Папа'р м. Папар. Гэта поле засяваць ні будзем, пакінем пат папар, хай аддыхне. Батароўка. Мы на папары ўсе коні пасвілі, зелье збіралі. Свіслач. Па'паратнік м. Папаратнік, папараць. Я тады ў папаратніку на немца забітаго наткнуўсо, але нікому ні сказаў. Каўпакі. Папа'рыцца зак. 1. Мыцца ў лазні з парай. Прастыў быў, та ў бані папарыўсо — i як рукой зняло. Гродна. 2. Перан.: біць, лупцаваць. Папарыў халерніка, будзя ведаць, як рукі падымаць на старэйшаго чалавека. Грыўкі. Hi папа'рыцца — у значэнні: не захаваецца. За гэтымі дзяцьмі тут нічого ні папарыцца, усё парасцягаюць, павыносяць. Хамякі. Папасо'хнуць зак. Доўга сохнуць. Дошкі папасохлі, добрыя будуць на падлогу, яна ні рассохнецца ўжэ. Змяёва. Але ж i папасохлі дрова пат хлявом, затое i сухія. Салаўі. Папатрапа'ць зак. Трапаць доўга, многа. Hy i папатрапалі лёну ў той рок, рукі паадбірало трэплючы, столькі было. Дарашэвічы. Папелява'ты прым. Папялі'сты, колеру попела. Глень, Антось, якую папелявату сабе хусцінку купіла, ці файна будзя? Круглікі. Папе'р м. Папера. Можа, ў цібе есць які чысты папер? Мне трэбо пісьмо брату напісаць. Капцёўка. Папе'рці зак. 1. Панесці, павалачы /штонебудзь цяжкае/. Думалi, сілы німа ў яго, a ён як узваліў мяшок на плечы, так i папёр да хаты. Саломенка. 2. Прагнаць /груб./. Як папёр с хаты дзіцей, та тыя, як маглі, уцякалі. Капцёўка. Папі'нка ж. Пе'пін звычайны /сорт яблыні/. Папінка нівелька, але ўрадліва, яблыкаў на ёй як усыпано. Батароўка. Папі'хач м. Чалавек, якім панукаюць, зняважліва распараджаюцца. Што я табе тут, які папіхач, што ты міне ўсюды пхнеш, дзе трэбо, a дзе i ні трэбо? Грыўкі. Паплё'нтаць зак. Пайсці, паплесціся / неадабр./. Ты дзе гэта зноў паплёнтаў, табе ўхаці работы німа? Кавалічы. Папра'віць зак. Паправіць, выправіць. Палез бы на страху, парке паправіўбы, бачыш, як вецер пазадзіраў. Навасёлкі. Паправу'накм Папраўка, выздараўленне. Захварэў, i німа яму ніякаго паправунку, i дахтарэ нічого ні памагаюць. Пракопавічы. Папрыбіва'ць зак. Папрыбіваць, прыбіць у многіх месцах. Трэбо папрыбіваць у загарадцы латы, а то рады німа, сві'ня вылазяць. Белева. Папрывыка'ць зак. Папрывыкаць, прывыкнуць. Халернікі, папрывыкалі, каб на іх хто рабіў, хай самы робяць. Кругл ікі. Папрыціска'цца зак. Папрыціскацца, прыціснуцца. Дзеці нашы як убачылі, што немцы ідуць, папрыціскаліса адзін да аднаго, так i сядзелі, пакуль ні сцямнело. Скідаль. Папусці'ць зак. 1. Папусціць, уступіць, адмовіцца. Іван сваго ні папусціць, ён ні такі, як табе здаецца. Балічы. 2. Адпусціць, аслабіць. Папусці папругу, хай кань атпачне, пераесць трохі. Зарубічы. Папярэ'чка ж. 1. Папярочка, дошка, планка, замацаваная ўпоперак. Стаўбэ маю добрыя, тулькі адных папярэчак ні стае. Пяслі. 2. Папярэчны загон, палоска зямлі. Папярэчку засаджвалі бульбай, рэтко калі засявалі жытам, бо ўсероўно стоптвалі. Караневічы. Пара'дзіць зак. Парадзіць, даць параду, падказаць. Ну што я табе магу парадзіць, i сам ні ведаю што. Жылічы. Паражняко'м прысл. Без грузу, без паклажы, без пасажыраў. Заўтро еду да Горадна паражняком, як хто хоча, магу падвязці. Свіслач. Гэта ж грашно, кап паражняком ехаў i чалавека ні падвёз. Кругляны. Паразуме'цца зак. Паразумецца, дагаварыцца, дамовіцца. Нашто нам гэта валакіта, трэбо паразумецца, да скутку якого-нібудзь прыйсці. Бакуны. Парако'нны прым. Параконны, прызначаны для пары коней. Параконныя вазэ былі тулькі ў багатых гаспадароў, бедныя i аднаконных вазоў часам ні мелі. Баброўнікі
Дадатковыя словы
папасохнуць, папатрапаць, папеляваты, паперці, паплёнтаць, паправунакм, папялісты, папярэчка, пепін, свіня, цяжкаеі, яблыніі, ігруб, ісорт, іштонебудзь
3 👁