэты час чалавек зусім падбаў, паловы яго ні стало. Ахрымаўцы. Падбе'л м. Падбел, лекавая расліна сямейства складанакветкавых. Даўней падбел прыкладвалі да ранаў, каб ні гнаіласа, каб вогнік выцягаў. Рудавіцы. Падбіра'ць незак. Падбіраць, збіраць. Як добры касец, та за ім ні паспсеш падбіраць жыто, вязаць ў снапэ. Караліно. Падбо'й м. Падшыўка з другой матэрыі ў ніжняй частцы андарака, спадысподу. Глядзі, у андараку падбой зусім абтрапаўсо, а другого німа з чаго зрабіць. Пагараны. Падорэ'хач м. Даносчык, даказчык, нагаворшчык /пагард./. Хто яго ні ведае, ён за падорэхача ў немцаў быў, на людзей даносіў. Каўпакі. Падбухто'рваць незак. Падгаворваць. Гэта ў яго такая прывычка — падбухторваць, каб людзі сварыліса, адзін другого елі. Грыўкі. Падбяро'знік м. Падбярозавік. Падбярознікі найбольш пад бярозамі pacтуць, я як пайду, так i назбіраю кожны раз. Канчатка. Падвалі'ны мн., падваліна ж. Падваліны, брусы, на якія насцілаецца падлога, памост. Бяда, падваліны ў хаці згнілі, дзе тут будзе цяпло. Палаткова. Падваро'тніца ж. Падваротніца, дошка, якая закрывав шчыліну паміж дзвярамі адрыны i зямлёй. Ясю, залажы падваротніцу, кап куры ні лезлі на ток. Рацічы. Падве'й м. Хвароба, якая здараецца, калі прахопіць скразняком; параліч. Як каго падвей прабярэ, та жывей вязлі да Бобіка-млінара, ён загаворваў. Караневічы. Падвіну'ць зак. У значэнні: захацецца, зажадацца, займець ахвоту. Як падвіне'яму, та зробіць за двох, а так гультай, абібок. Віцькі. Падво'дзіць незак. 1. Падводзіць, праводзіць. Антось кожны раз міне падводзіць да дому, адна баюсо ісці. Абуховічы. 2. У значэнні: абманваць, не апраўдваць надзей, спадзяванняў. Hi вер, ён стаў падводзіць людзей, адно кажа, а другое робіць. Саволеўка. Падво'рак м. Двор каля хаты, дома. Глядзі, заўтро свято, а падворак ні мецяны, гной параскіданы.Жылічы. Падвя'зка ж. Падвязка, тасьма, рызінка для падвязвання панчох. Паглядзі, ногі чысто падвяскамі папераціскала, ні магу хадзіць. Саломенка. Падвячо'рак м. Яда паміж абедам i вячэрай. На падвячорак у поле маці брала сыр, ззямо стоячы i зноў давай жаць. Бакуны. Падгадава'ны дзеепрым. Падросшы крыху, дагледжаны. Бычок падгадаваны, можно здаваць у калхоз. Аленічы. Падга'лы прым. Падгалісты, з доўгімі нагамі, цыбаты. Конь, што Міхась купіў, некі падгалы, на ім тулько вярхом ездзіць, ні гараць. Агароднікі. Падгарля'на ж. Ліверная каўбаса. За часоў польскіх купіш падгарлянай з паўкіля, i добро, бо кракаўская дарагая была. Гродна. Падграба'стаць зак. Падмяць; наваліўшыся, прыціснуць. Здаецца, i нізавідны хлопец такі быў, а як падграбастаў пад сібе, та той ледво ўстаў на ногі. Гліняны. Пагрэ'баваць зак. Пагрэбаваць; аднясціся з пагардай, з адчуваннем агіды.Ты свае мацяры ні пагрэбуй,яна сама сібе можа дагледзяць, яна ашчэ на сваіх нагах. Свіслач. Пагрэ'мзаць зак. Пакрэсліць, пакрэмзаць. Даў кнішку, та дзеці чысто пагрэмзалі, парысавалі. Цыдовічы. Паддаста'ткам прысл. Удосталь, уволю, усяго ўдосталь. Яны паддастаткам жы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пагрэмзаць, падбакерыцца, падбаць, падбрэ'хач, падбрэхача, падвінеяму, падвінуць, падграбастаць, іпагард
3 👁
 ◀  / 329  ▶