Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
пакаёўкі было, кажуць, адна з іх i ціпер недзе жыве. Кругл ікі. Пака'ты прым. Пакаты, спадзі'сты. У гэтым месцы берах пакаты, тут свабодно можаш пераехаць на той бок. Каленікі. Пакаці'ць зак. Паваліць. Давай бароцца, хто каго пакоціць, паглянем. Аульс. Пакаштава'ць зак. Пакаштаваць. Ты нешто смашнае ясі, дай i мне пакаштаваць. Сіўкава. Паква'пісты прым. Спаку'слівы, прываблівы. Паквапісты конь, нічого ні скажаш, але i грошы за яго добрыя даў. Рагачы. Паква'піцца зак. Паквапіцца, спакусіцца, пагнацца. На пасах паквапіўсо, ні на дзеўку; так ён i жыве ціпер. Зарыца. Паквітава'ць зак. Выплаціць, разлічыцца з даўгом. Наканец, дзякаваць Богу, паквітаваў, ціпер нікому ні вінаваты. Старая Руда. Пакішлава'ць зак. Пайсці, пакрочыць / зневаж./. Ты гэта куды ізноў пакішлаваў, вярніса, кажу. Азёры. Паклада'ць незак. Пакладаць, кастрыраваць, лягчать /пра жывёлу/. Тато сам навучыўсо пакладаць, выпакладае паршучкоў i — добро. Свіслач. Паклё'п м. Паклёп, ілжывае абвінавачванне. Гэта паклёп, ніпраўда, я ў немцаў ні служыў. Жукевічы. Паклёп на чалавека наводзілі, а ён тут ні прычым быў.Тапалёва. Пако'ршкаць зак. Павару'шыць, пашавяліць. Пакоршкай прысак, мо, ашчэ бульба печаная якая есць. Малая Альшанка. Пако'с м. Пракос, пракошаная паласа шырынёй у адзін узмах касы; града скошанай травы. Пальніца. Адзін пакос пройдзяш i зноў мянчу косу, a ніяк ні бярэ. Баброўня. Сено ў пакосах, пойдзям разаб'ем, хай сохне. Кузьмічы. Пакра'ка м., ж. Пачвара, вырадак. Пакрака нека ні мужык, i на каго яна паквапіласа. Кунцаўшчына. 3-за гэтаго пакракі ніхто спакою ні меў, пакуль ні скруціў галаву. Свіслач. Пакро'вы мн. Царкоўнае свята 1 кастрычніка па ст.ст. На пакровы — заганяй у хлеў каровы /прыказка/. Сіўкава. Пакры'цца зак. Апладніцца /пра жывёлу/. Звадзіў карову да быка, павінна пакрыцца, а то перадойкай трымаць ніякаго рахунку німа. Баранавічы. Па'ктар м. Яурэй, які за арэнду наперад плаціў грошы /устар./. Юдаль быў пактарам, трымаў сады ў арэндзі. Ашчэ яны цвітуць, а ён ужэ плаціць пану грошы. Нават балото браў. Круглікі. Пакумя'чыць зак. Пакамячыць, памя'ць, змяць. Што за дзіця, як дарвецца да кніжкі, та чысто лістэ пакумячыць, паразрывае. Каўпакі. Недзе рубашку пакумячыў i ходзіш такім цэлы дзень. Дубаўка. Пакета ж. Пакута, мучэнне. Гэта ні работа, а цэла пакута для нас была, па каленi ў вадзе стаялi. Стрыеўка. А гэта за што на нас Бог наслаў такую пакуту? Пракопавічы. Паку'таваць незак. Пакутаваць, мучыцца, цярпець пакуты. За тым мужыком тулькі пакутаваць даводзіласо, нічого добраго яна ні бачыла. Пракопавічы. Дзеці пакутавалі, ні жылі, бо роднай маткі ні было, a мачаха. Луцкаўляны. Пала' ж. Пала, крысо. Бобік твой як схапіў зубамі за палу, так кусок i вырваў, новы кажух змарнаваў. Цвіклічы. Палаве'ць незак. Палавець, набываць палавы' колер /пра збожжа/. Глядзі, жыто на прыгорках палавее, зараз даспея, жаць пойдзям. Кузьмічы. Палавы' прым. Палавы, бледна-жоўты /колер/. Вала палавыя, дый чаго ні гарэце, лета мае маладыя, дый чаму марна йдзеце / з нар. песні/. Лаша. Закладай, сынку, млоды Ясенько, валэ палавыя да ідзі ў поле гараці /з нар. песні/. Рудавіцы. Палазэ' мн. Полаз м. Палоззе, палазы. Галаўке ў палазах саней як высоко загнутыя, та добро: снег з-пад капыт у гочы ні ляціць. Бакуны. Паласка'ць незак. Паласкаць, прамываць.Помню, плаце ўсе хадзілі паласкаць на рэчку; рукі скарчанеюць, пакуль папалошчаш. Белева. Паласка'цца незак. Паласкацца, купацца, шумна мыцца. Дзеці прывыклі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

жывёлуі, збожжаі, паварушыць, пакаціць, паквітаваць, пакоршкаць, пакішлаваць, памяць, песніі, разабем, спадзісты, спакуслівы, іколері, іпрыказкаі, іустар
4 👁
 ◀  / 329  ▶