паднарад даў Мэер, та во i боты каторы рок нашу, ні рвуцца. Індура. Падно'сак м. Падносак, частка другой падэшвы ў абутку ад наска да палавіны ступні. Падноскі падбіў, паглядзі, якія тоўстыя, файно будзя хадзіць за плугам. Лужкі. Паднябе'не н. 1. Паднябенне, верхняя частка поласці рота. Паднябене у дзіцяці чырвона, мусі, горла баліць, усю ноч не спало, енчыло. Свіслач. 2. Верхняя частка скляпення ў хлебнай печы. Як напаліш добро, та паднябене ў пячэ стане зусім белым. Каленікі. Падня'ць зак. Падняць. Баран такі быў велькі, што ні змог падняць яго з зямлі нават. Азёры. Падняць гармі'дар — утварыць шум, беспарадак, неразбярыху. A ў хаці ў вас што тут робіцца, чаму паднялі такі гармідар? Адэльск. Падо'лакм. Падол, ніжні край спадніцы, сукенкі. Во, падолак чысто аптрапала ў спадніцы, бо задоўгу пашыла. Перстунь. Падо'нкі мн., падонак м. 1. Рэшткі вадкасці з асадкамі ў пасудзіне. Мыла ні было, бялізну ў лузі мылі. Працэдзіш луг, а што застанецца — падонкі, на гарод выкідаеш. Эйсманты. 2. Ніжнія ад зямлі снапы ў скірдзе. 3 падонкаў сечкі ні рэзалі, яны мышамі смярдзелі, адны пераедзіны. Кунцаўшчына. 3. Перан.: дэкласаваныя, разбэшчаныя, злачынныя элементы грамадства. 3 кім тут гаварыць, гэта ж адны падонкі ззабраліса, п'яніцы, нікого люцкаго німа. Гродна. Падпалу'дзень м. Яда паміж абедам i снеданнем. Як летам жнем, та ні заўсёды бралі на падпалудзень, бо ні было чаго браць. Бакуны. Падпа'сак м. Падпасак, памочнік пастуха. Я сам патпаскам быў; як прыдзя калейка, та дзён тры пасеш каровы. Кавалічы. Падпераза'цца зак. Падперазацца, падперазаць сябе. Святам патпяра'жацца шырокай дзягай i ходзіць, як афіцэр які. Адэльск. Падпе'чак м. Падпечак, месца пад печчу. Як велькі мароз, та куры ў падпечак заганялі, а так у хляве начуюць. Занявічы. Падпі'лак м. Напільнік. Але ж i цвёрда была піла, два падпілкі змарнаваў, пакуль нагастрыў. Зарубічы. Падпіра'ць незак. Падпіраць, ставіць падпоркі. Якая там у яго адрына была, каламі трэбо было патпіраць. Трычы. Падпо'лак м. Адна з дэталей сахі, на якой замацоўваюцца паліцы /нарогі/. Патполак з моцнаго дзерава рабілі, каб нарогі добро трымаліса. Азёры. Падпру'га ж. Падруга, частка зоруі для ўмацавання сядла ці падсядзёлка. Падцягні мацней падпругу, а то аглоблі добро ні трымаюцца. Бандары. Як навука ідзе туга, паможа бацькава патпруга / прыказка/. Лаша. Падп/ск м. Рыбалавецкая снасць /донка-зам душка/. На адзін патпуск, што ўчора вечарам паставіў, сом папаўсо, так кіляў тры-чатэры. Ласосна. Падра'снікм. Падраснік, ніжняя адзежа, на якую свяшчэннаслужыцелі надзяваюць расу. Бацюшка на падраснік надзеў расу, паніхіду, мусі, будзе служыць. Ферма. Падра'ць зак. Падраць, парваць; знасіць. Чаравікі хлопяц зусім падраў, i зноў босы ходзіць. Рагачы. Падрашо'тнік м. Грыб, падобны да масляка, толькі з буйнейшай сеткай знізу. Падрашотнікі — гэта ні грыбэ, зварыш — чорныя, гатко глядзець ні тулькі есці. Казіміроўка. Падро'стак м. Падлетак. Глядзі, нідаўно пад росткам быў, a ўжэ кавалер, жаніцца будзя. Гарны. Падро'чвацца незак. Дражні'цца. Ты чаго гэта падрочваясса, хочаш, каб табе далі, потым плакаць будзяш. Пагараны. Чалавек стары, a любіць падрочвацца з сабакай, аш ні хочацца ўзірацца. Галавачы. Падру'ба ж. Падруба, ніжняе бервяно ў зрубе. Гаспадар называецца, a ні бачыць, што падрубы ў хаці зусім згнілі. Славічы. Падрузгата'цьзак. Пабіць, паразбіваць. Як разышоўса, та ўсе талеркі падруз
Дадатковыя словы
дражніцца, душкаі, збруі, падолакм, падполак, падпруга, падпілак, падпіск, падраснікм, падростак, падрузгатацьзак, патпяражацца, прыказкаі, пяніцы, ідонка, інарогіі
4 👁