Пане'нка ж. 1. Панна, незамужняя дочка пана. Паненка недзя вучыласа, у Ляхново прыязджала тулькі летам. Кунцаўшчына. 2. Дзяўчына-шляхцянка. Мы як былі паненкамі, та да такіх вёсак, як Верцялішкі, ні хадзілі, на забавах тулькі ў ваколіцах бывалі. Эйсманты. Па'ні ж. Уладальніца маёнтка, памешчыца. Пані сама ні кіравала маёнткам, у яе жонца быў, які кіраваў. Свіслач. Пані млода — нявеста. Забляялі козы — прывялі паню млоду ў слёзы / прыказка/. Эйсманты. Панібра'цтво н. Панібрацтва, залішняя бесцырымоннасць. А гэта што за панібрацтво, ён хто табе? Круглікі. Паніве'рка ж. Непавага, непашана. Жонка ў яго ў паніверцы, за нішто яе мая. Сапоцкін. Панікадзі'ло н. Панікадзіла, вялікая люстра ca свечкамі ў царкве. Як багаты вянчаўсо, та панікадзіло запальвалі, а як бедны — хто там яму запальваў, грошай ні меў. Свіслач. Паніхі'да ж. Паніхіда, царкоўная служба па нябожчыку. Трэбо ўсім наказаць, кап прышлі, бацюшка будзе паніхіду па гэту служыць. Лаша. Пані'ч м. Паніч, сын пана, малады пан. У Адалькаўшчыні, як памярла пані, та стаў кіраваць паніч, але ў яго ні было ніякаго толку, усё пашло на ўбыль. Пракопавічы. Па'нна ж. Дзяўчына на выданы (звычайна ў католікаў). Яна ў нас ужэ панна, можно замуж аддаваць, кап тулькі добры кавалер знайшоўса б. Эйсманты. Па'нна мло'да — нявеста. Да'рыць панна млода i пан млоды рубашкай роднаго дзяцьку. Прашу прыняць, бо цяшко трымаць /выслоўе ў час вясельнай цырымоніі/. Квасоўка. Старая па'нна — старая дзёўка, якая не вышла замуж. Гэля ў старых паннах засталаса, здаецца, i нібрыткая, але ніхто ні ўзяў, бедная. Брузгі. Пано'с м. Панос, расстройства дзейнасці кішэчніка /пра пчол/. Глядзі, мусі, панос у пчол, ні пара, а яны буяць, вылятаюць, на снег падаюць. Грынёўка. Панто'флі мн. Панто'фель м. Туфлі. Мой та жоўтыя любіць пантофлі, але ціпер такіх мало робяць, ні купіш. Баранава. Панца'к м. Круглыя ячныя крупы. Учора быў у мліне, панцаку нарабіў, будзя на ўсю зіму. Луцкаўляны. Панці'на ж. Пучок жорсткіх валасоў каля капыта пярэдняй нагі каня. Як куеш каня, та за панціну трымаеш нагу, пакуль каваль прыбівае паткову. Круглікі. Паншпі'ндар м. Гульня хпопчыкаў з ножыкам. Ведаю, што ў нас у некі паншпіндар гулялі, я ні гуляў. Адэльск. Па'ншчына ж. Паншчына — павіннасць пры прыгонным праве. Мы на паншчыну хадзілі аж у Свіслач, да пана Пуслоўскага, там адраблялі. Кунцаўшчына. Панясці' зак. 1. Пацягнуць, павесці. Цібе гэта куды панясло, вярніса! Kapaневічы. Куды зноў цібе чорт панясе, ні прыпыняешса, ідзеш i ідзеш! Рагачы. 2. Памчаць стрымгалоў. Як панёс конь, та ўвесь воз разваліўсо. Лікоўка. Паняты'м. Паняты, сведка. Я сам ні адзін раз быў панятым, ацэньваў, на сколькі зрабілі гаспадару шкоды. Азёры. Паня'ць зак. Затапіць. Балото вадой паняло, ні прайсці, ні праехаць. Лікоўка. Вёску вадой паняло, тулькі каміны стырчаць. Дзекалавічы. Па'па м. 1. Толь, дахавы матэрыял. Папай накрыў хату, та, думаяця, надоўго? Паўгода ні праляжала i паабрываласа. Бычкі. 2. Хлеб /дзіцяч. слова/. На, Шурык, папы паеш з малачком, ні плач. Грыўкі. Пападла'вічу прысл. Пад лавамі. Ты чо там лазіш пападлавічу, ты што там згубіў? Дубоўка. Кажуць, Шарашэўскі, што фабрыку тытунёву мёў, у Індоры ў аднаго яўрэя гадаваўсо, пападлавічу лазіў. Пракопавічы. Па-панібра'цку прысл. Бесцырымонна, фамільярна. Я з ім па-панібрацку абыходжуco, хоць ён i велькі начальнік. Круглікі. Папапі'ць зак. У значэнні: піць многа, без меры. Але ж i папапіў ён за свой век, нідарам, што даўлене мая. Каменка
Дадатковыя словы
дарыць, пантофель, панціна, паняць, паніверка, папапіць, прыказкаі, пчолі, словаі, цырымонііі, івыслоўе, ідзіцяч, іпра
5 👁