Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
Даць хабар. Hi патшмаруеш — ні паедзеш /прымаўка/. Дарашэвічы. Падшпа'ракм. Падлетак, юнак. Патшпарак ён у міне, a ўжэ помашч есць матцы.Салаўі. Падшыва'нец м. Хлопчык-падлетак / жарт./. Гэтыя патшыванцы голаў адурылі, рады з імі німа. Бакуны. Падшэ'рхнуць зак. Падсохнуць крыху ад марозу. Пад раніцу зямля патшэрхла, добро будзе ехаць. Бакуны. Падыспа'н м. Танец, які бытаваў у Заход няй Беларусі. Падыспан як скакалі, та патспеўвалі: «Падыспанец — вясёленькі таняц, ляхко нам яго танцаваць». Гарны. Падэ'баць незак. Пакрочыць, паволі пайсці. Ты дзе гэта падэбаў, пачакай, разам пойдзямо. Рацічы. Пае'сці зак. Прыняць ежу. Дай нам, Гануля, чаго паесці, i зноў пойдзям дарогу папраўляць. Каўпакі. Пажа'рышча н. Пажарышча, месца, дзе быў пажар. Мы дзецьмі на пажарышчы паляныя цвіке збіралі, бо ні было дзе купіць. Галаўнічы. Пажда'ць зак. Пачакаць. Трэбо трохі паждаць, а можа прыедуць да нас госці. Грандзічы. Пажы'лы прым. Пажылы, немалады, у гадах. Пажылы чалавек, а дурное нетто пляце. Гібулічы. ПажьГтак м. Пажытак, здабыча, пажыва. 3 гэтаго я ніякаго пажытку ні маю. Пракопавічы. Немцы пажытак тут добры мелі, ні ха цел i пакідаць, уцякаць. Дарашэвічы. Пажыча'ць незак. Пазычаць. Лю'біць пажычаць, а аддаваць німа каму. Баранава. Любіш пажычаць — любі i аддаць /прымаўка/. Гліняны. Пажы'чка ж. Пазычка, тое, што ўзята ў доўг. Трэбо, мусі, пажычку ўзяць на хату, можа, як выплацім за пару рок. Дубніца. Пазабаўля'ць зак. Пазабаўляць. На, пазабаўляй, пакалышы Ванячку, пакуль я карову падаю. Ахрымаўцы. Пазалані' прысл. Пазалетась. Пазалані, помню, мы з Любай босыя хадзілі ў гэту пору. Свіслач. Пазало'нскі прым. Пазалеташні. Hi ўсе добро жылі, у нас на весну ні было чым карміць жывіну, а ў яго ашчэ пазалонскі стох саломы стаяў. Карозічы. Пазапро'шлы прым. Пазалеташні. У пазапрошлым року яна скончыла нісцітут, робіць навучыцелькай. Дарашэвічы. Пазаўчо'ра прысл. Пазаўчора, два дні назад. Пазаўчора былі ў сваіх, даўно ні бачыліса. Баліненты. Пазацяга'ць зак. Паразносіць, параскідаць. Інструменту усялякаго было, та за весну дзеці ўвесь пазацягалі, нічога ні знойдзеш. Дзекалавічы. Пазбы'цца зак. Пазбавіцца. Родны бацько, а хлопца хоча пазбыцца, кап тулькі ўхаці ні быў. Віцькі. Пазвыка'ць зак. Папрывыкаць. Дзеці пазвыкалі позно лажыцца спаць, i хоць што хочаш рабі. Гродна. Па'зуха ж. Пазуха. Здаецца, добры чалавек, а за пазухай камень трымая. Лаша. Пазя'біць зак. Пазябіць, узараць пад зябліва. Як тулькі снапэ звязуць, так кожны i стараецца жывей пазябіць, каб уляжаласа зямля да зімы. Рацічы. Пайсці' зак. Пайсці. Трэбо было пайсці да крамы, можа, што прывязлі. Ніжнія Пагараны. Пайсці ў пустапаш — стаць не на правільны шлях жыцця; марна прапасці, згінуць. Хлопяц без бацькі, нікого ні баіцца, пайшоў ў пустапаш. Дарашэвічы. Пайсці замуж — трэбо знаць, позно легчы, рано ўстаць /з нар. песні/. Сухая Даліна. Пайсці з торбай — збяднець, пайсці жабраваць. Кап ты пайшоў с торбай, кап ты! /праклён/. Загорцы. Пайсці ў руку' — пашанцаваць (y гадоўлі жывёлы i інш.). Гэта свіня, як купілі, так зразу пайшла у руку — парасят навяла. Каробчыцы. Давай свіні муку, та пойдзе ў руку / прыказка/. Саломенка. Пак м. Вялікая скрыня для захоўвання збожжа або мукі. Мы ў паку трымалі асыпку свіням, у каморцы стаяў. Путрышкі. Пакаё'ўка ж. Пакаёўка, у панскім маёнтку служанка. У пані Ляхноўскай дзве
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

любіць, падшпаракм, падшыванец, падшэрхнуць, падэбаць, пажычка, пазацягаць, пазвыкаць, песніі, прыказкаі, іпраклёні, іпрымаўкаі
11 👁
 ◀  / 329  ▶