вуць, тулькі аднаго пташынаго малака ні хватая. Свіслач. Падду'бнікм. Паддубо'вік, грыб з жоўтабурай шапачкай. Паддубнікаў ні браў, хоць яны i добрыя грыбэ, тулькі чорныя, як зварыш. Зарубічы. Пад'еты дзеепрым. Сыты, накормлены. Чаго яму больш трэбо, ён i адзеты, i пад'еты, a ўсероўно носам круціць. Пагараны. Падздэ'біцца зак. Прыхарашыцца, прыбрацца, прыаздобіцца. Старая, a падздэбіцца сабе i, глядзі, добрая дзеўка. Рудавіцы. Падзе'мнік м. Пра шкоднага, скрытага чалавека. Падземнік некі, ён на чалавека ні можа глядзець, нікого добраго ў яго німа. Кунцаўшчына. Падзе'рці зак. Падраць, парваць, разарваць. Малому ні давай кнішкі, а то падзярэ i кіня. Пракопавічы. Падзе'ць зак. У значэнні: схаваць, палажыць так, што цяжка знайсці. Сам недзе падзеня шапку, a пасля ходзіць, шукая. Лугавая. Падкавале'р м. Падлетак, юнак. Ён у міне ўжэ падкавалер, на гуляне ходзіць. Лойкі. Падкава'ць зак. 1. Падкаваць, падбіць падковы. Трэбо каня паткаваць, а то да Горадна ні даедзяш, дарога сліска. Дуброўка. 2. Набіць жалезныя палоскі на палазы саней. Хачу сані паткаваць, учора ў Лунай купіў, ашчэ новыя, ні паткутыя. Селюкі. Падкало'дка ж. Рэдкая страва з бульбы, мукі i малака. Звары, кажа, паткалоткі, даўно ні варылі. Прыгодзічы. Падкапа'цца зак. Падкапацца, зрабіць падкоп. Такрок воўк паткапаўсо пат падрубу Міхалчынаго хлява i баранчыка забраў. Галавачы. Па'дкі прым. Падкі, ласы, сквапны. Якаў на чужое быў паткі, ні мог вытрываць, кап чаго ні ўзяць. Кунцаўшчына. Падкле'йка ж. Падкладка, матэрыял, які прышываецца, прымацоўваецца з унутранага боку вырабу. Купіў патклейку, та нават паўрока ні пабыла, уся паляцела, падраласа. Каленікі. Падку'рване н. Падкурванне дымам пры варажбе /устар./. Занясі сваго Baнячку да Ганусі, хай паткурыць, паткурване ат пярэпалаху памагая. Лаша. Падкусі'ць зак. Перан.: сказаць што-небудзь з'едпівае, непрыемнае. Ён жыць ні можа, кап каго ні паткусіў, нат кім ні пасміяўсо б, яго i бацько такі быў. Кавалічы. Падку'ць зак. Падкаваць. Hi кожны каваль мог добро каня паткуць, гэта, брат, ні так просто. Белева. Я сваго Дэраша хачу на усе чатыры паткуць, 6о дзераво з лесу буду вазіць. Квасоўка. Падле'так м. Падлетак. Ужэ бацьку памагая ў гаспадарцы, падлетак, у гэтым року касіць пасабляў. Пушкары. Падлі'ўка ж. Падліўка, прыправа, якой паліваюць страву; соус. У нас ніякай падліўкі ніхто ні рабіў, гэта ў горадзі бульбу елі з падліўкай. Ласосна. Па'дло н. 1. Падла, труп жывёліны; мерцвячына. Падлам смярдзіць, мусі, закапал! каня недзе. Лаша. 2. Перан.: дрэнны, кепскі, шкодны чалавек / лаянк. слова/. Падло ты, уставай, людзі нарабіліса, а ты яшчэ спіш. Кунцаўшчына. Падло'бнік м. Пра шкоднага, скрытага чалавека. Падлобнік, ні засміецца, глядзіць на цібе з-пад лоба. Табольская Будка. Падлу'жваць незак. Скарадзіць. У іншых вёсках кажуць: скарадзіць, прыбіваць, a ў нас — падлужваць, калі першы раз барануеш па ўзгораным. Рацічы. Падлю'га м. ж. Нягоднік, подлы чалавек /лаянк./. Падлюга, i зноў прывалокca п'яны, ні ведаю, што з ім рабіць. Бакуны. Падма'ншчык м. Падманшчык, хлус. Чалавек стары, а падманшчык, дзіцей падманвая, каб яму яблыкі прыносілі. Селіванаўцы. Падмуро'ўка ж. Падмуроўка, падмурак. Даўней хаты ставілі на чатырох каменях, а пасля рабілі падмуроўку, ні так, як ціпер. Славічы. Паднара'д м. Паднарад, падкладка ў абутку ад пад'ёму да наска. Як добры
Дадатковыя словы
зедпівае, паддубнікм, паддубовік, падеты, падзерці, падзець, падкалодка, падклейка, падкурване, падкусіць, падкуць, падёму, пяны, словаі, ілаянк, іустар
8 👁