Палямбі'ца ж. Паляндвіца, мяса вышэйшага гатунку. Палямбіцы соляць нікаторыя, а мы вэндзім, так ляпей. Карозічы. Палямбіцы Ганя акручвае ў марлю ці палатном, тады яны жоўтыя, ні чарнеюць. Дарашэвічы. Палямкаце'ць зак. Шпарка паехаць. Глядзі, нека фурманка прас сяло палямкацела, мусі, нехто кунцаўскі паехаў. Зарубічы. Паля'нта ж. Гульня хлопчыкаў з мячом i спецыяльнай плоскай палкай, лапта. У палянта я i сам гуляў, набегаяшса, ледво ногі валачэш. Баброўнікі. Паля'нтра ж. Гульня хлопчыкаў з мячыкам i спецыяльнай плоскай палкай /палянтрай/, лапта. Міне заўсёды выбіралі старшым, бо моцно біў па мячыку, як гулялі ў палянтра. Копанікі. Паля'нуць зак. Паглядзець. Трэбо палянуць, што на дварэ робіцца, мо ўсё пазамятало, з хаты ні вылезці. Кашэўнікі. Паля'руш м. Параліч. Каб це паляруш разбіў, каб це /праклён/. Бакуны. Паляры'нкі мн. Аздоба са стужа ч а к, нашытых на рукавах жаночай вопраткі. Як дзяўкамі былі, та сукенкі насілі с такімі палярынкамі, з нашытымі стонжачкамі. Эйсманты. Паляце'ць зак. 1. Паляцець, хутка пабегчы. Паляцеў, як шалёны, утрымаць ні змаглі, так рвануў. Рацічы. 2. Знасіцца, парвацца /пра адзежу, абутак/. Глядзі, боты зусім паляцелі, здаецца, доўго i ні хадзіў. Лужкі. Паляя' ж. Пустазелле. Прынясеш паляі прыпол, кіняш свіням, та аж давяцца, ядзяць. Канчатка. Памазгава'ць зак. Памазгаваць, падумаць. Ты, брат, добро памазгуй, што i да чаго, як трэбо рабіць, i тады прыходзь. Рыбніца. Пама'лу прысл. Памалу, не спяшаючыся. Памалу ідзі, дарога сліская, да вечара ўсероўно зойдзяш. Парэчча. Памалю'сеньку прысл. Памаленьку. Памалюсеньку, дзетка, ступай, каб ні ўпаў у воду. Кузьмічы. Памеркава'ць зак. Памеркаваць, абдумаць, усебакова разгледзець. Трэбо, хлопцы, памеркаваць, ці варто з панам Пуслоўскім судзіцца, усероўно праўда будзе за ім. Кунцаўшчына. Памо'р м. Пчолы, якія адмерлі ў вуллі за час зімоўкі. Такрок больш было памоpy, як у гэтым року, бо зіма цяжэйша была. Грынёўка. Памо'рак м. Хвароба, мор /устар./. A паморак на вас, вы чо гэта да хлопца ўчапіліса. Славічы. ПамьГлак м. Дэфект у даматканай матэрыі. Во, дапусціла памылак ткучы ў радне, пустое месца пакінула. Свіслач. Памялі'шча н. Палка, на якую насаджвалася мятла. Як памялішча доўга, та i с печы ўсё вымяцеш, нават з вуглоў падастаеш. Зарубічы. Памяло' н. Памяло. Ашчэ такого ні было, кап скакало памяло /прымаўка/. Лаша. Памяльні'к м. Месца каля хлебнай печы, у якім стаялі памяло i качарга. У памяльнік заўсёды ставілі качаргу, а памяло — калі хлеб садзілі ў печ. Круглікі. У яе чысто ў хаці ні было, смяце падмяце ў памяльнік i цэлы дзень ляжыць, ні выняся. Рагачы. Памярко'ўны дзеепрым. Памяркоўны, разважлівы, добразычлівы. Кунцаўлян памяркоўнымі называлі, бо яны памяркуюцца, а тады ўжэ робяць, што трэбо. Лаша. Панава'ць незак. Панаваць, уладарыць. Hi кажэце, шэры гусі, што я тут гарую, а кажэце, шэры гусі, што я тут паную /з нар. песні/. Рудавіцы. Панажэ' мн. По'наж м. Панажы, д эта ль ў ткацкім станку ў выглядзе некалькіх дошчачак. У кроснах панажоў бывае чатэры, а нават i больш, як ткуць родна. Рагачы. Панаша'ць незак. Успамінаць. Нашто табе старое панашаць, што было, таго ні вернеш. Сухмяні. Паневяра'цца незак. Здзеквацца, абражаць. Паневяра'юцца нат старым чалавекам, а ні вераць, што самы старым! будуць. Каленікі. Паневяра'ць незак. Зневажаць, здзекавацца. Як ён i трывае, паневяра'ць сталі ні тулькі суседзі, a i родныя дзеці, аказацца ні даюць. Круглікі
Дадатковыя словы
абутакі, палямбіца, палямкацець, палярынкі, паневярацца, паневяраць, паневяраюцца, песніі, понаж, іпалянтрайі, іпра, іпраклёні, іпрымаўкаі, іустар
5 👁