Скарбы народнай мовы. З лексічнай спадчыны насельнікаў Гродзенскага раёну (2014). Частка 2. А. П. Цыхун

 ◀  / 329  ▶ 
ў рэчцы паласкацца, цэлымі днямі прападаюць, ні даклічашса. Гожа. Пала'ц м. Палац, вялікі, раскошны будынак; замак. Палац Свіслоцкі будавалі больш дваццаці рок, дзе якія каменя былі, с поля пацягалі, павывозілі. Дзекалавічы. Пале'так м. Палетак, участак поля. У нас цэлы палетак гаўсом быў засеяны, ніякай грэчкі ніхто ні сеяў. Вулькаўцы. Палё'ўка ж. Палёўка, грызун. Палёўкі на зіму забіраюцца ў стаге або ў адрыны, там зімуюць. Кругляны. Паліва'нка ж. Ганчарны посуд з вушкам для смятаны, у якім жанчыны вазілі да Гродна прадаваць смятану. Паліванкі ў Гродні куплялі, нідарагія былі. Пышкі. Паліва'ны дзеепрым. Паліваны, пакрыты палівай. Паліваныя збанке i ладышкі даўней у Гібулічах, Малахавічах ці ў Цвіклічах куплялі, там ганчарэ свае былі. Капцёўка. Паліго'н м. Палігон. Да вайны палігон быў зразу за рагаткай, аж да Гібуліч цягнуўсо, жаўнеры ўсе на вучэне хадзілі. Гродна. Палі'ца ж. 1. Паліца, дошка або некалькі дошчак для размяшчэння пасуды, кніг. На паліцу міскі ставілі, ашчэ што якое, гаршкоў ні ставілі. Свіслач. На паліцы-вераніцы, на іх паглядаю /з нар.песні/. Скамарошкі. 2. Частка плуга, якая аддзяляе i пераварочвае пласт зямлі. Паліца, бывало, як згарэцца, та я яе да каваля насіў, кап палапіў i зноў можно было гараць. Рагачы. 3. Частка сахі, ніжні i верхні нарогі. У сахі аж дзве паліцы, ні так, як у плузі. Яны землю ні пераварочвалі, a пхнулі. Азёры. Паліціка'нт м. Той, хто любіў пагаварыць аб палітыцы. У нас Бурневіч была заядлай паліціканткай, памярла з бюркулёзу. Клачкі. Гэта паліцікант быў: дзе што толькі пачынаецца, a ён ужэ ўсё ведае. Палаткова. Паліцма'н м. Паліцэйскі. Пры немцах паліцман адзін баяўсо ў вёску i нос паказаць, як ішлі, та ўдвох аба трох з карабінамі. Баброўня. Палі'чак м. Шчака. Глядзі, як палічкі гараць, мусі, захварэла бедная. Занявічы. Палка'ць незак. Глытаць. Дохтар дае розныя фігулкі, а я аніяк іх ні магу палкаць, натта ж горкія. Агароднікі. Пало'ска ж. Вузкі загон зямлі. Раней струпскія палоскі здалёк было відаць, a ціпер загаралі, i след іх прапаў. Бакуны. (Струбка — суседняя вёска). Палу'да ж. Палуда, сплаў волава ca свінцом для пакрыцця металічных вырабаў; луда. Палуда c катла зусім сцерласа, калі ж тыя цыганэ яго лудзілі. Кунцаўшчына. Палу'дзень м. 1. Поўдзень. Глядзі, слонца пат палудзень стало пячы, ні дыхнуць. Сіўкава. 2. Абед, палудзень. Які там палудзень быў, паставіла на стол некі крупнік i кажа: "Ешча, мушчынкі!" Квасоўка. Палу'днаваць незак. Палуднаваць, абедаць. Годзі, дзяўчата, жаць, кідайця: палуднаваць будзямо. Галавачы. Палу'днічкі мн. Маленькія мушкі, якія ў поўдзень выдаюць працяглы, дакучлівы звон. Палуднічкі гудуць — жанцам спаць ні даюць /з нар. песні/. Сухая Далi на. Палу'кашак м. Палукашак; палу'каш, палавіна палу'каша /задняя або пярэдняя частка/. Гаспадар ён быў багаты; бало, пасадзіць бабу ў палукашак i кожну сераду прэ на кірмаш да Дунай. Карозічы. Па'льнуць зак. Мацна ўдарыць, выцяць. Ён, доўго ні чакаючы, як пальне немцу ў морду, а сам у ногі, тулькі яго i бачылі. Струбка. Палэ'такм. Вялікі кусок сала. 3 таго паршука толькі адзін палэтак застаўсо, усё разышлосо. Стрэльчыкі. Палю'га ж. Пустазелле. Наполяш, набярэш палюгі ў посцілку, кіняш свіням i ядуць, аж вушы трасуцца. Казіміроўка. Па-лю'дску прысл. Па-чалавечы, добра. Пры саветах тулькі сталі па-люцку жыць, а так хлеба ні мелі. Забагонікі. Палюля'ць зак. Пакалыхаць. Ён у міне такі, што калі ні палюляеш, та ні засне, будзя круціцца. Баброўня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

людску, палоска, пальнуць, палэтакм, палюга, палюляць, паліванка, палічак, песніі, часткаі, ізадняя
4 👁
 ◀  / 329  ▶