Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
гатаў, пабіў, a ціпер во новыя купляй. Кунцаўшчына. Падса'нкі мн. Дапаможныя санкі для перавозкі доўгіх бярвенняў. Без падсанкаў з лесу доўгай штукі на санях ні прывязеш, німа чо i думаць. Старая Дубавая. Падсве'чнік м. Падсвечнік, падстаўка для свечкі. Сторажам з цэркві Піліп быў, ён, мусі, i патсвечнікі чысціў. Коматава. Падсві'нак м. Падсвінак, парася ва ўзросце ад 4 да 10 месяцаў. Гэта ўжэ добры патсвінак, пудоў мо тры будзя. Дарашэвічы. Падсляпава'ты прым. Падслепа ваты, блізарукі. Ён падсляпаваты, добро ні бачыць, на гочы слабы. Старая Дубавая. Падсо'лных м. Сланечнік. Падсолныхі гэта ў калхозі сеялі, у нас на гародах больш для дзіцей садзілі. Азёры. Падсо'чка ж. Спосаб збора жывіцы з дала могай надрэзаў на кары дрэў. Патсочка лес псуе, дзераво робіцца сіня, на дрова нават ні гадзіцца. Рыбніца. Падспо'д прысл. На самы ніз. Палажы салому патспод, а то жыто ў мяшках адсырэя, зямля мокра. Каленікі. Падспо'р м. Падмога, падтрымка. Яблыні — гэта велькі патспор у гаспадарцы, прадасі — i ўжэ свежы грош есць на абыходы. Агароднікі. Падсу'хі прым. Хударлявы. Патсухі чалавек здаравейшы бывая, як сыты; ён як смальняк, хвароба ні бярэ. Жукевічы. Пакуль сыты сохне, та патсухі здохне / прыказка/. Кунцаўшчына. Падта'кваць незак. Паддакваць, выказваць згоду. Што ты яму вечно паттакваяш, думаяш, што гэта добро? Бакуны. Падтарга'нец м. Пра та го, у каго вопратка не адпавядае росту, кароткая. А гэта што тут за паттарганец стаіць, аткуль ён узяўсо? Кунцаўшчына. Падтасава'цца зак. У значэнні: умела падабрацца, лоўка падсесць. Я i ні бачыў, як ён паттасаваўса да Гандзі, гляджу: сядзіць i зубы ёй загаворвае. Зарыца. Падтата'кваць незак. Паддакваць, выказваць згоду /неадабр./ Што гэта за мужык, вечно паттатаквае жонцы, ён думае, што дагодзіць ёй? Баброўнікі. Падтрасу'ха ж. Назва полькі, якая была распаўсюджана ў Заходняй Беларусі да вайны. У нас польку паттрасуху раней скакалі, а ціпер, можа, ніхто i ні ведае, што была такая. Бакуны. Паду'шка ж. Драўляны брусок, на які пры перавозцы адным канцом кладзецца i прымацоўваецца бервяно. Як на падушцы вязеш дзераво, та сані куды хочаш паверняш, яны пакручваюцца. Зарубічы. Падхва'цік м. Вілкі, якімі ставяць або вымаюць з печы гаршкі. Бес патхваціка каля печы, як без рук; што трэбо ў печ паставіць ці дастаць — та ўсё ім. Канчатка. ГІадхво'сніца ж. Падхвоснік, частка шляі, якая праходзіць пад хвастом каня. Як патхвосніца есць, та i набэдрыкаў ні трэбо на каня. Лікоўка. Падхо'джвацца незак. Забяспечваць нанач ядою жывёлу. Пакуль я буду патходжвацца, ты пасядзі ў хаці, а тады пойдзямо на вечарынкі. Няцечы. Падціна'ць незак. Іграць на губным гармошку або грэбені. Ён та ўмеў іграць, як пачне падцінаць на гармоніку, выцілінгваць полячку, та тулькі ўсе ўслухаюцца. Ласосна. Падчаро'вак м. Падчарэўе, ніжняя частка чэрава свінні. 3 падчароўка тлустасці мало, яго тулькі варыць добро. Свіслач. Падчука'ць незак. Гушкаць, падкідаць дзіця на руках. Як возьмяш на рукі, пачнеш патчукацьдак дзіця i перастаня плакаць. Агароднікі. Падчыпу'рыцца зак. Прыбрацца, прыхарашыцца. Во, трохі падчыпурыўсо i на чалавека стаў пахожы. Дзекалавічы. Падчысту'ю прысл. Поўнасцю, усё без астатку. Лес за рэчкай патчыстую вы'рубалі, бо ніхто ні пільнаваў, тулькі пні стырчаць. Пагараны. Падшмарава'ць зак. 1. Падмазаць. Патшмаруй калёса ў возі, вада, мусі, шмаравідло ўсё вымыла, скрыпяць. Балічы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вырубалі, гіадхвосніца, падсанкі, падсочка, падспод, падспор, падсухі, падтакваць, падтарганец, падтасавацца, падтатакваць, падтрасуха, падушка, падхвацік, падходжвацца, падчаровак, падчукаць, падчыпурыцца, падчыстую, падшмараваць, прыказкаі, інеадабр
9 👁
 ◀  / 329  ▶